
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Выкладаў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускім аграрным тэхнічным унівэрсытэце. Працаваў у Нацыянальным цэнтры стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (пазьней — Аналітычны цэнтар «Стратэгія»), у газэце «Свободные новости». Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».
Аўтар больш за 900 публікацый па розных праблемах унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, сярод якіх кніга «Александр Лукашенко. Политический портрет».