Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гісторык, палітоляг, журналіст Аляксей Кароль

абноўлена

У суботу, 12 верасьня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты “Новы Час”. Пра гэта паведамілі Радыё Свабода ў рэдакцыі газэты.

Яму было 70 гадоў. У апошні час сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у сьвет аўтарскі дакумэнтальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лекаваньня. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску. Дата і месца мэмарыяльнай службы будзе паведамлена пазьней.

Ірына Віданава: «Тата адышоў лёгка, у сьне»​

Ірына Віданава
Ірына Віданава

Дачка Ірына Віданава распавяла Радыё Свабода пра апошнія дні Аляксея Караля:

«​Год таму тата меў апэрацыю і праходзіў курс лекаваньня. Але, калі даведаліся, што хвароба не адступае, то прынялі супольнае рашэньне, каб паехаць на лекаваньне ў Сынгапур — у сям’ю сына і майго брата, дзе ён жыве і працуе мэнэджэрам міжнароднай фінансавай кампаніі. Да таго ж у брата год таму нарадзіўся сын —- гэта было адным з аргумэнтаў на карысьць паездкі ў Сынгапур.

Тата не зьбіраўся паміраць. Але ў яго пагоршыўся стан ў апошнія тры тыдні — абвастрэньне раку на тле каранарнай хваробы сэрца, такое здараецца. Тады патрапіў у шпіталь, але памёр ён дома. Што нас супакойвае, дык гэта тое, што ён адышоў так, як і хацеў адыйсьці: ён не пакутваў — памёр у сьне і гэта здарылася хутка. Да апошняга ён заставаўся самім сабой і адышоў такім, якім яго тут ведалі — такім ён і сышоў. Ён прасіў, каб яго крэміравалі там, а пахавалі тут. Зараз мы высьвятляем, якім чынам гэта арганізаваць.

Тата сфармаваў мяне і майго старэйшага брата, як асобаў, мы абое — гісторыкі паводле адукацыі, і ад яго ішла бясконцая любоў да Беларусі, вера ў яе будучыню. Гэта нас аб’ядноўвала, як і іншыя каштоўнасьці, якія мы падзялялі.

Я думаю, што ён пакінуў сьлед у гісторыі: адкрываў імёны рэпрэсаваных, служыў справе беларусізацыі і свабодзе слова, ніколі ня здраджваў ідэям дэмакратыі і свабоды. Спадзяюся, што ён застанецца ў пераліку тых, каму яшчэ скажам дзякуй».

«Аляксей Кароль умеў пераканаўча размаўляць і з савецкай намэнклятурай і з радыкальнай моладзьдзю» — Лукашук

Аляксандар Лукашук
Аляксандар Лукашук

«Памятаю выступ Аляксея Сьцяпанавіча на сустрэчы з сэнатарам МакКэйнам у Вашынгтоне — грунтоўны, упэўнены, годнае прадстаўленьне інтарэсаў беларускай дэмакратыі.

Я ведаў Аляксея Караля гадоў трыццаць — і ўражаньне, што ён ня надта мяняўся: інтэлігентны беларускі інтэлектуал, здольны да выніковай дзейнасьці, які ўмеў пераканаўча размаўляць і з савецкай намэнклятурай і з радыкальнай моладзьдзю. Ён вельмі мне дапамог з публікацыямі маіх дасьледаваньняў пра сталінізм у Беларусі — яго ўнутраныя рэцэнзіі дапамагалі прабіваць цэнзуру ў другой палове 1980-х і сапраўды абаранялі мяне і рэдактараў ад гневу ўсясільнага тады ЦК КПБ — гром грымеў, але маланкі ён адводзіў. Так нараджалася галоснасьць.

