Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Гістарычны час у Менску цёк іначай, чым у Амэрыцы – тут, на думку Мэйлера, можна было сапраўды зрабіць падарожжа на дзесяцігодзьдзі назад.
Галоўнае, што дазволіла зрабіць кнігу, надзвычай станоўчы момант -- у адрозьненьне ад цяжкасьцяў з КДБ -- было тое, што мы распытвалі людзей, якія ведалі Освальда падчас яго жыцьця ў Менску на працягу двух гадоў і чатырох з паловай месяцаў. У яго і жонкі Марыны было шмат сяброў. Да іх пасьля забойства прэзыдэнта Кенэдзі падыходзілі людзі з КДБ і казалі: ні слова пра Освальда.
Калі паглядзець з вышыні гадоў, дык трэба зразумець, што з пункту гледжаньня КДБ, які вельмі шчыльна сачыў за Освальдам, ён быў абсалютна бяскрыўдны. І яны былі у моцным шоку пасьля забойства. Яны лічылі, што ён невінаваты. Што гэта правакацыя ЗША. Некаторыя людзі у КДБ думалі -- што, калі ЗША спрабуюць распачаць трэцюю сусьветную вайну? Была атмасфэра сапраўднага ціхага жаху. Бо яны не маглі гэта зразумець.
Освальд не займаўся ніякімі значнымі справамі ў Беларусі. Ён не зрабіў на КДБ ніякага ўражаньня -- яго не ўспрымалі як нейкага сур'ёзнага чалавека. Ён зусім ня ўразіў КДБ. Ім было вельмі вельмі цяжка паверыць, што ён мог такое зрабіць. Яны меркавалі, што цяпер ЗША выкарыстоўваюць яго, бо ён быў у Расеі.
Яны думалі, што яго выкарыстоўваюць -- безь ягонага ведама. Яны верылі ў гэтую вэрсію. Яны хутка сустрэліся з усімі, хто ведаў Освальда, і ўсіх папярэдзілі: заткніцеся, не гаварыце пра гэта. І людзі гэта хавалі ў сабе ўсе гэтыя гады.
Мы зьявіліся праз 30 гадоў. Савецкая сыстэма сканала. Сталінізм у далёкім мінулым. І людзі цяпер гатовыя гаварыць. І вялікай перавагай, з нашага пункту гледжаньня, сталася тое, што іх памяць была абсалютна чыстая, яны ніколі не гаварылі пра гэта. Яны маўчалі, бо баяліся КДБ і з пачуцьця самааховы, не гаварылі амаль 30 гадаў.
І мы атрымалі цудоўны матэрыял. Сьвежы, надзвычай сьвежы матэрыял. Вось маленькі прыклад таго, які матэрыял мы здабылі: адна жанчына сказала, што ёй падабаўся Освальд, ён быў разумны, але ў яго былі два недахопы. Ён любіў чытаць амэрыканскія коміксы, якія яму прысылала маці, і пры гэтым рагатаў як агалошаны, што выклікала раздражненьне Марыны і яе самой -- ён быў "некультурны". А другое -- ён псаваў паветра, як яна выказалася.
І наадварот, калі мы вярнуліся ў Амэрыку -- нічыім успамінам пра гэты пэрыяд нельга было давяраць. Гэта ўжо было поле бітвы, па якім пракацілася туды й назад армада танкаў. Гэта было балота. Хочаш атрымаць сапраўдныя ўспаміны -- і маеш справу з багнай. Кожны даваў інтэрвію шмат разоў, кожнага распытвалі. Усе ўжо ведалі пра справаздачу Камісіі Ўорэна і ведалі, што там лічылася праўдзівымі зьвесткамі, што не, і яны забыліся, што было насамрэч. Безнадзейная справа. Урэшце я прыйшоў да таго, што сам мусіў узяць справаздачу Камісіі Кангрэса за аснову, як найлепшы матэрыял, які магла даць людзкая памяць. Але нават гэта было ненадзейна. У нас быў кантраст паміж цудоўнымі, дакладнымі, падрабязнымі інтэрвію ў Менску, і ніводнага сапраўднага інтэрвію ў Амэрыцы. Патрабавалася складаць шмат кавалачкаў, каб атрымаць сэнс.*
Вось якая якасная ў Беларусі памяць.
І яшчэ неблагая ў Беларусі даведачная служба тэлефонаў. Там, напрыклад, адразу далі нумар абанэнта, чыё прозьвішча Освальд згадвае ў сваіх самых першых запісах у Менску напачатку 1960 году.
Дзёньнік ЛГО
8 студзеня 1960
Сустракаюся з мэрам горада таварышам Шарапавым, які вітае мяне і абяцае “неўзабаве” знайсьці для мяне бясплатную кватэру, папярэджвае пра “некультурных людзей”, якія часам абражаюць замежнікаў.
Празь пяцьдзясят гадоў пасьля гэтага запісу Васіль Іванавіч Шарапаў, які сапраўды ўзначальваў Менскі гарвыканкам з 1954-га па 1967-мы, гледзячы мне ў вочы, ціхім упэўненым голасам скажа:
-- Я з Освальдам не сустракаўся.
У Шарапава зайздросная памяць: у 1945-м ён прыехаў у Менск пасьля дэмабілізацыі па раненьні, называе прозьвішчы, імёны і пасады людзей, зь якімі працаваў паўстагодзьдзя таму, памятае назвы вуліц, якіх няма на мапе, тлумачыць, чаму і як тыя, што ёсьць, былі перайменаваныя, адзінае чаго ня помніць – сустрэчы з Освальдам.
Пра Освальда ўсё ж нешта чуў – быццам быў такі амэрыканец, прыехаў у Менск з жонкай, потым зьехаў. Нават працаваў тут, здаецца. Пра жонку казалі, быццам лёгкіх паводзінаў. Гуляла, казалі. Ён піша, што сустракаўся са мной? І я казаў пра некультурных людзей? Ня памятаю такога. Ці размаўлялі са мной з КДБ пра яго? Ня думаю. Пра кватэры са мной шмат хто гаварыў. Кожную пятніцу вёў прыём па кватэрным пытаньні, бясконцы паток людзей, у кожнага свая гісторыя, свае праблемы, не хапала жыльля ўсім. Ці былі на прыёме замежнікі – так, бывалі, напрыклад, разы з чатыры сустракаўся з адным рэпатрыянтам з Аргентыны, Зігер прозьвішча, Аляксандр Раманавіч, у яго яшчэ дзьве дачкі было, адна вельмі прыгожая сьпявачка, Элеанора, а другая – здаецца, Аніта, далі яму кватэру. А Освальд? Ня памятаю. Здаецца, званілі аднойчы, з сакратарыяту Хрушчова, здаецца, але кватэру яму даваў завод, можа, мы далі заводу, такое магло быць...
Цёплым верасьнёўскім днём 2010-га на дачы, праз тры гадзіны гутаркі, пад час якой гаворка таксама ішла пра гістарычны прыпынак у Менску цягніка Сталіна на Ўсходнім вакзале, адкуль адкрываўся від на руіны, і пасажыр нумар адзін быццам сказаў тагачаснаму першаму сакратару Панамарэнку, што Менск можна адбудаваць, толькі пасадзіўшы тут два заводы саюзнага значэньня, і яны выцягнуць, і так зьявіліся аўтамабільны і трактарны, пра знакаміты “нацыянальны” пленум ЦК КПБ 1953 году, калі спрабавалі памяняць першага сакратара расейца Патолічава на кандыдата Берыі беларуса Зімяніна, пра помнік Сталіну, як ставілі і як зносілі, і дзе захоўвалі 9-мэтровы бронзавы статуй пасьля дэмантажу, пра першага сакратара ЦК КПБ і патрыёта Беларусі Кірылу Мазурава, пра прыезды ў Беларусь валюнтарыста Хрушчова, пра менскае падпольле, якое Шарапаў дапамагаў рэабілітаваць насуперак партызанскай мафіі, пра ссылку з пасады першага сакратара гаркаму ў міністры, бо новаму першаму сакратару ЦК Машэраву не падабалася, што ён не раздаваў вымовы налева-направа, пра пабудову “дарогі нумар 1” да Маскоўскай алімпіяды і закладку новай транспартнай інфраструктуры, закупы імпартнай тэхнікі і выхаваньне кадраў дарожнікаў, якія дагэтуль штогод прыяжджаюць на дзень народзінаў свайго любімага міністра, ужо на разьвітаньне былы чыгуначнік, салдат другой сусьветнай вайны, самы доўгатрывалы мэр у гісторыі беларускай сталіцы, член ЦК КПБ і ўдзельнік паўтузіна зьездаў КПСС, чалавек, чыё прозьвішча пасьля публікацыі часопіса “Life” ў 1964-м стала ўсясьветна вядомым, дзякуючы не таму, чаго ён дасягнуў у сваім жыцьці, а таму, што яго згадаў у сваім непісьменным дзёньніку 20-гадовы амэрыканскі наведнік, Васіль Іванавіч Шарапаў, 94-гадовы беларус з-пад Барысава, у добрым здароўі і жывым розуме ўсьміхнуўся і сказаў:
-- Ну, трэба Вам напісаць, што я сустракаўся з Освальдам – ну, напішыце.
А Мэйлер наракае на амэрыканскую памяць.*
---------------------------------------
*Гэта трапная заўвага – так у 70-80-я гады мяне бянтэжылі два тыпы ўспамінаў пра мінулае. Вэтэраны вайны, якія выступалі ў школе, інстытуце, па тэлебачаньні, гаварылі ня толькі адно і тое ж, але і аднолькава. Мэмуары розьніліся толькі геаграфічнымі назвамі і прозьвішчамі. Тэма была так зафармалізаваная, забоўтаная, што ператварылася ў закасьцянелы біблейскі тэкст, дзе ўсё было як ва ўсіх. І хаця пасьля вайны мінула толькі некалькі дзесяцігодзьдзяў, і час ад часу адкапвалі неразарваныя бомбы, знаёмым пацанам адрывала пальцы знойдзенай гранатай, яшчэ ня выйшлі на пэнсію і працавалі салдаты вайны, здавалася, яна адбылася ў іншую эпоху і магчыма на нейкай іншай плянэце. Патрабаваўся маштаб і талент Васіля Быкава, каб узламаць панцыр афіцыёзу і дабрацца да праўды.
Вэтэраны Гулагу, наадварот, калі пасьля дзесяцігодзьдзяў маўчаньня пераадольвалі страх і пачыналі гаварыць, гэта былі настолькі сьвежыя, непасрэдныя ўспаміны, непадробленыя эмоцыі й жывыя дэталі, што міжволі нараджалася адчуваньне, што ўсё гэта было толькі што, учора, і можа паўтарыцца заўтра. Менавіта на такой якасьці асабістых успамінаў, дасланых Аляксандру Салжаніцыну, пабудаваная гіганцкая жывая канструкцыя “Архіпэлага Гулага”. Магчыма таму для новых пакаленьняў небясьпека сталінізму адчувалася куды больш моцна і пагрозьліва, чым небясьпека новай вайны.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку