Працягваецца інфармацыйная атака расейскіх СМІ на Аляксандра Лукашэнку. Усьлед за галоўнымі тэлеканаламі Расеі артыкулы з крытыкай на адрас кіраўніка Беларусі зьявіліся ў газэтах «Известия» і «Московский комсомолец». Ці зьяўляецца гэта пачаткам кампаніі па дыскрэдытацыі беларускай улады?
У артыкуле «Лукаблудзьдзе» галоўны рэдактар «Известий» Уладзімер Мамантаў згадвае пра леташнюю паездку ў складзе дэсанта расейскіх журналістаў у Беларусь і сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Адзначыўшы здольнасьць беларускага кіраўніка замбіраваць публіку, Мамантаў далей піша: «Папулісцкія гульні — гэта магчыма ў палітыцы. Але павінна ж гэтае „лукаблудзьдзе“ хоць неяк карэляваць зь лічбамі шматмфільярдных расейскіх датацыяў, якія дазваляюць Лукашэнку знаходзіцца ва ўладзе, падтрымліваць у Беларусі ня толькі чысьціню, але і сацыялізм звыклага, нават удасканаленага савецкага кшталту. З тым, што хлеб, малако і тварог зь Беларусі не чакаюць у Эўропе. Нідзе, апроч Расеі, не чакаюць». У інтэрвію «Свабодзе» спадар Мамантаў разгарнуў сваю думку:
«У мяне няма нейкага адназначнага меркаваньня: дрэнная Беларусь ці добрая Беларусь, дрэнны прэзыдэнт Беларусі ці добры прэзыдэнт Беларусі. У рэшце рэшт, гэта не мая справа, я магу толькі выказваць нейкае сваё меркаваньне. Але заўсёды ўлічваўся комплекс пэўных умоваў: і калі пісалі, і калі гаварылі, і калі нафту прадавалі, і калі газ прадавалі, і калі пра нешта дамаўляліся, і калі саюз стваралі. Гэта пытаньне вельмі складаных узаемаадносінаў. Так, братэрскіх, так, сяброўскіх. Але самыя розныя могуць быць нюансы. Заўсёды адбываецца ўзаемазалік — унутраны, па вялікім, па нармальным, па палітычным рахунку. І некаторыя рэчы, безумоўна, могуць быць залічаныя адзін аднаму, а некаторыя залічаны быць ну ніяк ня могуць. І паступова адбываецца назапашваньне пэўных пазыцый, якія ва ўзаемаадносінах дзьвюх краінаў рана ці позна на нейкую канфліктую гісторыю выведуць. Вось, пэўна, зараз гэта ўсё і адбылося. Таму што ёсьць такая абсалютна дыялектычная рэч, як пераход колькасьці ў якасьць. Напэўна, менавіта гэта зараз і адбываецца на нашых вачах».
«У Менску падумваюць пра забарону расейскіх СМІ», — піша ў матэрыяле «Менская разьня тэлепілой» журналіст «Московского комсомольца» Ігар Кармазін. Аўтар нагадвае: у мінулыя выходныя па Лукашэнку ўдарыла «цяжкая артылерыя»: «газпрамаўскі» НТВ фільмам «Хросны Бацька» і бюджэтны «Russia Today» — сюжэтам «Невыносны Лука». Яшчэ раней з разгромным камэнтаром на Першым канале выступіў тэлеаналітык Міхаіл Лявонцьеў. Матэрыял суправаджаецца зьедлівай карыкатурай, на якой Лукашэнка намаляваны ў выглядзе агіднага Горлума з фільму «Уладар пярсьцёнкаў».
Карэспандэнт «Московского комсомольца» Ігар Кармазін лічыць, што адна з мэтаў масіраванай інфармацыйнай кампаніі — раскрыць вочы расейцам на беларускія рэаліі. Фактычна гэта тое ж, чым дагэтуль актыўна займаўся Лукашэнка, піярачы сябе праз расейскія СМІ:
«У Расеі ў прынцыпе шмат хто досыць пазытыўна ацэньвае дзейнасьць Лукашэнкі. Але ў той жа час яны ня ведаюць, як даецца беларускаму народу праўленьне Лукашэнкі, як ён ставіцца да апазыцыі, якія цяжкасьці ў эканоміцы краіны. Расейцы, па вялікім рахунку, бачаць чыстыя дарогі, адсутнасьць гастарбайтэраў — непасрэдныя зьявы, якія кідаюцца ў вочы».
Карэспандэнт: «З дапамогай СМІ рэальна ўплываць на палітычныя працэсы ў іншай краіне?»
«Мне здаецца, у тым ліку і гэтыя мэтады могуць выкарыстоўвацца расейскімі элітамі для зьмены Лукашэнкі. Вядома, адных СМІ недастаткова. Але ў прынцыпе, як адзін з інструмэнтаў — цалкам магчыма. Хоць у Беларусі па тэлебачаньні і не паказалі фільмы НТВ і „Russia Today“, тым ня меней дастаткова вялікая колькасьць жыхароў Беларусі маюць магчымасьць паглядзець іх праз інтэрнэт. Я сам бачыў, што на YouTube дзясяткі тысяч чалавек паглядзелі тыя ролікі, і для беларусаў гэтыя фільмы так ці інакш сталі вядомыя. Хоць многія факты былі вядомыя і дагэтуль, але тут важны той момант, што ўпершыню ў прайм-тайм, у нядзелю па адным з галоўных расейскіх каналаў усё прадэманстравалі. Раней такога, вядома, не было».
Некаторыя экспэрты выказалі думку, што Крэмль даў адмашку на зьмену ўлады ў Беларусі і цяперадпаведным чынам фармуе грамадзкую думку. Папулярны расейскі сатырык, радыё- і тэлевядучы Віктар Шандаровіч так ацэньвае магчымасьць умяшаньня Масквы ў справы беларускай улады:
«Я думаю, што Аляксандар Рыгоравіч — даволі запушчаны выпадак, і зараз гэта зрабіць нашмат складаней, чым можна было зрабіць гадоў 10 таму. Таму я ня лічу, што зараз гэта ўжо ў сілах Масквы. Паўтараю: мы занадта доўга гулялі ў гэтую любоў. Здаю сабе справу, што мой прагноз досыць пэсымістычны, але мяркую, што ў вас гэта пажыцьцёва. Пры ўсім пажаданьні здароўя я ня думаю, што зараз ужо Масква здолее нешта зрабіць рэальна. Але ў мяне пытаньне натуральнае ня столькі да вашага „бацькі“, колькі да нашых СМІ, да якіх так раптам нечакана і, як заўсёды, па адмашцы вярнуўся зрок. Як быццам ніхто ня ведаў, хто тут забойца. Быў жа ўжо фільм Хашчавацкага! А нечаканае вяртаньне зроку жахлівае — незалежна ад таго, што гэтым разам яны выпадкова сказалі праўду».
Сам Аляксандар Лукашэнка пакуль што захоўвае маўчаньне наконт адраснай інфармацыйнай атакі з боку расейскіх СМІ.
У артыкуле «Лукаблудзьдзе» галоўны рэдактар «Известий» Уладзімер Мамантаў згадвае пра леташнюю паездку ў складзе дэсанта расейскіх журналістаў у Беларусь і сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Адзначыўшы здольнасьць беларускага кіраўніка замбіраваць публіку, Мамантаў далей піша: «Папулісцкія гульні — гэта магчыма ў палітыцы. Але павінна ж гэтае „лукаблудзьдзе“ хоць неяк карэляваць зь лічбамі шматмфільярдных расейскіх датацыяў, якія дазваляюць Лукашэнку знаходзіцца ва ўладзе, падтрымліваць у Беларусі ня толькі чысьціню, але і сацыялізм звыклага, нават удасканаленага савецкага кшталту. З тым, што хлеб, малако і тварог зь Беларусі не чакаюць у Эўропе. Нідзе, апроч Расеі, не чакаюць». У інтэрвію «Свабодзе» спадар Мамантаў разгарнуў сваю думку:
«У мяне няма нейкага адназначнага меркаваньня: дрэнная Беларусь ці добрая Беларусь, дрэнны прэзыдэнт Беларусі ці добры прэзыдэнт Беларусі. У рэшце рэшт, гэта не мая справа, я магу толькі выказваць нейкае сваё меркаваньне. Але заўсёды ўлічваўся комплекс пэўных умоваў: і калі пісалі, і калі гаварылі, і калі нафту прадавалі, і калі газ прадавалі, і калі пра нешта дамаўляліся, і калі саюз стваралі. Гэта пытаньне вельмі складаных узаемаадносінаў. Так, братэрскіх, так, сяброўскіх. Але самыя розныя могуць быць нюансы. Заўсёды адбываецца ўзаемазалік — унутраны, па вялікім, па нармальным, па палітычным рахунку. І некаторыя рэчы, безумоўна, могуць быць залічаныя адзін аднаму, а некаторыя залічаны быць ну ніяк ня могуць. І паступова адбываецца назапашваньне пэўных пазыцый, якія ва ўзаемаадносінах дзьвюх краінаў рана ці позна на нейкую канфліктую гісторыю выведуць. Вось, пэўна, зараз гэта ўсё і адбылося. Таму што ёсьць такая абсалютна дыялектычная рэч, як пераход колькасьці ў якасьць. Напэўна, менавіта гэта зараз і адбываецца на нашых вачах».
«У Менску падумваюць пра забарону расейскіх СМІ», — піша ў матэрыяле «Менская разьня тэлепілой» журналіст «Московского комсомольца» Ігар Кармазін. Аўтар нагадвае: у мінулыя выходныя па Лукашэнку ўдарыла «цяжкая артылерыя»: «газпрамаўскі» НТВ фільмам «Хросны Бацька» і бюджэтны «Russia Today» — сюжэтам «Невыносны Лука». Яшчэ раней з разгромным камэнтаром на Першым канале выступіў тэлеаналітык Міхаіл Лявонцьеў. Матэрыял суправаджаецца зьедлівай карыкатурай, на якой Лукашэнка намаляваны ў выглядзе агіднага Горлума з фільму «Уладар пярсьцёнкаў».
У Расеі ў прынцыпе шмат хто досыць пазытыўна ацэньвае дзейнасьць Лукашэнкі.
«У Расеі ў прынцыпе шмат хто досыць пазытыўна ацэньвае дзейнасьць Лукашэнкі. Але ў той жа час яны ня ведаюць, як даецца беларускаму народу праўленьне Лукашэнкі, як ён ставіцца да апазыцыі, якія цяжкасьці ў эканоміцы краіны. Расейцы, па вялікім рахунку, бачаць чыстыя дарогі, адсутнасьць гастарбайтэраў — непасрэдныя зьявы, якія кідаюцца ў вочы».
Карэспандэнт: «З дапамогай СМІ рэальна ўплываць на палітычныя працэсы ў іншай краіне?»
«Мне здаецца, у тым ліку і гэтыя мэтады могуць выкарыстоўвацца расейскімі элітамі для зьмены Лукашэнкі. Вядома, адных СМІ недастаткова. Але ў прынцыпе, як адзін з інструмэнтаў — цалкам магчыма. Хоць у Беларусі па тэлебачаньні і не паказалі фільмы НТВ і „Russia Today“, тым ня меней дастаткова вялікая колькасьць жыхароў Беларусі маюць магчымасьць паглядзець іх праз інтэрнэт. Я сам бачыў, што на YouTube дзясяткі тысяч чалавек паглядзелі тыя ролікі, і для беларусаў гэтыя фільмы так ці інакш сталі вядомыя. Хоць многія факты былі вядомыя і дагэтуль, але тут важны той момант, што ўпершыню ў прайм-тайм, у нядзелю па адным з галоўных расейскіх каналаў усё прадэманстравалі. Раней такога, вядома, не было».
Некаторыя экспэрты выказалі думку, што Крэмль даў адмашку на зьмену ўлады ў Беларусі і цяпер
Здаю сабе справу, што мой прагноз досыць пэсымістычны, але мяркую, што ў вас гэта пажыцьцёва..