Чытаючы ўспамiны пра Марка Шагала, нечакана даведаўся, што, рыхтуючыся да выратавальнага ад’езду у Амэрыку, — немцы ўжо увайшлi у Парыж, — мастак амаль у кожнага пытаўся:
— А цi ёсьць у Амэрыцы каровы?
Гэтае пытаньне ўсiх дзiвiла.
А мне ўспомнiўся габрэй зь вядомай мішпохi балаголаў, першы, які выехаў у Амэрыку з нашага мястэчка. Ён ва ўсiх цiкавiўся:
— А цi ёсьць у Амэрыцы конi?
I яшчэ дзядуля мне расказваў, як да рэвалюцыi падаўся ў Амэрыку на заробкі яго сусед, просты беларускi хлопец. То ён пытаў у дзядулi, якi лiчыўся грамацеем у мястэчку:
— Цi расьце у Амэрыцы бульба?
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org