Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у глябальным пацяпленьні вінаваты чалавек


Навуковыя экспэрты ААН заявілі, што яны ў большай ступені чым калі-небудзь перакананыя ў тым, што глябальнае пацяпленьне выклікана дзейнасьцю чалавека.

У новым дакладзе Міжурадавая група экспэртаў у пытаньнях зьмены клімату адзначае, што ад 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя тэмпэратура вырасла беспрэцэдэнтным чынам.

На думку навукоўцаў, з 95%-най упэўненасьцю можна сказаць, што людзі — галоўная таму прычына.

Навукоўцы папярэджваюць, што рост узроўню мора можа скласьці да 82 сантымэтраў да канца стагодзьдзя.

Паводле іх, далейшае пацяпленьне непазьбежна; паўза на працягу мінулых 15 гадоў была занадта кароткай, каб адлюстраваць доўгатэрміновыя трэнды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG