16:20 У судзе абвешчаны перапынак да 10:00 5 лютага.
15:15 Паездка ў Швэцыю, 60 чалавек. Тое самае — нібыта, мелі па 220 даляраў сутачных на чалавека, але не атрымалі. Варламаў тады незаконна завалодаў 13 тысячамі эўра, сьцвярджае пракурор.
За паездку ў Швэцыю ў 2008-м Варламаў нібыта завалодаў 15 тысячамі эўра.
У Бэльгію ў тым жа годзе — 18 тысячаў эўра.
У 2009-м з паездкі ў Нямеччыну мадэльер, нібыта, займеў 7 тысячаў эўра.
У тым жа годзе ён незаконна займеў аўтамабіль Мэрсэдэс за 10 тысячаў эўра.
У 2009-м Варламаў, нібыта, атрымаў 12 тысячаў эўра з паездкі ў Аўстрыю.
У 2010-м — 10 тысячаў эўра з камандзіровак у Літву і Швэцыю.
У тым жа годзе з паездак у Аўстрыю і Чэхію займеў 8 тысячаў.
Усяго, кажа пракурор, у 2007-2010 гадах ён такім чынам скраў 787 мільёнаў рублёў.
15:00 Гучаць прозьвішчы Даўнаровіч, Леўшунова ды іншыя. Пракурор кажа, што Варламаў падмануў іх і атрымаў каля 10 тысяч эўра. Зачытваецца доўгі сьпіс пацярпелых.
Пракурор кажа, што падначаленыя Варламава падрабілі справаздачу, што кожны з сябраў дэлегацыі нібыта атрымаў сутачнымі па 200 даляраў. Гэта было ў 2007 годзе. У сьпісе фігуруе 51 чалавек.
Схаваў Варламаў і тое, што супрацоўнікам тэлебачаньня выплачвалі сутачныя. Езьдзілі тады ў Нямеччыну.
14:30 Пракурор: Варламаў пад выглядам падрыхтоўкі да фэстывалю «Млын моды» выкарыстоўваў дзяржаўныя сродкі не па прызначэньні. Усяго ён нанёс стратаў БДУ на 88 мільёнаў рублёў. Варламаў, нібыта, схавана рэклямаваў дзейнасьць сваго прадпрыемства за кошт рэклямы фэствалю «Млын моды». Гэтая рэкляма разьмяшчалася на тэлеканалах і радыё, яна заклікала да ўдзелу ў фэстывалі «Млын моды», але потым Варламаў нібыта браў грошы сабе ад тых, хто пагаджаўся дэмантрсаваць вопратку на фэстывалі.
Зачытваюцца сумы за рэклямныя ролікі і рэкляму ў газэтах. Рэкляма была аплачана зь бюджэту. Некаторыя дамовы па 6-7 мільёнаў, некаторыя па 100 тысяч і болей. На рахунак Белтэлерадыёкампаніі ў 2007 годзе было пералічана 16 мільёнаў. На 2 мільёны была замоўленая рэкляма ў мэтро. Болей за 1 мільён — на канале Муз-ТВ. І гэтак далей. Паводле пракуратуры, з дапамогай гэтай рэклямы Варламаў вырашаў свае асабістыя пытаньні як прадпрымальнік і ўладальнік «Агенцтва моды Сашы Варламава».
У 2008 годзе на БТ было пералічана рэклямы на 33 мільёны рублёў. На 14 мільёнаў — на іншыя тэлеканалы.
У 2009 — 15 мільёнаў на рэкляму зь бюджэту.
У 2010 годзе — было пералічана 26 мільёнаў.
Таксама пералічваліся грошы на рэкляму ў маршрутных таксі, на радыё «Юністар», на тэлеканале ТНТ.
Болей за 200 мільёнаў было выкарыстана пад выглядам рэклямы фэстываля «Млын моды» на свае мэты — лічыць пракуратура. Плюс 30 мільёнаў са сродкаў БДУ.
Гэтае злоўжываньне, нібыта, было зьдзейсьненае наўмысна і з выкарыстаньнем службовага становішча. Таксама Варламаў, нібыта, нанёс страты аўтарытэту БДУ як дзяржаўнай навучальнай ўстановы.
Пракурор зачытвае тлумачэньне, паводле якога 2 і 3 тур фэстывалю «Млын моды» фінансаваўся за кошт бюджэту. Варламаў як арганізатар фэстывалю меў права накіроўваць у камандзіроўку ўдзельнікаў фэстывалю. Ён зацьвярджаў сьпісы дэлегацый, абгрунтоўваў сумы камандзіровачных. На падставе гэтага з 2007 да 2010 году прымаліся рашэньні пра фінансаваньне за кошт бюджэту. Варламаў нібыта ўтойваў тое, што людзям выплачваліся яшчэ і сутачныя, а ён гэтыя сродкі прысабечваў.
Касьценка, Віткоўскі, Кавалеўская — гэтыя прозьвішчы назваў пракурор — атрымлівалі з касы БДУ грошы на камандзіроўкі, а Варламаў нібыта іх падманваў і забіраў частку грошай. Паводле ягоных указаньняў, сябры дэлегацый, быццам бы, пазначалі ў дакумэнтах недакладныя зьвесткі, перадавалі несапраўдныя дакумэнты для справаздачы.
14:20 Падышлі яшчэ 4 пацярпелыя, якіх суд азнаёміў зь іх правамі і абавязкамі. Усяго ў залі больш за 200 пацярпелых.
У перапынку журналістам удалося пагаварыць зь некаторымі зь іх. Сярод іх шмат маладых жанчын зь дзяўчынкамі-падлеткамі — гэта маці прывялі ў суд сваіх дачок, якія езьдзілі на фэстывалі моды ад Цэнтру моды БДУ і Агенцтва Сашы Варламава.
Некаторыя кажуць журналістам, што ня лічаць сябе пацярпелымі, бо «Варламаў даў ім выдатную магчымасьць удзельнічаць у паказах мод і вучыцца гэтаму майстэрству».
Адна з маці кажа: нам у паездцы за мяжу аплачвалі праезд і пражываньне, а харчаваліся мы за свае грошы. Ужо ад сьледчых яна даведалася, што выдзяляліся грошы і на харчаваньне, гэтак званыя «камандзіровачныя», але яны іх не атрымлівалі. І ўсё ж гэтая жанчына ня лічыць, што яна пацярпелая, і мае намер адмовіцца ад гэтага статусу ў судзе.
Пракурор Папкоў працягвае зачытваць зьвесткі пра заняткі ў ліцэі БДУ на пачатку 2011 году.
14:10 Працэс аднаўляецца. Прывялі Аляксандра Варламава. Ён прыйшоў, абапіраючыся на мыліцу. Размаўляе з адвакатам.
Адвакат Павал Піваварчык у перапынку адмовіўся камэнтаваць для мэдый абвінавачаньні, выстаўленыя Варламаву. Суду адвакат сёньня ўжо заяўляў, што ня лічыць, што доказаў віны Варламава ў цяжкім злачынстве дастаткова.
12:55 Перапынак да 14:00.
Судзьдзя папярэдзіла прысутных пацярпелых, што яўка «строга абавязковая». Усе пацярпелыя — маладыя людзі.
12:30 Варламава прывялі ў суд у кайданках. Гэтыя кайданкі цяпер вісяць на клетцы звонку. Варламаў зноў сеў, сядзіць, выцягнуўшы ногі па дыяганалі клеткі.
У судзе працягваюць чытаць дакумэнты. Перайшлі да раскладу заняткаў у 2007 годзе. Фігуруюць фае, аўдыторыя 233, заля харэаграфіі, жаночая распранальня.
Аляксандар Варламаў быў пасядзеў, але зноў падняўся. Стаіць у клетцы, абапіраючыся рукамі на краты.
Судзьдзя Навіцкая чытае дакумэнты, не падымаючы галавы.
У залі цішыня, але нейкая гнятлівая.
Невядомая дзяўчына спрабавала выйсьці ў прыбіральню, але судзьдзя гэта забараніла.
«Мне што, даведку даць, што мне трэба ў прыбіральню?» — запыталася дзяўчына па-беларуску.
Судзьдзя абвясьціла ёй заўвагу выходзіць забараніла. З таго часу ніхто з залі не выходзіў.
Варламаў стаіць у клетцы тварам да залі і глядзіць вельмі сумна і расчаравана.
Паводле пракуратуры, Варламаў для незаконнага карыстаньня памяшканьнем ліцэю БДУ ўносіў непраўдзівыя зьвесткі ў дакумэнты, што нібыта памяшканьні выкарыстоўваліся толькі для цэнтру моды БДУ, а насамрэч там праводзіліся платныя заняткі яго ўласнага прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава». Гэтак адбывалася з 2004 году.
Зачытваюцца дадзеныя пра заняткі, арганізацыйныя сходы ды іншыя мерапрыемствы дзіцячай і дарослых групаў, якія займаліся ў ліцэі БДУ. «Службовыя запіскі ад імя Варламава як кіраўніка „Агенства моды Сашы Варламава“ фактычна як ад Варламава ў якасьці кіраўніка цэнтру сучаснага стылю і моды БДУ», — зачытвае пракурор Папкоў.
Зачытваюцца падобныя дакумэнты адносна 2009 і 2010 гадоў.
Паводле пракуратуры, службовыя запіскі Варламава ў бухгалтэрыю БДУ пра выкарыстаньне ліцэя БДУ для цэнтру сучаснага стылю і моды БДУ фактычна хавалі сапраўдныя зьвесткі пра выкарыстаньне гэтых плошчаў дзеля ягонага прыватнага прадпрыемства «Агенцтва мода Сашы Варламава».
Варламаў падняўся. Бачна, што яму цяжка сядзець. Клетка ў яго вузкая, каля мэтра ў даўжыню і шырынёй сантымэтраў 70-80. Сядзець там нязручна, ногі ня выцягнеш і ня высунеш паміж кратамі. Можна сядзець толькі падагнуўшы калені. Варламаў слухае пракурора стоячы.
Працягваецца нуднае зачытваньне раскладу заняткаў групаў «Агенцтва моды Сашы Варламава» ў памяшканьнях цэнтру БДУ. Называюцца даты, час, дні тыдня, памяшканьні.
11:30 Хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня не задаволілі.
Варламаў тлумачыць суду, што яму трэба рабіць працэдуру магнітна-рэзананснай тэрапіі, а гэта нельга рабіць без дазволу судзьдзі.
Судзьдзя кажа, што ніякіх дакумэнтаў на гэты конт да яе не прыходзіла.
Пракурор Папкоў пачаў агалошваць абвінавачаньне.
11:05 Адвакат хадайнічае, каб Варламаву зьмянілі меру стрыманьня. Бо за тыя два гады, якія ён знаходзіцца пад вартай, у яго абвастрылася хвароба хрыбта.
Адвакат лічыць, што ў справе недастаткова доказаў, каб Варламава вінаваціць у цяжкім злачынстве. Таму адвакат просіць зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.
Пракурор супраць гэтага. Паводле яго, толькі суд можа вырашыць, цяжкае злачынства зрабіў Варламаў ці ня цяжкае. Пракурор спаслаўся на даведку, што Варламаў паводле стану здароўя можа ўдзельнічаць у судзе.
Судзьдзя абвясьціла перапынак, каб прыняць рашэньне па хадайніцтве.
Адзін з пракурораў — Антон Загароўскі — той самы, які прадстаўляў бок абвінавачаньня ў працэсе над былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым.
11:00 Калі судзьдзя ўваходзіла ў залю, Варламаў зь цяжкасьцю падняўся. Летась у ліпені яму рабілі апэрацыю на хрыбце.
Судзьдзя дазволіла яму сядзець, калі ён ня зможа стаяць.
Пакуль Варламаў апавядае пра сябе стоячы, але ён трымаецца за краты рукамі.
Ён паведаміў, што зьяўляецца інвалідам 2 групы.
Судзьдзя спытыла, ці ёсьць у залі пацярпелыя. Падняліся больш за сто чалавек, амаль уся заля. Судзьдзя тлумачыць ім іх правы і абавязкі.
Пракурор хадайнічае аб далучэньні шэрагу дакумэнтаў.
10:50 Працэс адкрыўся.
Судзьдзя — Надзея Навіцкая.
Адвакат — Павал Піваварчык.
У залі каля 100 чалавек. Гэта ў асноўным сьведкі. Але ёсьць і тыя, хто прыйшоў падтрымаць Варламава.
Адна з удзельніц працэсу, Вікторыя, сказала карэспандэнту Свабоды: «Ён вельмі шмат зрабіў для беларускай моды, для іміджу Беларусі ў сьвеце. Гэта трэба цаніць».
Калі Варламава ўводзілі ў залю, было бачна, што ён рухаецца зь цяжкасьцю.
10:00 Працэс павінен пачацца а 10:30.
Міліцыянты, якія ахоўваюць Дом правасудзьдзя, заявілі Свабодзе, што паводле колькасьці людзей будуць вырашаць, у якой залі будзе праходзіць працэс.
У справе праходзіць больш за 500 сьведкаў і абвінавачаных.
Аднак рамкі мэталашукальнікаў ужо ўсталяваныя на ўваходзе ў актавую залю.
У гэтай залі праходзіў працэс над Уладзіславам Кавалёвым і Дзьмітрем Канавалавым, якіх прызналі вінаватымі ў выбуху на станцыі мэтро Кастрычніцкая.
Крымінальную справу супраць мадэльера Аляксандра Варламава разглядае суд Ленінскага раёну Менску.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» абвінавацілі ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў крадзяжы ў вялікім памеры праз злоўжываньне службовым становішчам.
Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай.
Фільм пра здымку фотагалерэі Сашы Варламава, 2010 год
Саша Варламаў пра «Млын моды»-2011: Апошні гэта фэстываль ці не — вырашаць кіраўніку дзяржавы

Усяго, кажа пракурор, у 2007-2010 гадах Варламаў скраў 787 мільёнаў рублёў

Болей за 200 мільёнаў было выкарыстана пад выглядам рэклямы фэстываля «Млын моды» на свае мэты — лічыць пракуратура
Гэтае злоўжываньне, нібыта, было зьдзейсьненае наўмысна і з выкарыстаньнем службовага становішча. Таксама Варламаў, нібыта, нанёс страты аўтарытэту БДУ як дзяржаўнай навучальнай ўстановы.
Пракурор зачытвае тлумачэньне, паводле якога 2 і 3 тур фэстывалю «Млын моды» фінансаваўся за кошт бюджэту. Варламаў як арганізатар фэстывалю меў права накіроўваць у камандзіроўку ўдзельнікаў фэстывалю. Ён зацьвярджаў сьпісы дэлегацый, абгрунтоўваў сумы камандзіровачных. На падставе гэтага з 2007 да 2010 году прымаліся рашэньні пра фінансаваньне за кошт бюджэту. Варламаў нібыта ўтойваў тое, што людзям выплачваліся яшчэ і сутачныя, а ён гэтыя сродкі прысабечваў.
Касьценка, Віткоўскі, Кавалеўская — гэтыя прозьвішчы назваў пракурор — атрымлівалі з касы БДУ грошы на камандзіроўкі, а Варламаў нібыта іх падманваў і забіраў частку грошай. Паводле ягоных указаньняў, сябры дэлегацый, быццам бы, пазначалі ў дакумэнтах недакладныя зьвесткі, перадавалі несапраўдныя дакумэнты для справаздачы.
14:20 Падышлі яшчэ 4 пацярпелыя, якіх суд азнаёміў зь іх правамі і абавязкамі. Усяго ў залі больш за 200 пацярпелых.
У перапынку журналістам удалося пагаварыць зь некаторымі зь іх. Сярод іх шмат маладых жанчын зь дзяўчынкамі-падлеткамі — гэта маці прывялі ў суд сваіх дачок, якія езьдзілі на фэстывалі моды ад Цэнтру моды БДУ і Агенцтва Сашы Варламава.
Некаторыя кажуць журналістам, што ня лічаць сябе пацярпелымі, бо «Варламаў даў ім выдатную магчымасьць удзельнічаць у паказах мод і вучыцца гэтаму майстэрству».
Пацярпелая ня лічыць сябе пацярпелай
Адна з маці кажа: нам у паездцы за мяжу аплачвалі праезд і пражываньне, а харчаваліся мы за свае грошы. Ужо ад сьледчых яна даведалася, што выдзяляліся грошы і на харчаваньне, гэтак званыя «камандзіровачныя», але яны іх не атрымлівалі. І ўсё ж гэтая жанчына ня лічыць, што яна пацярпелая, і мае намер адмовіцца ад гэтага статусу ў судзе.
Пракурор Папкоў працягвае зачытваць зьвесткі пра заняткі ў ліцэі БДУ на пачатку 2011 году.
14:10 Працэс аднаўляецца. Прывялі Аляксандра Варламава. Ён прыйшоў, абапіраючыся на мыліцу. Размаўляе з адвакатам.
Адвакат Павал Піваварчык у перапынку адмовіўся камэнтаваць для мэдый абвінавачаньні, выстаўленыя Варламаву. Суду адвакат сёньня ўжо заяўляў, што ня лічыць, што доказаў віны Варламава ў цяжкім злачынстве дастаткова.
