У сучасную гісторыю слова галакост увайшло як вызначэньне палітыкі нацысцкай Нямеччыны, якая прывяла да вынішчэньня шасьці мільёнаў габрэяў у 1933 – 1945 гадох.
Прафэсар, доктар гістарычных навук Эмануіл Ёфэ ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў вывучэньню тэмы галакосту:
“У кастрычніку абараніў дысэртацыю “Генацыд габрэйскага насельніцтва Ўсходняй і Цэнтральнай Беларусі” Генадзь Віньніца. Ён родам з Воршы, але жыве ў Ізраілі. Фактычна ягоныя зьвесткі пацьвярджаюць і мае дасьледаваньні: ён скрупулёзна вёў падлікі. Ахвярамі галакосту сталі 715 тысяч беларускіх габрэяў і каля 90 тысяч замежных габрэяў з эўрапейскіх краінаў. Такім чынам, на беларускай зямлі загінула 805 тысяч габрэяў”.
Прафэсар Эмануіл Ёфэ вельмі ганарыцца тым, што ягоныя вучні таксама вывучаюць тэму галакосту. Пад навуковым кіраўніцтвам прафэсара хутка будзе абараняцца чацьверты малады гісторык:
“Ляжыць у мяне на стале дысэртацыя Сяргея Тукалы “Генацыд і барацьба габрэяў у менскім гета”. Гэта будзе ўжо чацьвертая дысэртацыя па галакосьце. У 2000 годзе абараніўся Яўген Разенблат зь Берасьцейскага ўнівэрсытэту на тэму “Галакост на тэрыторыі Заходняй Беларусі”. У мінулым годзе абаранілася Алеся Корсак па генацыдзе габрэйскага насельніцтва Віцебшчыны. Увосень абараніўся Віньніца”.
Што да вывучэньня тэмы галакосту ў школах і ВНУ, то пакуль што гэта робіцца неглыбока. Хаця ў 1993 годзе было прынятае рашэньне ўвесьці адмысловы курс у школе, кажа прафэсар Эмануіл Ёфэ:
“Фактычна яно да цяперашняга часу ня выканана. Курсу такога няма, на вялікі жаль, як у Расеі, ва Ўкраіне. У 2005 годзе выйшаў спэцыяльны дапаможнік для ВНУ па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. І там гаворыцца толькі аб уцёках габрэяў. Урэшце прызналі, што быў галакост, былі ўцёкі габрэяў, а пра паўстаньні, што былі ў шэрагу гета Беларусі, нічога няма, быццам бы паўстаньняў не было”.
Інстытут памяці ахвяраў галакосту і габрэйскага супраціву “Яд Вашэм” штогод прысуджае тытул “Праведнік сьвету” людзям розных нацыянальнасьцяў, якія, рызыкуючы жыцьцём, ратавалі габрэяў ад нацысцкага генацыду. Ратавалі габрэяў у гады вайны й беларусы. Больш за 500 беларусаў уганараваныя мэдалём “Праведніка сьвету”.