У сваю чаргу, Фэдэральная мытная служба паведамляе, што Расея захавае мытны кантроль на мяжы зь Беларусьсю на некаторыя групы тавараў да 1 студзеня 2011 году. Масква і Астана падпісалі неабходныя мытныя пагадненьні, аднак Менск працягвае вытаргоўваць для сябе лепшыя ўмовы — перадусім у галіне паставак нафты і газу. Чаго чакаць беларусам ад Мытнага саюзу ў тым выпадку, калі Беларусь не ратыфікуе Мытны кодэкс да 1 ліпеня, як было дэкляравана раней?
На сайце "Роспотребнадзора" паведамляецца: згодна з рашэньнем Міждзяржаўнага савету ЭўрАзЭС ад 21 траўня, 1 ліпеня набывае моц шэраг пагадненьняў аб санітарных захадах. Распрацаваны адзіны пералік тавараў, якія падлягаюць нагляду на мытнай мяжы, а таксама адзіныя формы дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць бясьпеку прадукцыі. Санітарна карантынны кантроль будзе ажыцьцяўляцца ў пунктах пропуску на зьнешняй мяжы Мытнага саюзу.
Пра непажаданыя наступствы для Беларусі ў выпадку, калі яна застанецца па-за рамкамі Мытнага саюзу, днямі гаварыў амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў. Па яго словах, калі Беларусь не падпіша адпаведныя дакумэнты, то мытная мяжа будзе фармавацца па тэрыторыі Расеі і Казахстану, а беларусаў чакаюць праблемы ў вэтэрынарнай, санітарнай і мытнай сфэрах. Ён патлумачыў: хоць у рамках саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасьці, аднак прыярытэт будзе аддавацца пагадненьням, падпісаным Расеяй і Казахстанам у двухбаковым парадку.
Таксама "Роспотребнадзор" удакладняе: на ўсе віды прадукцыі, зацьверджаныя рашэньнем Камісіі Мытнага саюзу, з 1 ліпеня будуць афармляцца пасьведчаньні аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Іншыя тавары падлягаюць сэртыфікацыі і дэкляраваньню. Такія тавары адзначаныя ў Адзіным пераліку прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасьці ў рамках Мытнага саюзу.
Экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі Анатоль Гуляеў лічыць, што пасьля 1 ліпеня з рэальнымі праблемамі на фармальна "празрыстай" саюзнай мяжы могуць сутыкнуцца найперш беларускія вытворцы харчовай прадукцыі:
"Калі Беларусь ня ўступіць у Мытны саюз, могуць быць праблемы. Прадукцыя сельскагаспадарчай вытворчасьці — гэта адзінае, што ў беларускай вытворчасьці не залежыць увогуле ні ад кога, у тым ліку і ад Расеі. Калі ў прамысловасьці мы залежныя ад паставак мэталу, камплектуючых, то беларуская прадукцыя, асабліва жывёлагадоўлі, — яна цалкам на тутэйшых рэсурсах. І перакрыць, неяк націснуць на беларускі бок можна толькі ў тым выпадку, калі гэтую прадукцыю недзе на мяжы пры дапамозе вэтэрынарнага ці санітарнага кантролю прытармазіць. Часткова такая схема адпрацаваная летась. Памятаеце, як Анішчанка даў адмашку і пад Воршай сталі фуры зь беларускімі прадуктамі? Лічу, што нешта падобнае можа быць і зараз. І ў выніку маленькая, але гордая Беларусь вымушаная будзе пайсьці насустрач расейскім патрабаваньням".
Тым часам паведамляецца, што Расея захавае мытны кантроль на мяжы зь Беларусьсю на некаторыя групы тавараў да 1 студзеня 2011 году. Прадстаўнік Фэдэральнай мытнай службы Расеі Ўладзімір Івін у інтэрвію расейскім СМІ паведаміў, што вызначаныя тры выняткі з свабоднага перамяшчэньня тавараў зь Беларусі ў Расею: тавары, у дачыненьні да якіх у Расеі дзеюць антыдэмпінгавыя і кампэнсацыйныя захады; экспартная прадукцыя; транспартныя сродкі, якія ўвозяцца фізычнымі асобамі. Чыноўнік падкрэсьліў, што Расея ня супраць ніжэйшага мыта на аўтамабілі ў Беларусі, але ў тым разе, калі яны ня будуць завозіцца для продажу ў Расею.
Беларускае кіраўніцтва абяцае прынамсі некалькі бліжэйшых гадоў не карэктаваць мыта на аўтамабілі да расейскага ўзроўню. Аднак, — мяркуе гаспадар фірмы, якая займаецца продажам ужываных аўто, Артур Канцавы, — цяперашнія праблемы Беларусі з пастаўкамі энэргарэсурсаў могуць прывесьці да таго, што Менск дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі капітулюе па ўсіх напрамках:
"Усе гэтыя заявы разьлічаныя на дурняў. Потым элемэнтарна могуць сказаць — ну, не атрымалася! Думалі, што будзе так, а ў выніку — "не зраслося". Дый тлумачыць ня будуць, чаму не атрымалася, нават прозьвішча таго, хто абяцаў, ня ўспомняць. Хіба што потым узгадаюць — нібыта ж нехта нешта абяцаў... Так, на рынку сытуацыю абмяркоўваюць, і яна будзе абмяркоўвацца аж да 1 ліпеня. Бо ходзяць пакупнікі з глыбінкі — мытня, маўляў, ня будзе падвышацца, скіньце нам 800 даляраў, а не 500. Але гэтага эфэкту хопіць на двое выходных, а потым будзем чакаць афіцыйнай пазыцыі. Пакуль жа на рынках ціха — нікому нічога не патрэбна... Увогуле такое адчуваньне, што ў Беларусі толькі і жывуць ад аднаго крызісу да другога. Указ бамбанулі — у цябе крызіс; яшчэ адзін — пра стары забыліся, бо пачаўся новы. Беларусь апошнія гады пастаянна ў крызісе, таму і ўсясьветны тут не адчуваецца".
Афіцыйны старт працэсу фармаваньня Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану быў дадзены 27 лістапада мінулага году на саміце ў Менску. Меркавалася, што на ўсю моц новаўтварэньне запрацуе 1 ліпеня 2010 году, калі ўсе бакі ратыфікуюць Мытны кодэкс. Аднак 21 траўня ў Санкт Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў трох краінаў так і ня здолелі ўрэгуляваць спрэчныя пытаньні, а яшчэ праз тыдзень беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі і ўвогуле праігнараваў аналягічнае мерапрыемства. Тады Расея і Казахстан дамовіліся ўвесьці Мытны кодэкс на двухбаковай аснове.

Указ бамбанулі — у цябе крызіс; яшчэ адзін — пра стары забыліся, бо пачаўся новы ...