Аляксей Кароль быў глыбока прыстойны чалавек і выклікаў у тых, хто яго ведаў, шчырую павагу і давер. Зь ім прымна было ў кампаніі, перад мікрафонам, на мітынгу. Ён мяняўся хіба па лініі словы-справы: дасканалы знаўца беларускага палітычнага ўздыму ў 1920-я і яго разгрому ў 1930-я, ён пакінуў любімыя архівы, заняўся партыйным будаўніцтвам і стварыў газэту. У дэмакратычнай дзяржаве такія асобы зьяўляюцца лідэрамі у парлямэнце, урадзе, прадстаўляюць сваю краіну за мяжой. Вечная памяць».

Сяргей Пульша: «Газэта будзе выходзіць, наколькі нас толькі хопіць»

Супрацоўнік газэты «Новы час» Сяргей Пульша падкрэсьліў у інтэрвію Свабодзе, што газэта будзе выдавацца надалей:

«Аляксей Сьцяпанавіч быў выдатным рэдактарам і выдатным чалавекам — шчырым, адкрытым, зычлівым. Шчыра кажучы — цяжка паверыць у ягоны адыход, бо ён ехаў лекавацца. І казаць пра яго ў мінулым часе вельмі цяжка.

У чым ягоны талент — ды гэта ў тым, што вакол яго заўсёды была каманда. Ён умеў ствараць каманду, ён стварыў каманду, і таму газэта будзе выходзіць, наколькі нас толькі хопіць».

Гісторык Аляксей Літвін: «Аляксей Кароль мяне ўразіў сваёй эрудыцыяй»

«Я зь ім пазнаёміўся на пачатку 1970-гадоў і ён мяне вельмі ўразіў сваёй эрудыцыяй і падрыхтаванасьцю. Ён тады дасьледаваў гісторыю першай расейскай рэвалюцыі і вельмі глыбока закапаўся ў гэтую праблему, да чаго я ставіўся зь вялікай павагай. Мы таксама шмат гутарылі на тэму другой усясьветнай вайны. А ягонай кандыдацкай дысэртацыяй была пра савецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Нямеччыны. Ён таксама прапаноўваў мне стаць чальцом партыі, якую ён ствараў, затым я чытаў ягоныя газэты.

Гэта быў творчы чалавек, чалавек, які думаў, неабыякавы і сур’ёзны чалавек. Шкада, вельмі шкада, што ён пайшоў. Гэта вельмі сумная навіна».

Марыя Мартысевіч пра Аляксея Караля: «Гэта быў вельмі лібэральны кіраўнік»

Марыя Мартысевіч
Марыя Мартысевіч

Пісьменьніца і супрацоўніца газэты Марыя Мартысевіч узгадвае сваю працу пад кіраўніцтвам Аляксея Караля:

«Па сыходзе Аляксея Караля будуць смуткаваць ня толькі ягоныя аднагодкі. Бо мне патэлефанавалі шмат людзей — маіх раўналеткаў, якія працавалі са спадаром Аляксеем у журналістыцы, і для іх гэтая сумная навіна была шокам. Гэта чалавек, які не дзяліў людзей паводле ўзросту — ён для ўсіх нас быў маладым. Праца ў калектыве «Новага часу» — гэта не была праца пакаленьняў, але праца з аднадумцамі. І вось гэтая энэргія — зьбіраць аднадумцаў — для мяне была вельмі важнай рысай спадара Аляксея. І гэта быў вельмі лібэральны кіраўнік, бо вельмі мала нават у незалежных ініцыятывах праяваў лібэралізму да працаўнікоў і падначаленых.

І гэта вельмі многіх уражвала — і тых, хто прыходзіў працаваць у газэту зь іншых выданьняў, і людзей, якія супрацоўнічалі з выданьнем. І мне падаецца, што вось гэтае братэрства і падтрымка ў калектыве была той каштоўнасьцю, якая існавала, дзякуючы Аляксею Сьцяпанавічу».

