Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла сястра мадэльера. Яна сказала, што сёньня суд дасьледаваў паказаньні Варламава, якія той даў на папярэднім сьледзтве:
«Сёньня сьведак у судзе нікога не было. Яны будуць заўтра, мабыць. А сёньня, акрамя нас, Сашыных сясьцёр, у судовай залі наагул нікога не было. Брату ня ўсё было зразумела, пра што яго пыталіся. У яго пыталіся, напрыклад, чаму адзін раз вы адказалі на пытаньне так, а наступны раз — інакш. Ён тлумачыў: як ставілася пытаньне, так я на яго і адказваў».
Раней у судзе Варламаў прызнаў сваю віну ў тым, што не сплаціў падаткі.
13 лютага, а 10-й гадзіне раніцы, судовы працэс працягнецца.