мокрая восень з мэлёдыяй ліхтароў цішыні і расстаньня
водарам лісьця запоўнены вуліцы і сьцяжынкі пад’езды і нават лесьвічныя клеткі дамоў
дыхаю насычаюся эротыкай мокрай восені і прыроды
думаю-мрою што гэта жанчыны распрануліся каб сысьці ў начныя хатнія краявіды пад чароўнае сьвятло таршэраў дзе ўтульны агеньчык белыя прасьціны і цёплы водар завільгатнелай таемнай аголенасьці чакаюць запозьненага мяне
Валер Дранчук
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org