Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскіх ксяндзоў зноў выганяюць зь Беларусі


Гарадзеншчыну пакінулі два польскія ксяндзы: ім не працягнулі дазвол на працу ў Беларусі. Прычына ў рашэньні старшыні Дзяржкамітэту па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў не патлумачана. Астатнім замежным сьвятарам, якія працуюць у Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіі, дазволілі застацца яшчэ на паўгода.

Днямі ксёндз Эдвард Смага вымушана пакінуў вёску Індура Гарадзенскага раёну. Ён вярнуўся ў Польшчу. Але парафія не засталася зусім безь сьвятара: другі індурскі ксёндз, Павал Асьцюкевіч, — грамадзянін Беларусі.

А вось парафія ў вёсцы Міжэрычы Зэльвенскага раёну пазбаўленая ксяндза. Яна Банькоўскага беларускія ўлады таксама вымусілі вярнуцца ў Польшчу, не працягнуўшы яму дазвол на працу. Адзін з кіраўнікоў Гарадзенскай каталіцкай курыі ксёндз Антоні Ханько паведаміў, што гэтую вёску не пакінуць бяз пастырскай апекі.

«Там праводзіцца служба, хаця ксёндз выехаў, але іншыя абслугоўваюць. У гэтай сытуацыі атрымліваецца адзін ксёндз на чатыры парафіі. Парафіі невялікія, але іх чатыры».

Андрэй Пачобут, карэспандэнт «Gazety Wyborczej» у Беларусі, добра ведае айца Яна Банькоўскага, які служыў у касьцёле ў Міжэрычах.

«Ён ня проста ксёндз, але яшчэ — манах-капуцын. Я зь ім размаўляў перад яго ад’ездам, яму ніякіх тлумачэньняў не далі. Па сутнасьці, чалавека выкінулі, а ён там вялікім аўтарытэтам карыстаўся».

Прадстаўнік Гарадзенскай каталіцкай курыі Антоні Ханько зазначае, што апошнія рашэньні беларускіх уладаў значна ўскладнілі працу замежных ксяндзоў на тэрыторыі краіны.

«Усім працягнулі толькі на паўгода дазвол на працу, хто зьяўляецца замежным грамадзянінам. Такіх ксяндзоў у дыяцэзіі пяцьдзясят чалавек. Усе толькі на паўгода цяпер дазвол маюць, а раней давалі яго на год. Усё па-новаму цяпер: рэгістрацыя і гэтак далей, у два разы больш будуць плаціць. Плаціць трэба за дазвол, за страхоўку, за візу, за кожную паперку, больш за паўмільёна за ўсё разам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG