Падчас адбываньня тэрміну на Акрэсьціна Паліенку вазілі ў суд, які пастанавіў адправіць 22-гадовага хлопца на прымусовае лячэньне ў ЛТП.
Паводле сяброў Паліенкі, такім чынам яго хочуць ізаляваць ад палітычнай дзейнасьці.
«Нас аднойчы забіралі на вайскова-спартовых зборах у лесе. З КДБ прыехалі, падкінулі гарэлку. Мы дагэтуль судзімся за гэта, але яго прызналі вінаватым. Яго проста хочуць ізаляваць ад палітычнай дзейнасьці. Ён безумоўна гэтага не заслугоўвае, — сьцьвярджае сябар Паліенкі.
Паліенка апублікаваў у інтэрнэце аўдыёзапіс размовы зь міліцыянтам, які просіць хлопца прэвэнтыўна адседзець двое сутак.
Размова адбылася напярэдадні 9 траўня. У той дзень хлопца ўсё ж затрымалі і асудзілі на 10 сутак за „хуліганства“. Паведамлялася, што на Акрэсьціна ён трымаў галадоўку.
Прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі заявіў Радыё Свабода, што ня ведае пра існаваньне гэтага аўдыёзапісу, а на далейшыя размовы ня мае часу.
Паляваньне на Паліенку вядзецца ня першы месяц, пра што сьведчыць, сярод іншага, і аўдыёзапіс перамоваў зь міліцыянтам, зроблены самім хлопцам. Прэвэнтыўна яго затрымлівалі перад Днём Волі на 13 сутак. Сам Паліенка сьцьвярджае, што міліцыянты прапанавалі яму зьдзелку, паводле якой ён меўся б адседзець двое сутак. Ён пагадзіўся, але міліцыянты сваіх абяцаньняў ня выканалі.
Паліенку жорстка зьбілі ў Кастрычніцкім РУУС Менску ў ноч з 4 на 5 сакавіка. Яго затрымалі, калі ён рабіў графіці супраць „паліцэйскай дзяржавы“. З пастарунку хлопца забрала хуткая.
Напярэдадні саміта СНД у Менску ў кастрычніку мінулага году Дзьмітрыя Паліенку затрымалі проста на выхадзе з прахадной МАЗа, дзе ён тады працаваў.
Затрыманьні нацболаў напярэдадні любых значных падзеяў сталі ўжо рэгулярнымі.
Да прадстаўніка нацболаў Яўгена Контуша тры дні „ламіліся ў дзьверы“, але цяпер сытуацыя спакойная. „Нам нават пашанцавала. Затрымалі толькі Аляксандра Палякова і Дзьмітрыя Паліенку“, — кажа Контуш. — Нам не падабаецца існуючая ўлада. Мы спрабуем змагацца. Таму нас і перасьледуюць».
Контуш апавядае, што іх перамяшчэньні адсочваюць праз мабільную сувязь і гэтыя факты нават фігуравалі на адным з судоў. «Зробіш адзін званок — і яны адразу ведаюць, дзе ты. Яны нас так на машыне шукалі і ўрэшце знайшлі. Пасьля выбараў у мяне кампутар канфіскавалі. Чым яны яго напічкалі, ня ведаю».
Беларускія нацболы лічаць сваім лідэрам Эдуарда Лімонава. Нацыянал-бальшавісцкая партыя ў Расеі была зарэгістраваная яшчэ ў 1993 годзе і ліквідаваная ў 2005-м. У 2007 годзе партыю забаранілі як экстрэмісцкую.
Эдуард Лімонаў заняў прарасейскую пазыцыю па ўкраінскіх падзеях, не прызнае існаваньня ўкраінскай дзяржавы. Паводле розных паведамленьняў, у атрадах сэпаратыстаў ёсьць і нацболы.