Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Нікітчанка: ”Іянізавальнае выпраменьваньне згубнае для ўсяго жывога”


Гэта вытрымка з экспэртнага заключэньня загінулага ў аўтакатастрофе члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсара Івана Нікітчанкі на просьбу міжнароднай экалягічнай няўрадавай арганізацыі “Bellona”, якая базуецца ў Осла. Сёлета ў кастрычніку сябры гэтай арганізацыі зьвярнуліся да беларускага адмыслоўца з тым, каб ён даў сваю ацэнку экспэрымэнту з гама-апраменьваньнем сельскагаспадарчай прадукцыі ў сямі раёнах Татарстану.

Трывогу забілі татарскія эколягі. Яны патрабавалі аўтарытэтнай незалежнай экспэртызы ў сувязі з тым, што маскоўская фірма «Изотоп», якая ўваходзіць у склад карпарацыі «Росатом», а таксама ўрад рэспублікі гарантавалі гарантавалі поўную бясьпеку гама-апраменьваньня прадуктаў харчаваньня, абяцалі таксама 20%-ае паляпшэньне ўраджайнасьці і плянавалі распаўсюдзіць свой досьвед на ўсе раёны рэспублікі і ў далейшым выйсьці на фэдэральную праграму па гама-стэрылізацыі прадуктаў у расейскай сельскай гаспадарцы.

Беларускі адмысловец Іван Нікітчанка выказаў на сайце арганізацыі “Bellona” поўную нязгоду у сувязі з падобным аптымізмам.
Гама-выпраменьваньне наогул небясьпечнае для ўсіх без выключэньня арганізмаў.


“Іянізавальнае выпраменьваньне (якое генэруецца ў выніку спантантаннага радыёактыўнага распаду радыёнуклідаў) згубнае для ўсяго жывога. Насеньне ж – жывое! Я ўпэўнены, што гама-выпраменьваньне наогул небясьпечнае для ўсіх без выключэньня арганізмаў. І калі апрамяняць насеньне ды карняплоды гама-выпраменьваньнем, то там абавязкова адбудуцца зьмены на малекулярным узроўні. Пад узьдзеяньнем апраменьваньня натуральныя рэчывы дэнатуруюцца, у выніку выбіваюцца свабодныя радыкалы. І гэта асабліва небясьпечна для бялковых малекул”.

Сябры “Bellona” лічылі Нікітчанку адным зь вядучых экспэртаў у пытаньнях узьдзеяньня на арганізм чалавека іянізавальнага апраменьваньня. Сваё апошняе буйное дасьледаваньне , прысьвечанае наступствам Чарнобыльскай катастрофы, Нікітчанка правёў у 2008-2009 гады. Разам з калегамі ды аднадумцамі з “Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў” ён аб’езьдзіў усю краіну і з дапамогай СВЧ (спэктромэтар выпраменьваньня чалавека) праверыў узровень радыёнуклідаў у целе і органах жыхароў 24-х беларускіх рэгіёнаў.

Паводле самога Нікітчанкі, з усіх гэтых рэгіёнаў не знайшлося аніводнага, дзе б жыхары стала не насілі ў сябе радыяцыі. Так ў беларускай сталіцы носьбітам быў кожны трэці, а на Магілёўшчыне, напрыклад, у Бабруйску, два чалавекі з трох. У шэрагу ж беларускіх вёсак, увогуле не было аніводнага “чыстага”. “З усіх правераных 44 жыхароў адной вёскі на Валожыншчыне, усе без выключэньня зьяўляліся носьбітамі радыяцыі. У аднаго чалавека было нават 77 бэкэрэляў на кіляграм, а гэта ў 1,5 разы больш за крытычны паказчык”, сьведчыў беларускі навуковец.
З усіх правераных 44 жыхароў адной вёскі на Валожыншчыне, усе без выключэньня зьяўляліся носьбітамі радыяцыі.


Вельмі небясьпечным, сьцьвярджалі дасьледчыкі, было і тое, што на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях выраблялася вялікая колькасьць харчовых і сельскагаспадарчых прадуктаў, якія разьмяркоўваліся далей па ўсёй краіне.

Паводле Нікітчанкі, “кожны радыеактыўны ізатоп, які трапляе ў наш арганізм, няспынна разбурае важныя органы. Гэта сэрца, сардэчная мышца. Ізатопы ўвесь час б’юць гэтую мышцу. У выніку мышца зношваецца, губляе сваю абарону і рвецца. Інфаркт. Калі ізатоп трапіць у сасуд, рвуцца сасуды”

Сёлета на пачатку восені Нікітчанка разам з аднадумцамі зьвярнуўся ў беларускае міністэрства аховы здароўя з тым, каб ім была прадстаўленая інфармацыя аб выніках афіцыйных вымярэньняў дозаў радыяцыі, атрыманых з дапамогай лічыльнікаў выпраменьваньня чалавека. Аднак міністэрства адмовіла ім у гэтым.

На наступным тыдні прафэсар Нікітчанка плянаваў зьвярнуцца ў адзін з менскіх раённых судоў з пазовам на міністэрства аховы здароўя.

Падчас размоў са Свабодай прафэсар неаднойчы выказваў свой боль адносна таго, што з кожным годам колькасьць
З кожным годам колькасьць беларусаў становіцца ўсё меншай, а дзяржаўная палітыка накіраваная на тое, каб нівэліраваць праблему.
беларусаў становіцца ўсё меншай, што дзяржаўная палітыка накіраваная на тое, каб нівэліраваць праблему.

Сваё апошняе інтэрвію нашаму радыё ён даў тыдзень таму.

На пытаньне, чаму падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ён увайшоў у лік давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага, Нікітчанка адказаў:

“Чаму я далучыўся да Віталя? Таму што ў яго аднаго з усіх кандыдатаў узьнікла пытаньне па Чарнобыльскай праблеме. І ён па рэгіёнах чарнобыльскіх праехаў. І таму я лічу, што калі ўлічыць яго веру, яго дзелавыя якасьці, Віталь, калі яму дапамагчы, давядзе гэту праблему да канца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG