Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч пацьвярджае: Прашэньня пісаць ня буду!


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Ад Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст з інфармацыяй пра новага суседа па камэры і заявай адносна прашэньня аб памілаваньні.

Ад Міколы Статкевіча прыйшоў ліст, у якім вязень пацьвердзіў зьвесткі пра свайго новага суседа па камэры. Што гэта былы намесьнік камандзіра вайсковай часткі ўнутраных войск, зь якой зьвязаныя падазрэньні ў выкраданьні і забойстве ў канцы 1990-х гадоў дзеячоў апазыцыі. Экс-кандыдат на прэзыдэнта піша, што ягоны сусед адмаўляе ўдзел у «гучных злачынствах». Таксама Статкевіч ахарактарызаваў былога вайскоўца як «ураўнаважанага чалавека», у адрозьненьні ад былога суседа.

Ліст ад Мікалая Статкевіча дадаваны 12 красавіка. Гэта было да вызваленьня Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі. Між тым Мікалай Статкевіч зноў вызнаў сваю пазыцыю адносна прашэньня аб памілаваньні. Жонка палітыка Марына Адамовіч працытавала ягоны ліст:

«Мая пазыцыя была выкладзеная ў лісьце яшчэ ў верасьні. Дадаваць да яе нешта ці зьмяняць не лічу патрэбным. Наконт прасіцца нават размаўляць не хачу».

Міколу Статкевіча трымаюць у крытай Магілёўскай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG