Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленка спыніў галадоўку пратэсту


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Сяргея Каваленку ў Магілёўскай калёніі № 19 упершыню наведаў адвакат.

Жонка вязьня Алена Каваленка распавяла «Свабодзе»:

«Стала вядома, што як толькі Сяргея прывезьлі ў калёнію, ён галадоўку спыніў. Зараз знаходзіцца ў карантыне, чакае разьмеркаваньня ў атрад. Яму выдалі турэмную вопратку. Ніякіх дасьледаваньняў ягонага стану здароўя не праводзілася, таму нічога сказаць на гэты конт не магу», — сказала Алена Каваленка.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка пакараны 2 гадамі і месяцам зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. У траўні Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі, але пакінуў прысуд бязь зьменаў. 20 траўня Сяргея Каваленку для адбыцьця пакараньня прывезьлі ў магілёўскую калёнію № 19.

У зьняволеньні Сяргей Каваленка знаходзіцца з 19 сьнежня 2011 году, тады ж ён пачаў галадоўку пратэсту супроць перасьледу. Актывіст галадаваў зь перапынкам на 20 дзён да канца сакавіка, а потым зноў галадаваў з 8 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG