Я ня надта пільна зьвяртаю ўвагу на навакольнае. Шматлікіх рэчаў не заўважаю і мяне гэта не клапоціць. Іншыя заўважаю, але не запамінаю, бо для мяне яны — фонавыя. Некаторыя трапныя рэчы я памятаю, бо пабачыла ў іхнай істоце нейкі сымбаль. Але іхны глыбокі сутнасны аналіз пакідаю на пазьней...
Таму цяпер разумею, што ён мог зьявіцца тут сёньня, раней, а магчыма — даўно. Але ў маёй галаве на гэта няма аніводнага ўспаміну. Здагадак, адкуль ён — безьліч. А сам ён — не падабаецца!
...Насупраць нумару маёй кватэры на дамафоне — чырвоны крыжык.
Юлія Цяльпук
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org