Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У камэндатуры Севярынца рыхтуюцца да амністыі


Павал Севярынец
Павал Севярынец

«Хімік» Павал Севярынец паведаміў «Свабодзе», што ў камэндатуры рыхтуюцца да амністыі, але наконт яго — цішыня.

«Нічога пэўнага не кажуць», — сьцьвярджае Павал Севярынец.

Палітвязень атрымаў лісты ад Зьмітра Дашкевіча і Алеся Бяляцкага. Павал кажа, што абодва захоўваюць «баявы дух».

«Хлопцы трымаюцца. Алесь Бяляцкі дык даслаў падрабязны ліст. Звычайна паштоўка ці палова старонкі, а тут ажно дзьве старонкі. Распавядае, як там працуе, не губляе аптымізму. Ва ўсім астатнім ўсё як было».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG