Жодзішкі — мястэчка прыгожае. Прыгожае сваімі краявідамі. Яно ляжыць на высокім беразе Вяльлі, адкуль адкрываецца маляўнічы від на парослы лесам супрацьлеглы бераг. Прыгожае сваімі помнікамі архітэктуры. Езуіцкім кляштарам, млыном, касьцёлам, броварам. Нідзе няма і сьледу хоць якой занядбанасьці. У кампаніі з карэнным жыхаром Жодзішак, гісторыкам і краязнаўцам Алегам Мізулам, мы крочым па галоўнай вуліцы мястэчка.
Карэспандэнт: “Жодзішкі ня робяць уражаньня забітай вёскі. Дамы ня бедныя. Багата машын”.
Алег: “У Жодзішках адпаведныя людзі жывуць. Тут жывуць усе гаспадары. І сказаць, што тут жывуць забітыя, зацюканыя, нічога не разумеюць, нічым не цікавяцца, я б не сказаў. Тут усім цікавяцца. Калі людзі цікавяцца ўсім, то атрымліваюць адпаведныя веды. А маеш веды, будзеш мець і грошы. Паглядзіце, Жодзіскі калгас. Гэта самы перадавы калгас у раёне. Ураджайнасьць сёлета склала больш за 50 цэнтнэраў з гектара”.
Карэспандэнт: “А што, моладзь не бяжыць адсюль па гарадах?”
Алег: “Хто бяжыць, хто не бяжыць. Нашых дзяўчатаў шмат у Менск паўцякала. Ну і што? Сядзяць на паверхах, у кватэрах схаваўшыся. Так замуж і ня выйшаўшы. Яны думалі, што там у Менску невядома якія хлопцы. Аказалася, што нашы хлопцы багацейшыя. Мы салідарныя паміж сабой. Усе мы хочам, калі твой сусед багаты, то і ты будзеш багаты. А калі навокал цябе бедныя, то і ты будзеш яшчэ бяднейшы”.
Вечна прыгожая карціна — беларускі селянін абрабляе сваё поле. У Жодзішках я пабачыў яе зноў. Моцны пэнсіянэр ускопваў свае шнуры з дапамогаю спрадвечнага каня. Браніслаў усё жыцьцё жыве ў родным мястэчку. Як і тысячы ягоных заходнебеларускіх аднагодкаў, яго можна назваць пацярпелым ад савецкай улады.
Браніслаў: “Зь дзяцінства з канём і з канём. А вучыцца нідзе не пусьцілі. Таму што бацька быў вернікам і стаяў за касьцёл. Каб пасьля вайны не закрылі Жодзіскі касьцёл. Нават у сранае вучылішча мэханізацыі не давалі даведкі”.
Карэспандэнт: “Праўда? З-за таго, што бацька…”
Браніслаў: “З-за таго, што бацька быў… Мы з Богам сыходзілі на фронт, і вярнуліся, — кажа, з-за таго, што верылі ў Бога”.
Карэспандэнт: “Вы крыўдавалі на бацьку?”
Браніслаў: “Ну а што зробіш? Крыўдавалі, не крыўдавалі. Бацька ў хаце гаспадар”.
Браніслаў: “Тут нарадзіліся мае дзяды, прадзеды мае. Толькі што жанчыны мяняліся. У нас Вілія харошая, у нас клюб на месцы, у нас бальніца-псыхбальніца… Ну, як ні кажы, і касьцёл даўнейшы”.
Спадар Браніслаў, вядома ж, ганарыцца не наяўнасьцю псіхбальніцы, а самім будынкам, у якім яна месьціцца. Кляштарам езуітаў 18 стагодзьдзя.
Што тычыцца мэдыцыны, дык у Жодзішках я пазнаёміўся зь незвычайным доктарам. Ураджэнец Дзятлаўшчыны Сяргей Варапай працуе лекарам агульнай практыкі ў Жодзішках ужо чатыры гады. Гэты саракагадовы прэзэнтабэльны спадар усё справаводзтва вядзе на беларускай мове. Нават свае блянкі надрукаваў. Зацьвердзіць дзяржаўнасьць беларускай мовы на практыцы ён зьбіраўся ад моманту развалу СССР. Але канчаткова зрабіў гэты крок пасьля падпісаньня Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Карэспандэнт: “Сяргей, а з выкарыстаньнем беларускай мовы ў справаводзтве не ўзьнікае праблем?”
Сяргей: “З пацыентамі — не, пацыенты ўсе беларусы. Тут праблемаў няма. Можа, калі якая гарадзкая пані прыяжджае, да бабулі. Начальства гэта не шануе. “Перадайце Варапаю, каб пісаў па-руску. Каб хаця б дзіцячыя карткі пісаў па-руску”. Я кажу: “Што, невукі сядзяць? Паўсюль людзі з дыплёмамі”. Усе адукаваныя. Ня можаш прачытаць, ідзі слоўнік купі. Спачатку цяжкавата, пасьля ўсё па накатанай. Да гэтага я ўмудраўся нават, як быў у памежных войсках, пісаць і там. А там напалову небеларускі склад быў. Шэф мой быў сібірак. “А что такое “адзёр”?” Я кажу: “Дык гэта ж “корь”. — “Ага, буду знать”.
Карэспандэнт: “З вамі пагаворыш, чым-небудзь захочацца захварэць, каб палячыцца”.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пабудаваны напачатку 17 стагодзьдзя магнатамі Кішкамі як кальвінскі збор. Найбольш драматычныя падзеі тут разгарнуліся напрыканцы 20-х гадоў, калі тут служыў адзін зь лідэраў беларускіх хрысьціян-дэмакратаў, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Дзякуючы ягонай дзейнасьці нямала маладых людзей азваліся беларусамі. І жаданьне маліцца на роднай мове трэба было ў літаральным сэнсе адваёўваць. 85-гадовая полька, пані Альдона, у тыя гады была зусім маленькай дзяўчынкай.
Карэспандэнт: “А Гадлеўскага вы добра памятаеце?”
Альдона: “Помню. Хацеў беларускага языка. А мы не хацелі, дык мы ганілі яго. Як казаньні казаць, дык пяюць песьню яму. Нас вывучылі. Ну й падалі — тры, чатыры. Ніхто не запяяў. Не любілі”.
Карэспандэнт: “Ці многа ў Жодзішках людзей такіх, як вы, у Зьвёнзку полякув?”
Альдона: “Было многа, усе адышлі. Усе адышлі людзі такія. Няма нікога. Многа было людзей шляхетных. Каго вывезьлі, каго…”
Карэспандэнт: “А вы ведаеце пра гэты канфлікт з Анжалікай Борыс?”
Альдона: “А як жа! Што Лукашэнка робіць, я ня слухаю. Ён падманшчык. Толькі языком надта ўмее”.
Карэспандэнт: “Пані Альдона, а што вы думаеце пра Беларусь? Яна будзе некалі нармальнай краінай? Багатай, дэмакратычнай?”
Альдона: “Хто яе знае. Калі будзе вайна, дык тады можа і быць. А ня будзе вайны, так і будзем таўпціся. Альбо будзе канец сьвету”.
Карэспандэнт: “А навошта патрэбна вайна?”
Альдона: “Павінна быць вайна. Такі сьвет не павінны быць. Хіба гэта сьвет? Які гэта сьвет! Будзе вайна, застануцца самыя лепшыя людзі. Застануцца людзі годныя. І сьвет той будзе не такі, які ў нас ёсьць”.
Якая мілая бабулька. Напэўна, ад 1944 году, як сюды прыйшло савецкае войска, яна так і чакае вайну. Вайну, якая, згодна зь яе ўяўленьнямі, ачысьціць навакольле ад нягодных людзей. Пра нацыянальнасьць людзей нягодных я пытацца ня стаў.
Але дзейнасьць Гадлеўскага не прайшла дарэмна. Вось суседка пані Альдоны, старая Стэфанія, лічыць сябе беларускай.
Стэфанія: “Тут два былі ксяндзы, Дроніч і Гадлеўскі. І тут былі стычкі. Беларуская суполка была і пад кіраўніцтвам Дроніча было “Кола млодзежы”. Яны падымалі скандалы, нейкую бучу. На цьвінтары сходзіліся два полюсы. Беларускі і польскі. Там чуць не да гармат даходзіла. Такія былі канфлікты”.
Карэспандэнт: “І што ў выніку, хто перамог? У гістарычнай пэрспэктыве?”
Стэфанія: “Вядома ж, перамаглі палякі”.
Карэспандэнт: “Цось ня чую я ензыку польскего на уліцах Жодзішэк… Дзе перамога?”
Стэфанія: “Ведаеце, як у нас атрымлівалася? Калі ты католік, значыць, ты паляк. Калі праваслаўны, значыць, кацап. А зараз тут пара чалавек палякаў. Рэня, Альдона”.
Карэспандэнт: “І ўсё? Гэта ўся перамога?”
Стэфанія: “Пэўна, уся”.
Сапраўдным сымбалем будучай Беларусі ў Жодзішках можна назваць вадзяны млын. Які пабудавалі яшчэ езуіты. За саветамі ён стаяў напаўразбураны. У часы незалежнасьці яго выкупіў у калгаса менскі прадпрымальнік, ураджэнец Жодзішак — