Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ф. Лук'янаў: “Гульня Лукашэнкі вакол мытнага саюзу крыху страціла цану”


Фёдар Лук'янаў
Фёдар Лук'янаў

Заяву кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі мы папрасілі пракамэнтаваць рэдактара часопісу "Россия в глобальной политике" Фёдара Лук'янава.






Дракахруст
: Фёдар, ці не аказваецца ўпартасьць Беларусі, яе нежаданьне ўступаць у мытны саюз, новай стаўкай Аляксандра Лукашэнкі ў дыялёгу з Захадам, чымсьці кшталту непрызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Эўразьвяз кажа, што гэта шкодная справа, Лукашэнка ў яе і ня ўплішчваецца.

Лук'янаў: Не, тут зусім іншая сытуацыя. Абхазія і Паўднёвая Асэтыя – гэта больш сымбаль, прызнаньне ці непрызнаньне іх па сутнасьці нічога не мяняе. Што тычыцца мытнага саюзу, то гэта ўтварэньне , якое ў ідэале павінна стаць важным элемэнтам усёй архітэктуры постсавецкай прасторы.

Што тычыцца заявы спадарыні Эштан, то пры ўсёй да яе велізарнай павазе я б ня вельмі ўважліва слухаў тое, што яна гаворыць. Бо тое, што адбываецца зараз у Эўразьвязе, у тым ліку і вакол фармаваньня дыпляматычнай службы, чым займаецца спадарыня Эштан, і наагул адносна інстытуцыйнага балянсу, не выклікае нічога, акрамя горкай усьмешкі. Эўразьвяз як гулец на стратэгічнай і нават на рэгіянальнай сцэне практычна не існуе. Тыя надзеі, якія ўкладаў на манэўраваньне паміж Эўразьвязам і Расеяй Лукашэнка 2 гады таму, зараз беспадстаўныя з прычыны адсутнасьці другога цэнтра манэўраваньня. Эўразьвяз зараз ня ў тым стане, каб гуляць сур'ёзную ролю. Можа ён адновіць свае магчымасьці пазьней, хаця пакуль не падобна. Гульня Лукашэнкі вакол мытнага саюзу крыху страціла цану. Калі б была апазыцыя Расея–Эўразьвяз, то можна была б казаць Маскве, што калі вы будзеце нас крыўдзіць, мы пойдзем у іншы бок. Так можна дзейнічаць, і многія так і дзейнічалі. Але зараз Расея мае якія-ніякія пляны і інструмэнты ўзьдзеяньня. А вось Эўразьвяз у гэтым кантэксьце я б зараз не разглядаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG