Сьпіс зацьверджаных назваў вуліц новага шклоўскага раёну поўніцца Зацішнай, Сасновай, Дачнай, Сьветлай, Радужнай вуліцамі. Адна з вуліц захавала назву вёскі — Вялікая Зарэчная. Гэтак жа назвалі й тутэйшы завулак.
Пастанову пра наданьне гэткіх назваў вуліцам зацьвердзіў райсавет яшчэ пры канцы лютага. Грамадзкасьць пра гэта даведалася толькі зь сёньняшняга нумара мясцовай раёнкі «Ўдарны фронт». Некаторыя ў райцэнтры кажуць, што мясцовая ўлада вырашыла абнародаваць сьпіс назваў новых вуліц наўмысна пасьля правядзеньня выбараў у мясцовыя саветы.
Старшыня шклоўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Аляксандар Грудзіна расчараваны рашэньнем улады, аднак прызнае: іншага не чакаў:
«Наша мясцовая ўлада дзейнічае па такой застаялай завядзёнцы — даваць вуліцам нэўтральныя назвы, але ўсё ж з расейскім ухілам. Такая пазыцыя чыноўнікаў абуральная. Яны ігнаруюць беларускія традыцыі, гістарычную спадчыну ды й мясцовую тапаніміку».
На думку Аляксандра Грудзіны, прапанова ТБМ была лягічнай і зразумелай: «Міхась Касянкоў правёў дзяцінства ў вёсцы Вялікае Зарэчча. Менавіта ў ёй нарадзіўся і ягоны пісьменьніцкі псэўданім Зарэцкі. Мы прапаноўвалі назваць галоўную вуліцу ў былой вёсцы ў гонар пісьменьніка, але ні галоўныя, ні другасныя ягоным імем не назвалі. Што рабіць у такой сытуацыі, мы проста ня ведаем. Толькі што жартаваць з фантазіі чыноўнікаў».
У былой вёсцы Рыжкавічы, якая, як і Вялікая Зарэчча, стала часткаю Шклова, таксама ёсьць вуліцы нібы скалькаваныя з савецкага мультфільму пра Нязнайку ў Сонечным горадзе. Напрыклад, Землянічная. У кампаніі зь ёй — Радніковая. А вось у Малым Зарэччы, таксама раёне Шклова, ёсьць вуліца Сонечная.
Ёсьць у Шклове і іншыя вуліцы — напрыклад, імя Янкі Купалы і Якуба Коласа.