ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Онлайн-відэабрыфінг аб праектах Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра опэры і балета Рэспублікі Беларусь. Месца правядзеньня — Нацыянальны прэс-цэнтар (вул. Кастрычніцкая, 5) Пачатак а 12:00
Менск. Менскі гарадзкі суд пачынае разгляд крымінальнай справу аб забойстве беларускай спартсмэнкі Юліі Балыкінай. Месца правядзеньня — вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00
Менск, па 16 ліпеня. Выстава флюарэсцэнтных арт-інсталяцый Кацярыны Лісіцынай. Месца правядзеньня — Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Пачатак аб 11:00
Горадня. Паказ спэктакль «Пясьняр», прысьвечанага Ўладзімеру Мулявіну. Месца правядзеньня — Драматычны тэатар (вул. Маставая, 35) Пачатак у 19:00
У гісторыі:
1757 — у Віцебску згарэў Ніжні замак, які больш не аднаўляўся.
1833 — пачалося будаўніцтва Брэсцкай крэпасьці.
1867 — тэрарыст Беразоўскі зрабіў замах на расейскага цара Аляксандра II.
1910 — выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа «Песьнi-жальбы».
1944 — падчас Другой сусьветнай вайны войскі Вялікабрытаніі і ЗША высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.
1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
1993 — у Менску адбыўся Першы зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся:
1530 — польскі паэт эпохі Адраджэньня Ян Каханоўскі.
1762 — архітэктар Вісарыён Паўлаў, перабудоўшчык гарадоў усходняй Беларусі.
1799 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік
1841 — Эліза Ажэшка, пісьменьніца.
1864 — Іван Здановіч, доктар, арганізатар шпітальнага абслугоўваньня ў Менскай губэрні
1875 — Томас Ман, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1905 — Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі
1950 — Аляксей Дудараў, драматург.
ЦЫТАТА
Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Хадзілі мы, сьпявалі,
і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, помніш,
якою ты была?
Пятрусь Броўка