Вячорка: «Калі Кароль адчуў, што палітычныя інструмэнты перастаюць працаваць, — пайшоу ў мэдыя»

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

«Я вочна пазнаёміўся некалі са спадаром Аляксеем праз канфлікт, прычым сутнасьці тае міжпартыйнае спрэчкі зусім ня памятаю. А памятаю ўражаньне, якое зрабілі на мяне карэктнасьць, разважлівасьць, гатоўнасьць да паразуменьня гэтага сьціплага і высокаадукаванага чалавека. Аляксей Кароль аналізаваў падзеі праз прызму сваіх энцыкляпэдычных ведаў.

Ён быў адным зь лідэраў сацыял-дэмакратаў, але адным зь нямногіх, хто сапраўды разумеў, што такое сацыял-дэмакратыя, кансэрватызм, нацыянал-дэмакратыя, і з павагай ставіўся да розных поглядаў. Пры гэтым быў беларускім незалежнікам. Калі адчуў, што палітычныя інструмэнты ў Беларусі перастаюць працаваць, — пайшоу ў мэдыя і стаў адной з найбольш прыкметных асобаў у цэху галоўных рэдактараў. Зьяваю была „Згода“, якая заслужыла адпаведнай ацэнкі ўладаў — закрыцьця.

„Новы час“ з Каралём на чале стаў адметным выданьнем — і пляцоўкай для палітычнае думкі, і крыніцай інфармацыі пра беларускае грамадзкае жыцьцё, і нацыянальна-культурнаю зьяваю, цалкам беларускамоўнаю. Аляксей Сьцяпанавіч без ваганьняў бараніў журналістаў і права на свабоду слова. У жыцьці — гранічна адказны, гаспадар свайму слову, а таксама чалавек, які заўсёды гатовы быў дапамагчы.

Я ўдзячны лёсу за знаёмства і супрацу з Аляксеем Каралём. Глыбокія спачуваньні жонцы, сыну, дачцэ».

Наступны нумар «Новага Часу» прысьвецяць Аляксею Каралю

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Новы Час» Аксана Колб распавяла Радыё Свабода, што наступны нумар газэты будзе прысьвечаны Аляксею Каралю:

«Нашае грамадзтва страціла перадусім годнага, шчырага, добрага чалавека. Для кожнага, хто зь ім працаваў і яго ведаў, — гэта страта, якую не кампэнсаваць

Я працавала зь ім з 1995 года, але незалежна ад таго, колькі хто ні быў побач — дзесяць, пятнаццаць ці дваццаць гадоў — усе мы знойдзем словы, якія зараз вельмі цяжка падбіраць. І наступны нумар газэты будзе прысьвечаны нашаму Каралю.

Спадзяемся, што мы здолеем вытрываць гэтую страту і працягнуць нашую працу, захаваць газэту, якой ён вельмі ганарыўся».

Сузаснавальніца газэты «Новы час» Алена Анісім: «Аляксей Кароль быў чалавекам справы»

Алена Анісім
Алена Анісім

«Ёсьць людзі справы, зь якімі працаваць вельмі проста. Так лёгка і проста было з Аляксеем Сьцяпанавічам Каралём, бо мы разумелі адно аднаго з паўслова. Можна было патэлефанаваць, дамовіцца, і ўсе пытаньні вырашаліся за некалькі хвілін.

Аляксей Сьцяпанавіч зь пераліку тых людзей, якія не кідаюць словы на вецер, а тое, што рабілі – рабілі грунтоўна, прафэсійна і зь веданьнем справы. Таму ў такіх людзей і вучысься і, адначасна, набіраесься і ведаў, і імпэту, і энэргіі. Побач з такімі людзьмі меў веру, што ўсё можна рабіць, усё атрымаецца і ўсё будзе добра».

Аляксей Кароль быў частым госьцем эфіру і камэнтатарам на сайце Радыё Свабода. Прапануем падборку цытатаў і перадачаў зь яго ўдзелам:

Пра залежнасьць Беларусі ад Расеі

«Лукашэнка казаў: „Украіна цэласная дзяржава, але Крым — дэ-факта ваш“. Так атрымалася і зь Беларусьсю. Беларусь — незалежная дзяржава, але па сутнасьці яна кіруецца з Масквы. Ёсьць фармальная незалежнасьць і абсалютная нефармальная залежнасьць Лукашэнкі ад пажаданьняў Крамля. Іншы раз праяўляецца фронда, але яна ў патрэбны момант рознымі сродкамі абрываецца Крамлём».

Пра беларускую эканоміку

«Эканамічная палітыка афіцыйнага Менску — палітыка захаваньня старой эканамічнай мадэлі, дзе адзін чалавек усё вырашае, і далей — з працягнутай рукой за крэдытамі. Плата за гэта — страта парамэтраў сувэрэнітэту і незалежнасьці. І гэта — самае драматычнае ў лёсе краіны пад аўтарытарным рэжымам».

Пра выбары і Беларусь як разьменную манэту

«Стагодзьдзямі Беларусь была разьменнай манэтай у спрэчках паміж Захадам і Ўсходам. Прычым разьлічвацца даводзілася захопленымі тэрыторыямі. Заўсёды вонкавы сьвет рэагуе на ўнутраныя палітычныя раздражняльнікі. Цяпер такім раздражняльнікам зьяўляюцца выбары, якія ідуць дастаткова вяла. Выбарчая тэма замоўчваецца афіцыйнай прапагандай. І дэмакратычным кандыдатам цяжка прабіцца скрозь гэтую вату замоўчваньня. У гэтым сэнсе вонкавы чыньнік гуляе важную ролю. Але хавацца, ізалявацца і такім чынам атрымаць перамогу спадару Лукашэнку ня ўдасца».

Пра прыроду дыктатуры

«Увогуле, гэта вялікі міт, што аўтарытарны рэжым патрабуе, каб усе любілі правадыра. Не, ім трэба іншае. Каб частка грамадзтва любіла і была адданая, другая была нэўтральнай («пафігісты»), а трэцяя, актыўная, частка, якая не прымае гэты рэжым — трэба, каб баялася, не варушылася і чакала кожную ноч «варанка» каля свайго пад’езду».

Пра 11 верасьня 2001

«Гэты дзень вызначыў тыя тэндэнцыі глябалізацыі, якія ішлі даўно і якія працягваюцца і цяпер. Гэта “чорныя” і “сьветлыя” бакі глябалізацыі. “Чорныя” ў тым, што тэхнічны прагрэс, які разьвіваецца нягледзячы на ўзровень палітычнай арганізацыі грамадзтва, дае магчымасьць прымяняць жахлівыя мэтады тэрору.

Памкненьні да скарачэньня дэмакратызацыі, да спаўзаньня да аўтарытарных мэтадаў таксама абазначылася. І заслуга амэрыканскай дэмакратыі ў тым, што гэтыя памкненьні ўдалося стрымаць і пакуль што знайсьці той балянс, які дапамагае захаваць дэмакратычныя пабудовы і стрымліваць хвалі тэрарызму».

Аляксей Кароль у перадачах Праскі акцэнт:

Чаму даводзіцца абгрунтоўваць, што «Беларусь — гэта не Расея»?

«У палітыцы Расеі Лукашэнку дастаецца роля васала»

Лагвінец: Лукашэнка ўжо задумваецца пра сваё месца ў гісторыі

Чаму Лукашэнка абраў закручваньне гаек?

Зьезд БНФ: “Канец эпохі” альбо “аптымістычная трагедыя”?

Якую мэту перасьледуюць арганізатары рэпрэсіяў супраць журналістаў і палітыкаў?

