АФІША
У матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы па футболе «Дынама-Менск» гуляе на стадыёне «Трактар» у Менску з ірляндзкім клюбам «Сэнт-Патрык» (Дублін), а ў Салігорску на стадыёне «Будаўнік» мясцовы «Шахцёр» згуляе з клюбам «Домжале» (Славенія). Пачатак у 20.30.
У Менску Цэнтар вывучэньня гісторыі гандлю і Лятучы ўнівэрсытэт запрашаюць наведаць лекцыю прафэсара Захара Шыбекі «Як пілі і сьпіваліся беларусы». Месца правядзеньня — Прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19:00.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Менск, вул. Някрасава, 3) адкрыецца пэрсанальная выстава беларуска-аўстрыйскай мастачкі Ханны Мурайды «Хваля» і сустрэча з аўтарам. Пачатак у 17:00.
У Музэі Я. Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца адкрыцьцё выставы Міколы Купавы «Алаіза», прысьвечанай 140-годзьдзю зь дня нараджэньня Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Пачатак у 18:00.
У Летнім амфітэатры ў Віцебску адкрыецца XXV Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пачатак у 20.30.
У ГІСТОРЫІ
1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Ерусалім.
1789 — у Парыжы была ўзятая турма Бастылія, пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.
1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай Нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі.
1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.
1990 — выйшаў Указ Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».
1995 — чачэнскія ваяўнікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у шпіталі горада Будзёнаўска.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.
1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.
1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.
1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык, генэральны сакратар НАТО ў 1995-1999 гадах.
У гэты дзень памерлі
1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.
1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак
ЦЫТАТА
Думаць свабодна — выдатна, думаць правільна — яшчэ лепш, ня думаць зусім — надзейней за ўсё.
Інгмар Бэргман