Абраньне ў першым туры новага прэзыдэнта стала важным этапам у гісторыі Ўкраіны. Зроблены рашучы крок дзеля выхаду з крызісу. Што дае падставу рабіць важныя высновы.
У пэўным сэнсе выбары сталі легітымізацыяй перамогі Майдану. Пётар Парашэнка стаяў на трыбуне кіеўскай плошчы, усяляк падтрымліваў пратэст супраць рэжыму Януковіча.
Выбары сталіся важным чыньнікам кансалідацыі ўкраінскага грамадзтва. Дагэтуль кожны раз падчас выбарчай кампаніі краіна расколвалася на Захад і Ўсход, якія галасавалі супрацьлеглым чынам. Цяпер усё ня так. Упершыню ўдалося пераадолець раскол. Нават з улікам таго, што адпаў Крым, а Данецкая і Луганская вобласьці амаль не галасавалі, вынік уражвае.
Гэтая кансалідацыя адбылася на глебе вяртаньня да стабільнасьці, да больш-менш цьвёрдай улады. Рэвалюцыйная стыхія ўвайшла ў легітымныя берагі. Украінцы прагаласавалі не за палымянага рэвалюцыянэра (ці рэвалюцыянэрку), а за чалавека, зь якім асацыюецца ідэя парадку. Вельмі паказальна, што прыхільнікі радыкальнага нацыянальнага праекту атрымалі мізэрную колькасьць галасоў. У пэўным сэнсе настаў пэрыяд пострэвалюцыйнага тэрмідору.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў разбурылі той ідэалягічны канструкт, на якім грунтавалася ўся палітыка ўмяшаньня Расеі ва ўнутраныя ўкраінскія справы. Расейскія афіцыйныя асобы і тэлеканалы даводзілі, што ва Ўкраіне няма законнага прэзыдэнта, ураду, уладу захапіла хунта, таму, маўляў, ня трэба выконваць яе загады. А зь іншага боку, паколькі дзяржаўныя інстытуты разбураныя, у краіне пануе хаос, то мы, расейцы, маем права ўмешвацца, каб абараніць правы расейскамоўных, над якімі рыхтуецца расправа. Цяпер гэты аргумэнт не працуе, бо зьявілася законная ўлада.
Яшчэ адзін тэзіс, які актыўна выкарыстоўвалі як расейская прапаганда, так і сэпаратысты на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Маўляў, кіеўская хунта ня проста незаконная, але да ўсяго яшчэ і фашысцкая, бандэраўская. Мізэрная колькасьць галасоў (у суме каля 2%) у падтрымку нацыяналістычных лідэраў Яраша і Цягнібока, якімі ў Расеі пужалі малых дзяцей, ушчэнт разбурае хлусьню пра пагрозу фашызму ва Ўкраіне.
Важна падкрэсьліць, што Пётар Парашэнка — паслядоўны прыхільнік курсу на інтэграцыю Ўкраіны ў Эўропу. Атрымліваецца, што гэты курс падтрымаў ня толькі Захад, але і Ўсход краіны. Кандыдата, які б выступаў за саюз з Расеяй, як значнай палітычнай фігуры няма. І гэты вельмі важны вынік украінскага крызісу.
Нагадаю, менавіта Расея, незадаволеная курсам Украіны на інтэграцыю ў Эўропу, справакавала сваімі дзеяньнямі гэты крызіс. Яна хацела павярнуць Кіеў у свой бок. Выйшла ўсё наадварот. Так, Маскве ўдалося захапіць Крым, усчаць забурэньні ў Данецкай і Луганскай абласьцях. З дапамогай гэтых абласьцей Масква разьлічвае маніпуляваць Кіевам. Але пры гэтым Расея адштурхнула ад сябе большасьць Украіны. Цяпер там успрымаюць РФ як агрэсара. Варожыя адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай — гэта доўгатэрміновы трэнд. Замест сябра і малодшага партнэра Масква стварыла сабе ворага. Другога пасьля Грузіі на постсавецкай прасторы. Невыпадкова цяпер Украіна ўсьлед за Грузіяй выходзіць з СНД. Нават калі яна і ня ўступіць у НАТО, у любым выпадку прысутнасьць гэтага ваеннага блёку ў краіне павялічыцца. Ужо ня кажучы пра незваротнасьць асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ. І што Расея ад гэтага выйграла?
Усе заўважылі, што Масква памяняла сваю тактыку. Дагэтуль яна арыентавалася на зрыў прэзыдэнцкіх выбараў. Міністар замежных спраў РФ Лаўроў, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама расейскія тэлеканалы даводзілі, што гэтыя выбары незаконныя, бо яны праводзяцца хунтай, Масква іх не прызнае. Маўляў, спачатку трэба прыняць новую Канстытуцыю Ўкраіны, якая б прадугледжвала фэдэратыўную мадэль, і толькі потым могуць быць выбары прэзыдэнта. Аднак цяпер Пуцін заявіў, што «мы будзем працаваць з новаабранымі структурамі». Ці то здаровы сэнс перамог, ці заходнія санкцыі ацьверазілі.
Аляксандар Лукашэнка, у адрозьненьне ад расейскага прэзыдэнта, павіншаваў Парашэнку з абраньнем на высокую пасаду. І адначасова выказаў асьцярогу наконт небясьпекі, якая пагражае Беларусі з поўдня. «Яны ж зараз там разьвернуць гэта ўсё, і гэтая ж зараза палезе да нас. Калі вы гэтага ня ведаеце, дык я гэта ведаю», — заявіў кіраўнік дзяржавы, наведваючы Смалявіцкі раён. І ўжо ня важна, ці сапраўды існуе такая небясьпека, ці яна прыдуманая. Галоўнае, што зьявілася страшылка, якой доўга можна пужаць беларусаў. І ўгадайце з трох разоў, хто можа абараніць народ ад «гэтай заразы»?
У пэўным сэнсе выбары сталі легітымізацыяй перамогі Майдану. Пётар Парашэнка стаяў на трыбуне кіеўскай плошчы, усяляк падтрымліваў пратэст супраць рэжыму Януковіча.
Выбары сталіся важным чыньнікам кансалідацыі ўкраінскага грамадзтва. Дагэтуль кожны раз падчас выбарчай кампаніі краіна расколвалася на Захад і Ўсход, якія галасавалі супрацьлеглым чынам. Цяпер усё ня так. Упершыню ўдалося пераадолець раскол. Нават з улікам таго, што адпаў Крым, а Данецкая і Луганская вобласьці амаль не галасавалі, вынік уражвае.
Гэтая кансалідацыя адбылася на глебе вяртаньня да стабільнасьці, да больш-менш цьвёрдай улады. Рэвалюцыйная стыхія ўвайшла ў легітымныя берагі. Украінцы прагаласавалі не за палымянага рэвалюцыянэра (ці рэвалюцыянэрку), а за чалавека, зь якім асацыюецца ідэя парадку. Вельмі паказальна, што прыхільнікі радыкальнага нацыянальнага праекту атрымалі мізэрную колькасьць галасоў. У пэўным сэнсе настаў пэрыяд пострэвалюцыйнага тэрмідору.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў разбурылі той ідэалягічны канструкт, на якім грунтавалася ўся палітыка ўмяшаньня Расеі ва ўнутраныя ўкраінскія справы. Расейскія афіцыйныя асобы і тэлеканалы даводзілі, што ва Ўкраіне няма законнага прэзыдэнта, ураду, уладу захапіла хунта, таму, маўляў, ня трэба выконваць яе загады. А зь іншага боку, паколькі дзяржаўныя інстытуты разбураныя, у краіне пануе хаос, то мы, расейцы, маем права ўмешвацца, каб абараніць правы расейскамоўных, над якімі рыхтуецца расправа. Цяпер гэты аргумэнт не працуе, бо зьявілася законная ўлада.
Яшчэ адзін тэзіс, які актыўна выкарыстоўвалі як расейская прапаганда, так і сэпаратысты на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Маўляў, кіеўская хунта ня проста незаконная, але да ўсяго яшчэ і фашысцкая, бандэраўская. Мізэрная колькасьць галасоў (у суме каля 2%) у падтрымку нацыяналістычных лідэраў Яраша і Цягнібока, якімі ў Расеі пужалі малых дзяцей, ушчэнт разбурае хлусьню пра пагрозу фашызму ва Ўкраіне.
Важна падкрэсьліць, што Пётар Парашэнка — паслядоўны прыхільнік курсу на інтэграцыю Ўкраіны ў Эўропу. Атрымліваецца, што гэты курс падтрымаў ня толькі Захад, але і Ўсход краіны. Кандыдата, які б выступаў за саюз з Расеяй, як значнай палітычнай фігуры няма. І гэты вельмі важны вынік украінскага крызісу.
Замест сябра і малодшага партнэра Масква стварыла сабе ворага