12:55 Перапынак да 14:00.
Судзьдзя папярэдзіла прысутных пацярпелых, што яўка «строга абавязковая». Усе пацярпелыя — маладыя людзі.
12:30 Варламава прывялі ў суд у кайданках. Гэтыя кайданкі цяпер вісяць на клетцы звонку. Варламаў зноў сеў, сядзіць, выцягнуўшы ногі па дыяганалі клеткі.
У судзе працягваюць чытаць дакумэнты. Перайшлі да раскладу заняткаў у 2007 годзе. Фігуруюць фае, аўдыторыя 233, заля харэаграфіі, жаночая распранальня.
Аляксандар Варламаў быў пасядзеў, але зноў падняўся. Стаіць у клетцы, абапіраючыся рукамі на краты.
Судзьдзя Навіцкая чытае дакумэнты, не падымаючы галавы.
У залі цішыня, але нейкая гнятлівая.
Невядомая дзяўчына спрабавала выйсьці ў прыбіральню, але судзьдзя гэта забараніла.
«Мне што, даведку даць, што мне трэба ў прыбіральню?» — запыталася дзяўчына па-беларуску.
Судзьдзя абвясьціла ёй заўвагу выходзіць забараніла. З таго часу ніхто з залі не выходзіў.
Варламаў стаіць у клетцы тварам да залі і глядзіць вельмі сумна і расчаравана.
У чым вінавацяць Варламава?
11:35 Паводле пракуратуры, Варламаў выкарыстоўваў памяшканьне ліцэю БДУ, якое давалася для Цэнтру моды, для ўласнага прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава». Не сплаціў арэнды на 88,5 мільёнаў рублёў — а гэта асабліва вялікі памер. Гэта было з 2006 да 2011 году.
Паводле пракуратуры, Варламаў для незаконнага карыстаньня памяшканьнем ліцэю БДУ ўносіў непраўдзівыя зьвесткі ў дакумэнты, што нібыта памяшканьні выкарыстоўваліся толькі для цэнтру моды БДУ, а насамрэч там праводзіліся платныя заняткі яго ўласнага прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава». Гэтак адбывалася з 2004 году.
Зачытваюцца дадзеныя пра заняткі, арганізацыйныя сходы ды іншыя мерапрыемствы дзіцячай і дарослых групаў, якія займаліся ў ліцэі БДУ. «Службовыя запіскі ад імя Варламава як кіраўніка „Агенства моды Сашы Варламава“ фактычна як ад Варламава ў якасьці кіраўніка цэнтру сучаснага стылю і моды БДУ», — зачытвае пракурор Папкоў.
Зачытваюцца падобныя дакумэнты адносна 2009 і 2010 гадоў.
Паводле пракуратуры, службовыя запіскі Варламава ў бухгалтэрыю БДУ пра выкарыстаньне ліцэя БДУ для цэнтру сучаснага стылю і моды БДУ фактычна хавалі сапраўдныя зьвесткі пра выкарыстаньне гэтых плошчаў дзеля ягонага прыватнага прадпрыемства «Агенцтва мода Сашы Варламава».
У клетцы можна сядзець толькі падагнуўшы калені
Варламаў падняўся. Бачна, што яму цяжка сядзець. Клетка ў яго вузкая, каля мэтра ў даўжыню і шырынёй сантымэтраў 70-80. Сядзець там нязручна, ногі ня выцягнеш і ня высунеш паміж кратамі. Можна сядзець толькі падагнуўшы калені. Варламаў слухае пракурора стоячы.
Працягваецца нуднае зачытваньне раскладу заняткаў групаў «Агенцтва моды Сашы Варламава» ў памяшканьнях цэнтру БДУ. Называюцца даты, час, дні тыдня, памяшканьні.
11:30 Хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня не задаволілі.
Варламаў тлумачыць суду, што яму трэба рабіць працэдуру магнітна-рэзананснай тэрапіі, а гэта нельга рабіць без дазволу судзьдзі.
Судзьдзя кажа, што ніякіх дакумэнтаў на гэты конт да яе не прыходзіла.
Пракурор Папкоў пачаў агалошваць абвінавачаньне.
Адвакат лічыць, што ў справе недастаткова доказаў, каб Варламава вінаваціць у цяжкім злачынстве