Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскую ўганаравалі прэміяй за свабоду слова Index on Censorship


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская стала адным зь ляўрэатаў прэміі «Індэкс цэнзуры — 2025» за свабоду слова.

Ціханоўскую адзначылі за прынцыповую і паслядоўную барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і свабоду ўсіх палітвязьняў.

«Яна нястомна выступае за вяртаньне беларускага дэмакратычнага руху і абараняе сотні палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах», — гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.

Узнагароду ўручылі 19 лістапада ў Лёндане.

«Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасьць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра, — сказала генэральная дырэктарка Index on Censorship Джэміма Стайнфэльд. — Няхай іх гісторыі паслужаць прыкладам для ўсіх нас, у тым ліку для тых з нас, хто ў Вялікабрытаніі, на шчасьце, змог успрымаць асноўныя правы ў значнай ступені як належнае, але цяпер бачыць, што нічога, нават свабода выказваньня меркаваньняў, не гарантаванае».

Арганізатары прэміі таксама спадзяюцца, што ўзнагароды зьвернуць увагу на рэгіёны сьвету, якія часта ігнаруюцца, у тым ліку Беларусь.

  • «Індэкс цэнзуры» — некамэрцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ва ўсім сьвеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменьнікаў і мастакоў, якія падвергліся цэнзуры, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова.
  • Яна ўдзельнічае ў глябальных кампаніях па абароне свабоды творчасьці, навукі, СМІ і лічбавых свабод, каб умацоўваць асновы сучасных дэмакратычных грамадзтваў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG