Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
“Гісторыя Освальда” стала 28-й кнігаю Мэйлера, а яго гутарка са мной у лістападзе 1995-га першым інтэрвію зь беларускім журналістам.
-- Пра забойства Кенэдзі напісаныя сотні кніг -- чаму вы вырашылі далучыцца да гэтага клюбу?
-- Я належу да гэтага клюбу -- неафіцыйна, бо раней не пісаў на гэтую тэму -- больш за 30 гадоў. Хаця я пачаў зьбіраць матэрыял для кнігі пра Освальда толькі праз 29 гадоў пасьля забойства. Я быў уражаны гэтым забойствам. Я пачынаў пісаць, зыходзячы зь меркаваньня, што Освальд быў удзельнікам змовы, што была змова, каб забіць Кенэдзі. На працягу 6 месяцаў пошукаў у Беларусі, потым пасьля вяртаньня ў Амэрыку, правёўшы блізу двух гадоў над гэтай кнігай, я прыйшоў да змрочнай высновы, што Освальд цалкам мог зрабіць гэта сам. Я скончыў тым, што сказаў, што 75% верагоднасьці, што гэта справа Освальда. Ведаеце, у бізнэсе і ў разьведцы верагоднасьць любяць вымяраць у адсотках.
Аўтарскія правы на кнігу “Гісторыя Освальда”, апроч Мэйлера, належаць кінарэжысэру і журналісту Лорэнсу Шылеру. Мэйлер працаваў разам зь ім над сваімі папярэднімі бэстсэлерамі, у тым ліку над біяграфіяй Мэрылін Манро. Менавіта Шылер, як патлумачыў мне Мэйлер, здабыў матэрыялы архіву КДБ.
-- Адбылося наступнае: Шылер зьвярнуўся да мяне яшчэ ў 1991 годзе і сказаў -- выглядае, ён зможа дабрацца да матэрыялаў КДБ. Ці не зацікавіла б мяне праца над кнігай пра Освальда? Я сказаў -- так. Ён кажа: магчыма, давядзецца паехаць у Менск на шэсьць месяцаў. Я сказаў: олрайт, я еду! Мяне ўсхвалявала магчымасьць дабрацца да гэтых тэчак.
Здаецца, у 1991 годзе (калі гэта абаранялі Белы Дом у Маскве?) усё было адкрыта недзе цягам году. Толькі КДБ ня ведаў, дзе гэтыя матэрыялы знаходзяцца. Шылер -- надзвычайны гандляр, і ён пачаў размаўляць з КДБ.
-- Давайце вернемся да матэрыялаў, якія вы атрымалі.
-- Здарылася наступнае: спачатку КДБ пагадзіўся. Але ў той час у Нямеччыне пачалі адкрываць імёны агентаў Штазі. І гэта стварыла сапраўднае пекла ва Ўсходняй Нямеччыне. Шмат людзей былі інфарматарамі Штазі, яны патрапілі ў вельмі непрыемнае становішча і горка скардзіліся. І ў беларускага КДБ тады ўзьніклі іншыя думкі наконт абяцаньня, якое яны нам далі.
-- З кім вы скантактаваліся першым у справе дакумэнтаў?
-- У верасьні 1992 году мы прыехалі ў Менск. У нас быў кантакт, супрацоўнік КДБ, зь якім мы рэгулярна сустракаліся. Мы пыталіся, калі зможам атрымаць той ці іншы дакумэнт, і ён адказваў: гэта зараз абмяркоўваецца ў камітэце.
-- Якога кшталту матэрыялы Вы прасілі?
-- Ну, мы хацелі б мець усё, што было ў іх у справе. Так гучала іх першапачатковае абяцаньне -- мы атрымаем поўную справу Освальда.
-- Як яны рэагавалі на Вашыя просьбы?
-- Рэакцыя была такой: у нас праблемы. Вельмі шмат людзей пацярпела б, калі б гэтыя дакумэнты адкрылі. Гэта доўгая гісторыя, якая цягнулася шэсьць месяцаў. Сёе-тое яны нам далі, сёе-тое мы здабылі з чорнага ходу. Мы здабывалі матэрыялы рознымі спосабамі, і атрымалі даволі шмат матэрыялу. Але ўсё гэта было вельмі й вельмі цяжка.
-- Дзе было лягчэй кантактаваць з афіцэрамі КДБ, у Менску ці Маскве?
-- У Маскве. Перш за ўсё, мы гутарылі зь вельмі высокапастаўленымі супрацоўнікамі КДБ. У Маскве людзі былі вельмі зацікаўленыя, дапамагалі нам -- да пэўнай ступені. Мы сустракаліся з высокімі чынамі КДБ, пераважна ў адстаўцы -- бо ім было менш што губляць у адстаўцы. І яны былі з намі шчырыя.
-- Як вы іх знаходзілі?
-- Вы мусіце разумець, што маскоўскі КДБ нам дапамагаў. У іх добрая служба сувязяў з грамадзкасьцю. Гэта ўжо больш не Савецкі Саюз. Гэта цалкам новая расейская рэспубліка. На чале КДБ стаялі новыя людзі. І іхны падыход быў: мы хочам мець добрыя адносіны з Амэрыкай, гэта шырока вядомы амэрыканскі пісьменьнік, і давайце яму дапаможам. І яны дапамаглі нам з кантактамі. Мы правялі інтэрвію з 17 супрацоўнікамі КДБ.
-- Дзе Вы зь імі сустракаліся -- у іх кабінэтах, у гатэлі?..
-- Мы пайшлі на Лубянку -- там у нас быў цэлы шэраг гутарак. У Менску ў асноўным мы праводзілі інтэрвію ў нашым офісе. У нас быў невялікі офіс у Менску.
-- Вы запісвалі Вашыя гутаркі на магнітафон альбо вялі нататкі?
-- Мы запісвалі на магнітафон.
-- Што наконт фотаздымкаў -- у вас быў фотаапарат?
-- Не, мы вырашылі не фатаграфаваць, яны ня любяць, калі іх здымаюць. Ніхто зь іх не пагадзіўся, каб у кніжцы прыводзіліся сапраўдныя прозьвішчы.
-- Вы працавалі з дакумэнтамі ў офісе?
-- Не. Гэта было ў цэнтры горада.
-- Вы былі адзін, калі працавалі з дакумэнтамі?
-- Са мной былі перакладчыкі. Гэта была цэлая каманда -- на нас працавала чатыры чалавекі. Людміла Перасьветава была нашым галоўным перакладчыкам.
-- Вам дазвалялі выносіць дакумэнты?
-- Не-не-не. Яны давалі нам дакумэнты час ад часу. Дакладней, копіі дакумэнтаў. Затым мы іх перакладалі і вывучалі.
-- Гэта былі тэчкі ў поўным аб'ёме альбо выбраныя старонкі?
-- Тэчкі былі толькі невялікай часткай таго, з чым мы працавалі ў Менску. Галоўным сталіся інтэрвію людзей, якія ведалі Освальда. Мы пачыналі з думкай, што мы зробім тое, што хочам, на аснове матэрыялаў КДБ, але скончылі сэрыяй сапраўды хвалюючых інтэрвію зь людзьмі, якія ведалі Освальда. Мы атрымалі нашмат лепшую карціну Менску і Освальда ў Менску на пачатку 1960-х.
Кніга Мэйлера стала правадніком па менскім жыцьці героя. Мэйлер адкрыў шмат якія дзьверы і зазірнуў у куткі, дзе дзесяцігодзьдзямі не ступала нага дасьледніка, і ня толькі дасьледніка ў цывільным (у тым цывільным, якое звычайна бяруць у двукосьсе).
Амэрыканец зрабіў тое, што мусіў бы зрабіць мясцовы аўтар.
На такі ўдар па амбіцыях крыўдаваць не выпадала.
Гэта быў удар не па амбіцыях, а па мячыку – і ён цяпер быў на беларускім баку поля.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях