Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі ўключаны ў шорт-ліст прэміі імя Сахарава


Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, расейскі панк-гурт Pussy Riot, іранскі юрыст Насрын Сатудэх і іранскі ж рэжысэр Джафар Панагі сёньня былі абраныя ў шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію Эўрапарлямэнту.

Прэмія «За свабоду думкі» носіць імя Андрэя Сахарава.

Пераможца атрымае 50 тысяч эўра і будзе запрошаны на цырымонію 12 сьнежня ў Страсбург.

Усе прэтэндэнты, за выключэньнем Панагі, знаходзяцца ў турмах.

Раней прэмію Сахарава атрымлівалі былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.


Справа Бяляцкага


Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG