Ці будзе мець эканамічны эфэкт указ кіраўніка дзяржавы пра абмежаваньне бязмытнага ўвозу міжнародных пасылак у Беларусь? Што новага могуць прыдумаць улады для напаўненьня бюджэту, і чаму іх не хвалюе сацыяльнае напружаньне? Ці варта чакаць падвышэньня падаткаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканамічны аглядальнік Ірына Крыловіч і эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусь абмежаваны 22 эўра і 10 кг. Адпаведны ўказ № 40 кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 лютага. У дадатак да гэтага Лукашэнка ўвёў абмежаваньні на ўвоз тавараў з-за мяжы. Калі беларус будзе перасякаць мяжу часьцей, чым раз на тры месяцы, то тавары даражэй за €300 перастаюць быць «для асабістага карыстаньня». Наколькі эканамічна эфэктыўнымі могуць быць гэтыя крокі? Ці прынясуць яны вынікі ўладам, ці нашы людзі пачнуць абыходзіць новыя правілы — напрыклад, замаўляць пасылкі ў Смаленск і прывозіць іх у Беларусь адтуль? Ці выкліча гэтае рашэньне рост сацыяльнай напружанасьці?
Крыловіч: Канечне, людзі пачнуць спрабаваць абыходзіць гэтыя забароны — яны прызвычаіліся так жыць доўгія гады. Іншая справа, што гэтыя каналы праз Расею таксама могуць аказацца праблематычнымі, бо ў Расеі таксама расьце кантроль за паступленьнем пасылак.
Прычыны такіх дзеяньняў уладаў відавочныя, і я нават прагназавала нешта такое, калі выйшаў дэкрэт пра падаткаабкладаньне ўкладаў. У краіне не хапае валюты, укладчыкі трымаюць грошы ў банках
Яны хацелі прыдумаць новы падатак, але гэта не дазвалялі міжнародныя пагадненьні і эканамічная лёгіка. Таму гэта першы крок. Але не апошні...
пераважна ў валюце, і дзяржава баіцца, што ў свой час ня здолее з імі расплаціцца, калі раптам усе пачнуць здымаць свае ўклады. Але падаткаабкладаньне дэпазытаў прывяло да таго, што людзі здымаюць свае грошы з банкаў і зноў захоўваюць іх у панчохах. Гэта азначае, што яны будуць спрабаваць неяк гэтыя грошы вывесьці ці патраціць іх за мяжой.
Таму ідэя неяк абмежаваць увоз тавараў з-за мяжы ўжо лунала сярод кіраўніцтва. Яны хацелі прыдумаць новы падатак, але гэта не дазвалялі міжнародныя пагадненьні і эканамічная лёгіка. Таму гэта першы крок. Але не апошні...
Цыганкоў: І якія вашы вэрсіі — што можа быць далей?
Крыловіч: Я думаю, магчыма, пачнецца кантроль за вывазам наяўных валютных сродкаў за мяжу. Цяпер можна свабодна вывозіць 10 тысяч. Магчыма, будзе зьніжана сума, пачнуць часьцей надглядаць на мяжы — каб людзі адчувалі сябе няўтульна, і як мага менш грошай вывозілі наяўнымі. Можа абвастрыцца кантроль за пераводамі за мяжу, выкарыстаньнем картак за мяжой. Могуць увесьці нейкія дадатковыя камісіі за разьлікі карткай за мяжой.
Калі вы пытаецеся, ці не баіцца ўлада сацыяльнага выбуху — не баіцца. Гэтыя захады накіраваныя супраць меншай часткі насельніцтва. 70 працэнтаў у нас увогуле не выяжджае за мяжу. Асноўны электарат гэтыя абмежаваньні ня тычацца.
«Ніякіх сацыяльных наступстваў прыдушэньне гэтых людзей мець ня будзе»
Залескі: Разважаць пра тое, ці прынясуць гэтыя захады эфэкт, можна ў тым выпадку, калі вядомая мэта, навошта прымаюцца гэтыя крокі. Наша савецкае кіраўніцтва заўважыла, што лёгкая прамысловасьць мае
Тыя, хто прафэсійна любяць Лукашэнку і ягоны рэжым. Яны і іхнія дзеткі багата жывуць — пасылкі атрымліваюць, за мяжу езьдзяць. Вось яны сябе за хвосцік і ўкусілі.
на складах прадукцыі на тры месяцы выпуску. І сталі думаць, якім чынам гэта ўсё сьпіхнуць. А ў Расею не сьпіхнеш, бо там хапае канкурэтнных тавараў.
Калега сказалі вельмі слушна, што гэтыя крокі большасьць людзей не кранаюць. Хто ў нас у Беларусі жыве багата? Прыкарытнікі. Тыя, хто прафэсійна любяць Лукашэнку і ягоны рэжым. Яны і іхнія дзеткі багата жывуць — пасылкі атрымліваюць, за мяжу езьдзяць. Вось яны сябе за хвосцік і ўкусілі.
Цыганкоў: Але ж ёсьць пэўны слой насельніцтва, не залежны ад улады, з даволі вялікімі даходамі
Залескі: Давайце палічым. У нас 70 тысяч чалавек зарабляюць больш за 20 мліьёнаў рублёў. Зь іх, магчыма, 10 тысяч не залежныя ад улады. Ніякіх сацыяльных наступстваў прыдушэньне гэтых людзей мець ня будзе. Хаця можна шмат чаго нарабіць неразумнага. Гэтыя людзі, будучы прыдушанымі, проста зьвінцяць адсюль. Калі не рэальна, то віртуальна. Бо яны пераважна зьвязаныя з ІТ-сфэрай, інжынэрынгам, іншымі рэчамі, якія нашаму начальтву пакуль не па зубах.
Крыловіч: Так. Тут слушна прагучалі тыя сфэры, дзе людзі атрымліваюць больш, і хто езьдзіць за мяжу — пераважна маладыя людзі, якія працуюць у ІТ-сфэры, замежых кампаніях. Так, яны пацерпяць ад гэтых рашэньняў. Але разам з тым улада прапануе ім своеасаблівы сацыяльны кантракт — мы даем магчымасць вам больш зарабляць, у вас ільготы па падаходнаму падатку — дык тады купляйце тавары тут, у Беларусі.
«У іх няма задачы забраць ва ўсіх агулам, у іх задача ўзяць у тых, у каго ёсьць».
Цыганкоў: Калі ўзгадаць іншыя эканамічныя рашэньні апошніх месяцаў — як іх можна акрэсьліць? Чаму ўлады ўсё часьцей прымаюць рашэньні, якія кранаюць ня толькі нейкую групу, але і большую частку насельніцтва (як напрыклад, падатак на дарогі). Няўжо ўлады не баяцца сацыяльнага нездавальненьня, ці яно ўжо іх не настолькі хвалюе?
Залескі: Сацыяльнага выбуху эмпірыкі масы не баяцца ніколі. Яны ведаюць, што масе трэба паказаць адрэзаныя галовы. І яны знойдуць, чые галовы паказаць, калі маса пачне драпежна вурчэць. Аўтамабільны падатак — гэта зноў жа пераважна на «багатых».
Улада працуе ў рэжыме пажарнай каманды. Гэта дазваляе затыкаць дзіркі ў бюджце, атрымаць грошы сёньня на сёньня.
Цыганкоў: Калі вы кажаце пра «адрэзаныя галовы» — вы маеце на ўвазе «барацьбу з карупцыяй», якая зараз зноў выходзіць на авансцэну?
Як пісаў рускі паэт Някрасаў, «и судят маленьких воришек на посмеяние большим».
Залескі: Канешне, во «ён зьеў ваша мяса», такога заўсёды зноўдуць і пакараюць. Як пісаў рускі паэт Някрасаў, «и судят маленьких воришек на посмеяние большим».
Крыловіч: Мадэль беларускай эканомікі такая, што асноўныя грашовыя сродкі знаходзяцца ў дзяржаўным сэктары. Бюджэт моцна завязаны на дзяржаўны сэктар. Таму падаткі — гэта два бакі мэдаля. Калі б быў моцны прыватны сэктар, то можна было б узяць адтуль і аддаць у бюджэт. А зараз атрымліваецца, што бяруць у адных і тых падаткі, якія потым ім жа і вяртаюцца ў выглядзе заробкаў. Гэтая сыстэма ніколі не спрацоўвае ў пэрыяд крызісу.
Сёньня зь бізнэсу немагчыма больш забраць, бо ён і так у стагнацыі. Спрабаваў Мінфін падатак на даданую вартасьць падвысіць, але потым вырашылі пайсьці шляхам дадатковых падаткаў на насельніцтва.
Цыганкоў: Але навошта мучыцца, выдумляць нейкія хады? Чаму б проста не павялічыць самы асноўны, падаходны падатак? Маўляў, вось у нас толькі 13, а ў Эўропе — 30?
Крыловіч: Яго ж летась падвысілі ўжо.
Цыганкоў: Толькі на адзін працэнт, малавата.
Крыловіч: Гэта быў першы крок. Але разумееце, павышаць яго ўвесь час бессэнсоўна, бо яго проста перастануць плаціць. На адзін працэнт паднялі, людзі праглынулі — пакуль улады супакоіліся. Паднялі для асобных катэгорыяў, увялі падатак на перавышэньне даходаў над расходамі. У іх няма задачы забраць ва ўсіх агулам, у іх задача ўзяць у тых, у каго ёсьць.