Паводле паведамленьняў сусьветных СМІ, былы лібійскі кіраўнік Муамар Кадафі сёньня раніцай быў тайна пахаваны ў невядомым месцы ў пустыні. Разам з Кадафі пахавалі ягонага сына Мутасіма і аднаго зь іх паплечнікаў.
Цела палкоўніка Кадафі было выстаўленае на публічны агляд у Місраце пасьля таго, як 20 кастрычніка паўстанцы схапілі яго ў ягоным родным горадзе Сірт, і ён памёр пры нявысьветленых абставінах.
Мэдыкі, якія ўскрывалі цела Кадафі, канстатавалі, што ён памёр ад агнястрэльнага раненьня ў галаву. Аднак пакуль невядома, чый стрэл спрычыніў сьмерць былога лібійскага кіраўніка.
У сусьветных СМІ зьявіліся розныя дапушчэньні наконт апошніх хвілінаў жыцьця лібійскага дыктатара.
Паводле адной з вэрсій, калёна аўтамабіляў, у якой ехалі Кадафі і яго сын Мутасім, а таксама міністар абароны Абу Бакр Юніс, спрабавала раніцай 20 кастрычніка выехаць зь Сірту, але была абстраляная з паветра авіяцыяй НАТО. Кадафі і яго прыбліжаныя вымушаныя былі вярнуцца ў горад, дзе схаваліся ў вялікіх дрэнажных трубах, але былі выяўленыя там паўстанцамі. Тады, мяркуючы па ўсім, палкоўнік атрымаў некалькі раненьняў, у тым ліку, у жывот. Пасьля гэтага, паводле адных, яго павезьлі ў Місрату, аказваючы першую мэдычную дапамогу і імкнучыся захаваць ягонае жыцьцё. Але з прычыны нейкай перастрэлкі, як сьцьвярджаюць прадстаўнікі Пераходнай нацыянальнай рады, Кадафі быў забіты.
Паводле іншых, паўстанцы пачалі зьдзекавацца над параненым Кадафі. Расправу спыніла куля ў скронь, выпушчаная з блізкай адлегласьці нейкім 18-гадовым Ахмэдам аш-Шайбані, які стрэліў у Кадафі з 9-мілімэтровага залатога пісталета палкоўніка. Пазьней імя гэтага маладзёна зьнікла з поля зроку, а на першы плян высунуўся іншы паўстанец. Кіраўнікі паўстаньня заявілі, што яны не аддавалі загаду на фізычную ліквідацыю палкоўніка Кадафі і ня ведаюць, хто стаіць за расстрэлам.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, а таксама іншыя грамадзкія дзеячы і палітыкі, уключаючы кіраўніка Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, заклікалі да расьсьледаваньня ўсіх абставінаў забойства Кадафі.
Мустафа Джаліл, старшыня Нацыянальнай пераходнай рады ў Лібіі, заявіў 24 кастрычніка, што Рада вырашыла стварыць сьледчую камісію ў справе сьмерці Кадафі.