Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: праз габрэйскія могілкі праклалі вадаправод


фота volkovysk.blogspot.com
фота volkovysk.blogspot.com

Экскаватар адкапаў парэшткі людзей: косьці, чарапы. Спыняць працы ніхто і не падумаў: трубы праклалі, а потым усё засыпалі.

Працы вяліся ўчора. Паводле зацьверджанага праекту будаўнікі “Ваўкавыскспэцмантажу” пракладалі траншэю пад водаправодныя трубы і адкапалі чалавечы парэшткі.

Я запытаўся ў дырэктара арганізацыі, спадара Міхала — чаму яны не спынілі працы, калі пабачылі парэшткі людзей? Дырэктар адказаў, што яны рабілі ўсё згодна з зацьверджаным праектам, а могілкі наагул там ніякім чынам не пазначаныя, і дадаў, што парэшткі закапалі назад і паклалі трубы.

Спадар: “Нехта ж праектаваў гэта, павінны былі падумаць. А так праект ёсьць, яго зацьвердзілі, а мы толькі выканаўцы...”

Гэтае ж пытаньне я задаў і выканаўцу абавязкаў галоўнага інжынэра Ваўкавыскага ЖКГ Валеру Міханошыну, бо якраз ягоная арганізацыя зацьвярджала праект.

Міханошын: “А як да гэтага, вы мне скажыце, праз усе могілкі ад ліцейнага заводу праклалі водаправод... А тут, наколькі я чуў, нічога не павыкопвалі. Усё робіцца згодна зь СНІПам і згодна з заканадаўствам з усімі дазволамі”.

Я зьвярнуўся да галоўнага архітэктара Ваўкавыску Іны Рудзячэнкі і запытаўся — як маглі па могілках праектаваць водаправод?

Рудзячэнка: “Ведаеце, я праверу гэтыя факты, паколькі ўпершыню пра гэта чую”.

Начальнік ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Рычард Мулярчык быў учора на могілках і на свае вочы бачыў тое, што там раскапалі. Пытаюся ў яго — чаму не прыпынілі працы?

Мулярчык: “Дык аддзел ідэалёгіі гэтым не займаецца. Ёсьць жа аддзел архітэктуры. А з нашым аддзелам гэтага ніхто не ўзгадняе”.

Пытаюся ў ідэоляга — чаму ўлады за столькі гадоў не ўпарадкавалі могілкі, не пазначылі іх нейкім знакам?

Мулярчык: “А вы ведаеце, якія на гэта затраты? Гэта ж вялікія грошы: трэба агарадзіць, выраўняць, падправіць. Там ж ніхто імі не займаўся больш за сто гадоў”.

Фота volkovysk.blogspot.com

Мясцовы краязнаўца Мікалай Быхаўцаў, даведаўшыся пра гэта, у роспачы. Ён кажа, што гэтыя могілкі вядомыя з пачатку ХІХ ст., а апошняе пахаваньне датуецца на іх 1941 годам — перад пачаткам вайны.

А вось што распавядае Мікалай Быхаўцаў пра стаўленьне ваўкавыскіх уладаў да гэтых могілак у розныя часы. Нядаўна ён знайшоў гэтыя зьвесткі ў гарадзенскім архіве:

“У 1885 годзе праз Ваўкавыск пракладалі чыгунку з Баранавічаў да Беластоку, яна павінна была прайсьці праз габрэйскія і каталіцкія могілкі. Інжынэры, якія плянавалі яе, зьвярнуліся да ўладаў гораду, каб пракласьці яе побач, па месцы, на якім стаялі 40 будынкаў, пры ўмове, што сродкі за іх кампэнсуюць людзям мясцовыя ўлады. І ўлада пайшла на гэта, могілак тады ніхто не крануў”.

Фота volkovysk.blogspot.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG