Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан: Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану – перашкода міжнароднаму гандлю


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

З такой заявай перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту выступіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Як падае агенцтва Reuters, Эштан адзначыла, што заплянаванае Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам мытнае аб’яднаньне можа пашкодзіць міжнароднаму гандлю і, як сьледзтва, стаць перашкодай для ўступу гэтых краін ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле Эштан, звычайна ЭЗ ня мае праблем з мытнымі аб’яднаньнямі, аднак Брусэль ня можа не хваляваць, калі падобныя саюзы пачынаюць перашкаджаць гандлю, а не разьвіваць яго. Менавіта гэта, лічыць Эштан, бачыцца ў выпадку зь меркаваным Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану.

Радыё Свабода зьвязалася са штаб-кватэрай Усясьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве, дзе адказалі, што "гэтага выказваньня не камэнтуюць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG