Ільля Дабратвор балятуецца па першай менскай акрузе.
Раней Менскі гарсуд адмяніў рашэньні Ленінскай раённай і Менскай гарадзкой выбарчых камісіяў пра нерэгістрацыю ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарсавету актывіста партыі «Справядлівы сьвет» Мікалая Дылько.
Берасьцейская абласная выбарчая камісія зарэгістравала сацыял-дэмакрата Генадзя Ігумнава кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага гарсавету.
Усяго ў рэгістрацыі адмовілі 353 кандыдатам.
Больш за 100 скаргаў на адмову суды ўжо разгледзелі.
Тым часам зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю. Ім даецца магчымасьць адзін раз бясплатна выступіць па мясцовым радыё.
Мясцовыя выбары пройдуць 23 сакавіка.