Наступствы зьнікненьня Віктара Ганчара: нутраныя чыньнікі гэтага здарэньня і адказ апазыцыі на чарговы выклік, водгульле беларускіх падзеяў на Захадзе

Аляксей Кароль у перадачах Экспэртыза Свабоды:

«Адпусьціць Лукашэнку на больш доўгі павадок Пуцін не дазволіць»

Як Лукашэнка разумее незалежнасьць

Арышт Андрэя Пачобута і палітычная атмасфэра ў краіне перад выбарамі

«Расея прывяла Лукашэнку да поўнай пакорлівасьці»

Чаму на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі фактычна не гучала беларуская тэма?

Чаго баіцца Аляксандар Лукашэнка?

Дзеля чаго ўлады плянуюць правесьці зьезд патрыятычных сілаў?

“Пуцін і Мядзьведзеў будуць падвышаныя ў статусе ворагаў Беларусі”

“Лукашэнка пачаў прэзыдэнцкую кампанію з апраўданьняў”

Кароль: Сьвяткаваньне 3 ліпеня: інэрцыя з доляй гістэрыкі

Праз рэабілітацыю Сталіна ў Дзень Перамогі — да новага рэфэрэндуму?

Навошта ў працоўныя калектывы прызначаюць камісараў?

Беларускае пытаньне на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ

Навошта Аляксандар Лукашэнка сустракаўся зь сямю дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў?

Што стаіць за выказваньнямі Лукашэнкі ў Воршы наконт беларуска-расейскіх дачыненьняў?

Чаму Лукашэнка ацаніў працу Менскага гарвыканкаму як “разбой”?

Ці магчымы ў Беларусі сцэнар пераходу ўлады ад Лукашэнкі да ягонага пераемніка?

Палітычныя партыі ў перадвыбарчай кампаніі – ці ёсьць шанец на перамогу?

Што засьведчыла выбарчая кампанія ў рэгіёнах?

Ці здольная Палата прадстаўнікоў стаць незалежным органам улады?

Ці ўдасца дэмакратычным сілам вызначыць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты?

Як паўплывае на палітычныя працэсы ў краіне зьяўленьне ў апазыцыйнай палітыцы Казуліна?

Чаму ўлады так пасьлядоўна змагаюцца зь іншадумствам?

А.Кароль: замест “здраднікаў Радзімы” цяпер будзе “дыскрэдытацыя Беларусі”

Ці моцна ўплываюць іншыя дзяржавы на выбарчую кампанію ў Беларусі?

Ці выпрацавала апазыцыя стратэгію дзеяньняў на пасьлявыбарчы пэрыяд?

Якая прычына ўзмацненьня рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці?

Сьвет пасьля 11 верасьня: “Канец гісторыі” альбо “Cутыкненьне цывілізацыяў”?

Ці адменіць Эўразьвяз санкцыі да беларускіх чыноўнікаў?

“Казулін -- апошні козыр у кішэнях улады”

Навошта прымушаюць уступаць у “Белую Русь”?

Інтэрвію Лукашэнкі “Reuters”: Чаму трэба "разьлічваць на горшае"?

“Патрэбна зьняцьцё ўсіх дэмакратычных кандыдатаў адначасова”

“Пры Абаму можа замацавацца крыху іншы парадак сьвету”

ВІДЭА:

Свабода бяз гальштукаў. За мяжу за $100

Свабода бяз гальштукаў. За мяжу за $100
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:55 0:00

Кароль: Сымбаль веры – цяга да свабоды

Аляксей Кароль – удзельнік праграмы «Ў што я веру – 2012».
Кароль: Сымбаль веры – цяга да свабоды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:36 0:00
Наўпроставы лінк

Аляксей Кароль пра сустрэчу зь Мядзьведзевым

Рэдактар газэты "Новы час" Аляксей Кароль згадвае пра сустрэчу беларускіх журналістаў з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у 2009 годзе.
Аляксей Кароль пра сустрэчу зь Мядзьведзевым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00

Экспэртыза «Свабоды»: выбары ў Расеі 2012 г.

Экспэртыза «Свабоды»: выбары ў Расеі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:31 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG