Міжнародная назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі патрабуе спыніць практыку выдварэньня і пазбаўленьня акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ. Пра гэта гаворыцца ў заяве місіі.
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік місіі Андрэй Юраў, неабходнасьць праходзіць абавязковую акрэдытацыю ў МЗС Беларусі для журналістаў замежных СМІ "ня толькі ўскладняе іх працу па тэрміновым асьвятленьні важных падзей, але і праз перанос акцэнту з права на акрэдытацыю на права акрэдытаваць прыводзіць да злоўжываньняў з боку ўладаў, якія прыводзяць да грубых умяшаньняў у свабоду слова ".
Місія нагадвае, што, згодна з абавязальніцтвам, прынятым на сябе дзяржавамі - удзельніцамі АБСЭ, "журналісты ня могуць падвяргацца выдварэньню ці іншым чынам карацца за законнае ажыцьцяўленьне іх прафэсійнай дзейнасьці" і дзяржавы-удзельніцы "будуць устрымлівацца ад прыняцьця абмежавальных мер, такіх як пазбаўленьне журналіста акрэдытацыі або выдварэньня яго з-за зьместу рэпартажаў журналіста або яго органа інфармацыі".
Місія расцэньвае як перашкоды дзейнасьці замежных СМІ наступныя факты: забарону на выезд зь Беларусі 24 сакавіка карэспандэнту польскай "Газэты Выборчай" Андрэю Пачобуту; арышт 24 сакавіка ў Оршы рэдактара расейскага інфармацыйнага агенцтва «Свабода» Аляксандра Лашманкіна і рашэньне МЗС Беларусі аб пазбаўленьні яго акрэдытацыі; затрыманьне 24 сакавіка ў Гомельскай вобласьці кіраўніка Маскоўскага карэспандэнцкага пункту "Deutschlandradio" Робэрта Баага і карэспандэнткі "Рэйнскай газэты" Дорыс Хэйман; затрыманьне 30 траўня ў Менску спэцыяльнага карэспандэнта расейскага тэлеканалу "Дождж" Радзівона Марынічава і яго дэпартацыю.