Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: «У Курапатах хочуць зьмяніць межы ахоўнай зоны»


Першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк зьвяртае ўвагу на высечку просекі на ўскрайку Курапацкага лесу з боку рэстарану.

У надрукаваным у інтэрнэт-выданьні «Салідарнасьць» артыкуле «Шкодніцтва ў Курапатах» Зянон Пазьняк піша, што «пасьля 25 траўня некалькі дзён падрад прыходзіла ў Курапаты група маладых мужчын. На ўскрайку лесу ад рэстарана яны высеклі кусты і маладыя дрэвы просекай 20 мэтраў у шырыню і 200 мэтраў у даўжыню, пакінуўшы рэдкія дрэвы з боку поля (там, дзе рэстаран). Ніякім доглядам тэрыторыі яны не займаліся. Пасьля іх засталіся груды сьмецьця. Вывазам жа кустоўя і зсечаных маладых дрэваў вымушаныя былі заняцца лесьнікі зь Лясной гаспадаркі Зелянгаса. Працаўнікі гэтай гаспадаркі былі вельмі абураныя, убачыўшы, што тут наварочана і колькі загінула дрэў».
Работнікі лясной гаспадаркі ачышчаюць просеку ад зсечаных маладых дрэваў і кустоўя
Работнікі лясной гаспадаркі ачышчаюць просеку ад зсечаных маладых дрэваў і кустоўя

Пазьняк лічыць, што высечка на ўскрайку лесу, зробленая, як ён піша, удзельнікамі «агульнанацыянальнай талакі», мела на мэце «зьмяніць мяжу Курапацкага лесу, адсунуць яе яшчэ на мэтраў 30-40 далей ад рэстарана, каб потым, у выніку існуючага “даручэньня”, можна было “ўдакладніць” мяжу ахоўнай зоны так, каб рэстаран-бардэль апынуўся па-за яе межамі, і такім чынам зьняць судовую адказнасьць за яго незаконнае будаўніцтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG