Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа заклапочаная сьмяротным прысудам ў Беларусі


Жан-Эрык Хольцапфэль
Жан-Эрык Хольцапфэль

“Мараторый, пазьней і суцэльная адмова ад практыкі сьмяротных пакараньняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Савет Эўропы”, — сказаў амбасадар Швэцыі у Беларусі спадар Эрыксан.

“Мы глыбока заклапочаныя сытуацыяй вакол сьмяротных пакараньняў у Беларусі. Нядаўна ў Беларусі зноў быў вынесены сьмяротны прысуд, і гэта амаль што супадае па часе з эўрапейскім днём супраць сьмяротнага пакараньня. Гаворка ідзе пра сьмяротны прысуд Васілю Юзэпчуку. Нагадаю, што Эўразьвяз выказаў з гэтай нагоды вялікую заклапочанасьць у адмысловай заяве,” — сказаў 12 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль.

На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Беларусі, выступіў таксама Стэфан Эрыксан, амбасадар Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў Беларусі. “Мараторый, пазьней і суцэльная адмова ад практыкі сьмяротных пакараньняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Савет Эўропы”, — сказаў амбасадар Швэцыі у Беларусі спадар Эрыксан.

Беларусь застаецца адзінай краінай ў Эўропе, дзе ўжываюць сьмяротнае пакараньне. Паводле неафіцыйных крыніц з 1997 году тут было пакарана сьмерцю больш за 160 чалавек і толькі адзін памілаваны кіраўніком дзяржавы. Цяпер у Беларусі двум чалавекам вынесены сьмяротны прысуд.

У сьвеце найбольш караюць сьмерцю у Кітаі, Іране, Саудаўскай Арабіі, ЗША і Пакістане. У 2008 годзе было пакарана 2390 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG