Жыхары прыгараднага пасёлку Перамога, які, паводле рашэньня гомельскіх уладаў, адышоў да абласнога цэнтру, пратэстуюць супраць намеру гарвыканкаму зьнесьці частку прыватных дамоў і пабудаваць на іх месцы аб’язную чатырохпалосную дарогу.
30 ліпеня каля паўсотні жыхароў пасёлку Перамога на стыхійным сходзе зьбіралі подпісы пад калектыўным лістом да старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпцы. Зварот зачытаў Сяргей Рогаў:
“Разьвіцьця пасёлка Перамога пасьля далучэньня да Гомеля не адбудзецца. Наадварот, пагоршацца ўмовы пражываньня ў сувязі з плянамі пашырэньня вуліцы Цэнтральная – менавіта будаўніцтвам чатырохпалоснай аўтадарогі. Будаўніцтва прадугледжвае знос аднаго з бакоў вуліцы Цэнтральнай. Гэта прывядзе да пагаршэньня экалягічнай сытуацыі й падвышэньня траўматычнай небясьпекі ад праезнага транспарту”.
Як лічаць жыхары Перамогі, такое рашэньне гарадзкіх уладаў парушае артыкулы 21, 44 і 46 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Пра намер зьнесьці прыватныя дамы на адным з бакоў вуліцы Цэнтральная апавёў 21 чэрвеня на сходзе ў Доме культуры прыгараднага паселішча Бярозкі першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Кавалёў.
Жыхары Перамогі абураны такой пэрспэктывай разьвіцьця абласнога цэнтру. Яны прапануюць уладам зьвярнуць увагу на паралельную вуліцу, якая калісьці называлася Шляхам, а зараз завецца Добрускай.
Гаворыць пансіянэрка Раіса:
“Чаму там не зрабіць гэты шлях?! Не чапаць нашу вёску, а пайсьці тым Шляхам – па Добрускай. Гэта ў нас і называўся – Шлях. Ён жа мінае ўсю вёску й паўз могілкі выходзіць на вёску Ўлукаўе і далей на Добруш. Гэта была дарога да вайны. Мы туды нашых салдатаў бегалі сустракаць. Малымі былі, яны ішлі й мы на гэтым Шляху іх сустракалі. Трэба й зрабіць шлях там, дзе ён быў. І пакінуць людзей ў спакоі, не тэрарызаваць іх”.
Спадарыня Ларыса зьвяртае ўвагу на тое, што ў выпадку зносу прыватных дамоў улады нічога людзкага прапанаваць ня могуць:
“Чаму павінны зносіць нашу самую старую вуліцу? Гэтая Цэнтральная вуліца ў Перамозе пабудавана ў 25-м годзе. Нашыя продкі пасяліліся тут першымі, і мы тут жывём. І чаму нас трэба зьнішчаць, што называецца, і маральна, і фізычна – па ўсіх накірунках? І што яны могуць прапанаваць – аднапакаёвую кватэру замест майго дому? А навошта яна мне патрэбна?!”
Паводле генэральнага пляну разьвіцьця Гомеля, апрача дарогі, улады мяркуюць стварыць у пасельшчах Перамога, Юбілейны, Бярозкі, Улукаўе так званы “спальны раён” абласнога цэнтру.
Жыхары Перамогі ня супраць дарогі й новых спальных раёнаў, але не за кошт неапраўданага зносу жылых дамоў:
“Проста няхай дзяржава падумае пра выдаткі і пра тое, колькі гора будзе. Вунь Расею паказваюць – там дамы гараць і людзі плачуць. Тое самае й тут будзе. Дык там пажар, стыхія, а тут проста выкінуць на вуліцу. Мне кватэра іхняя й дарам не патрэбная. Няхай у такім разе дом будуюць, калі бяз гэтага куска зямлі нельга абысьціся. Але няхай яны спачатку дакажуць, што за неабходнасьць прымушае рабіць такое вар’яцтва”.
З прычыны будаўніцтва з паўночна-ўсходняга боку Гомеля аб’язной дарогі ўжо зьнішчана вялікая частка зарэчнай зялёнай зоны, а таксама старажытныя паселішчы блізу вёскі Якубоўка.