Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша другі раз атрымаў адмову з гарвыканкаму на правядзеньне пікету за вызваленьне арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
У лісьце за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Касьцюкевіча паведамляецца, што на падставе Крымінальнага кодэксу Беларусі дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў забароненая. Таму пікет у абарону Бяляцкага баранавіцкія чыноўнікі палічылі «прапагандай дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі, што супярэчыць заканадаўству Беларусі».
Сяргей Гоўша лічыць, што такое рашэньне гарвыканкаму — незаконнае, бо ён падаваў заяўку на пікет за вызваленьне канкрэтнага чалавека, а ня з мэтай рэклямы арганізацыі.
«Чыноўнікі прыдумляюць розныя незаконныя спосабы, каб забараніць нейкія грамадзкія акцыі. Яны ж нават забараняюць сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, нават з народнымі пісьменьнікамі. То чаму тут зьдзіўляцца, калі забараняюць пікет? З усяго гэтага можна толькі зрабіць выснову, што ўлада антынародная, яна выконвае толькі загады, якія прыходзяць зьверху. А зьверху кажуць — забараняць».
Спадар Гоўша кажа, што пакуль ня вырашыў, ці будзе абскарджваць рашэньне гарвыканкаму, бо на яго думку, гэта ня мае сэнсу.
15 жніўня Сяргею Гоўшу адмовілі ў правядзеньні пікету за вызваленьне кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага. Пікет плянаваўся ў Баранавічах на 22 жніўня. Падставай для адмовы стала тое, што, на думку чыноўнікаў баранавіцкага гарвыканкаму, Сяргей Гоўша няправільна пазначыў плянаванае месца правядзеньня пікету.
19 жніўня праваабаронца падаў паўторную заяку, якая зноў не была задаволеная.