Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
У 1990-м, калі ў часопісе “Крыніца/Родник” рыхтавалася да друку маё першае дасьледаваньне Освальда і пераклад “Гістарычнага дзёньніка”, рэдакцыя зьвярнулася ў КДБ БССР з запытам пра архіўныя матэрыялы. У адказ было паведамлена, што ніякіх матэрыялаў у іх няма. Ніхто тады ў гэта не паверыў і, як высьветлілася, дарма.
Усе сакрэтныя тамы менскай “Агентурнай справы № 34451” былі ў Маскве ўжо на наступны дзень пасьля забойства Кенэдзі.
Як расказваў Мэйлеру “Сьцяпан”, увечары 22 лістапада 1963 году Менск атрымаў загад з Масквы – тэрмінова даставіць дакумэнты. На наступны дзень “Сьцяпан” склаў тэчкі – усё зьмясьцілася ў адну шэрую паштовую сумку -- і адправіўся на аэрадром. Яго суправаджаў узброены ахоўнік. На вайсковым аэрадроме ў Люберцах іх чакалі. Праз гадзіну яны ўваходзілі ў будынак КДБ на плошчы Дзяржынскага – на Лубянку. Пасьля доўгага блуканьня па калідорах яго завялі ў пакой, дзе за сталом сядзелі некалькі чалавек. “Cьцяпан” далажыў – згодна з вашымі ўказаньнямі матэрыялы дастаўленыя. Ён запомніў першае пытаньне і свой адказ быццам гэта было ўчора:
-- Ці рабілі вы спробы правесьці вэрбоўку Освальда?
-- Даю галаву на адсячэньне, мы ня толькі не спрабавалі, нават гэтая думка нам у галаву не прыходзіла. Азнаёмцеся з гэтымі дакумэнтамі. Там вельмі ясна бачна, у якім накірунку мы працавалі. Выконвалі вашы інструкцыі.
Усе за сталом літаральна выдыхнулі з палёгкай.
Мэйлеру патлумачылі, што КДБ распрацоўваў некалькі вэрсіяў. Першая – Освальд агент ЦРУ, бо служыў у марской пяхоце, адкуль нярэдка набіраюць агентаў у разьведку. Падазрэньне выклікала заява Освальда пра тое, што ён марксіст – КДБ прыйшоў да высновы, што ён слаба ведаў марксісцка-ленінскую тэорыю. Была небясьпека, што Освальд гаварыў па-расейску лепш, чым паказваў. Магчыма, разьведзаданьне палягала ў тым, каб высьветліць, як савецкія ўлады працуюць зь перабежчыкамі з ЗША. Яшчэ адна вэрсія – Освальд сапраўды быў шчырым імігрантам, і апошняя – ён быў псыхічна няўстойлівым.
“Сьцяпан” потым сказаў Мэйлеру, што калі пасьля забойства Кенэдзі пачалася кампанія паклёпу на Савецкі Саюз, ён думаў, што, магчыма, Хрушчоў перадасьць гэтыя тэчкі амэрыканскаму ўраду:
-- І ўсе амэрыканскія чуткі лопнуць як мыльны пухір.
Тэчкі, у якіх дасьледаваліся гэтыя вэрсіі, не былі перададзеныя амэрыканскаму ўраду. Яны ляжалі ў Маскве наступныя 27 гадоў – і іх дасталі са сховішча толькі пасьля правалу камуністычнага путчу ў жніўні 1991-га. Старшыня КДБ Кручкоў пайшоў на турэмныя нары, а новы старшыня Вадзім Бакацін напачатку восені ў адказ на пытаньні амэрыканскіх і сваіх журналістаў паабяцаў, што справу Освальда рассакрэцяць.
Гэта амаль адбылося ў лістападзе 1991-га: памочнік Бакаціна прачытаў справу за тры вечары і перадаў яе для адпаведнага афармленьня ведамаснай камісіі.
Газэта “Известия” на першай паласе надрукавала партрэт Освальда і паведамленьне пад загалоўкам:
КДБ мае намер рассакрэціць дасье на забойцу Джона Кенэдзі
Камісія экспэртаў КДБ у пятніцу, 22 лістапада, скончыла вывучэньне сабранага савецкай контрразьведкай дасье, якое захоўваецца ў архівах камітэту, на амэрыканскага грамадзяніна Лі Гарві Освальда, які падазраецца ў забойстве прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі, учыненым роўна 28 гадоў таму, 22 лістапада 1963 году. Як чакаецца, напачатку наступнага тыдня вынікі працы будуць дакладзеныя Вадзіму Бакаціну, які прыме рашэньне, якія матэрыялы будуць апублікаваныя.
Ці то “Известия” ўважліва чыталі ў Менску, ці нехта з маскоўскага апарату пазваніў, але на наступным тыдні Бакаціну патэлефанаваў старшыня беларускага КДБ Шыркоўскі, які папрасіў перад рассакрэчваньнем улічыць меркаваньне беларускага боку – большую частку агентурнай справы складаюць менскія матэрыялы. Бакацін выслухаў -- просьба выглядала лягічнай -- і пагадзіўся.
У канцы лістапада “Агентурная справа № 34451” вярнулася ў Менск.
У сьнежні сканаў Савецкі Саюз і Бакацін застаўся бяз працы і зваротнага адрасу.
Пасылку распакавалі, перайменавалі ў “Архіўную справу № 266”, зрабілі надпіс “Без дазволу начальніка аддзела не выдаваць” і замкнулі ў асобным сэйфе.
Папырхала і хопіць.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых