У ім узялі ўдзел два дзясяткі вучняў са школ Магілёўскай вобласьці. Спаборнікам прапаноўваліся заданьні па пяці школьных прадметах: матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі, літаратуры й мове. Адказы вучні меліся падаваць толькі па-беларуску.
На «Беларускае пяціборства» запрашаюць удзельнікаў школьных прадметных алімпіядаў. Ініцыятар яго правядзеньня, сябра Таварыства беларускай мовы Міхась Булавацкі зазначае, што найперш запрашаюцца вучні, схільныя да матэматычных навук. Сам Булавацкі — настаўнік матэматыкі.
«Калі вучань мае схільнасьці да матэматыкі ці фізыкі, яму дазваляецца ня дужа старацца ў вывучэньні гісторыі, літаратуры, мовы. За невялікія веды ставяць высокія адзнакі. У выніку такі вучань — добры матэматык, але ён ня ведае гісторыі краіны, у якой жыве, ня ведае мовы сваёй краіны, не чытае нічога зь літаратуры роднай. Чалавек, атрымліваецца, недаразьвіты выходзіць са школы. Мы стараемся паправіць такую сытуацыю. У некаторых выпадках нам гэта ўдаецца», — тлумачыць Міхась Булавацкі.
Кожны ўдзельнік за 100 хвілін павінен разьвязаць матэматычную задачу, адказаць на пытаньні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Пры падвядзеньні вынікаў улічваецца і якасьць мовы.
Чым жа прыцягальнае спаборніцтва для школьнікаў? З такім пытаньнем зьвяртаюся да настаўнікаў, якія прывялі на яго вучняў пасьля школьнай алімпіяды. Адна з настаўніц адказвае:
«У нашай школе на беларускай мове вядзецца выкладаньне. А на школьнай алімпіядзе было ўсё на расейскай, дык вось яму было ня дужа зручна выконваць заданьні. І тут ён вырашыў паспрабаваць свае сілы. Тут розныя прадметы, а вучань жа можа мець добрыя веды не па адным прадмеце».
Карэспандэнт: «Тое, што дзеткі не гавораць на беларускай мове — віна школы ці сям’і?
Настаўніца: «Я скажу, што віна дзяржавы. Чаму ў нашым раёне толькі адна школа, дзе выкладаюць прадметы па-беларуску? Чаму дзяржаўныя дакумэнты друкуюцца не на беларускай мове? Чаму вучань, які прыехаў на алімпіяду, не атрымаў тэкст на беларускай мове? Гэта ненармальна».
Яшчэ адна настаўніца дадае:
«Моўнае асяродзьдзе школьнікаў — таксама дзяржава. Вось тэлевізар глядзяць — ці ёсьць хоць адзін мульцік па-беларуску? Кніжку беларускую каб знайсьці — трэба шукаць у кнігарнях на самым нізе. Тэлеперадачы ці ёсьць? Ну, адна „Калыханка“ засталася. Яны ж глядзяць тыя ж мульцікі, яны гуляюць у гульні, а ці ёсьць на беларускай мове?»
Чым жа прыцягальнае для вучняў «Беларускае пяціборства?» Меркаваньні школьнікаў:
— Мне дужа падабаецца беларуская мова. Я хачу ўдзельнічаць у гэтым конкурсе, каб палепшыць свае веды і паказаць іх. Мяне прыцягвае яно сваёй арыгінальнасьцю і праводзіцца выключна на беларускай мове.
— Я сюды прыйшоў толькі дзеля гісторыі і прыродазнаўства. Я вучуся ў ліцэі — у мяне профіль фізмат, таму для мяне толькі гісторыя і прыродазнаўства.
— Хачу сябе паказаць, мо чаго выйграю.
Карэспандэнт: «А вам ці часта даводзіцца гаварыць па-беларуску?»
Вучань: «У школе ў асноўным. Сябры ўсе гавораць па-расейску, па-беларуску ніхто не гаворыць».
Міхась Булавацкі адзначае, што ўзровень валоданьня беларускай мовай у школьнікаў невысокі — як і ўва ўсёй краіне.
«Што характэрна, яны ж атрымліваюць васьмёркі, дзявяткі і думаюць, што беларускую мову ведаюць. А яны яе ведаюць на ўзроўні ангельскай. А вось тут трэба задачу разьвязаць па-беларуску, а слоў не хапае. Рэдка знаходзіш сем’і, у якіх мова жыве, таму сям’я ня можа навучыць мове. А бывае так, што дзіця хоча. Вось двойчы пераможца спаборніцтва Наста Жыркевіч як першы раз прыйшла, дык яна і напісала: «Дзякую, што дазволілі мне паразмаўляць беларускай мовай».
Рэкордная колькасьць удзельнікаў на спаборніцтве «Беларускае пяціборства» была ў 2010 годзе — 42 вучні. Упершыню ж яно адбылося ў 1999 годзе. Тады на яго прыйшло тры дзясяткі вучняў. Ад 2001 году спаборніцтва праводзіцца па пяці прадметах школьнай праграмы. Вынікі сёлетняга «Беларускага пяціборства» падвядуць пазьней. Пераможцаў уганаруюць дыплёмамі і каштоўнымі падарункамі.

Чаму вучань, які прыехаў на алімпіяду, не атрымаў тэкст на беларускай мове? Гэта ненармальна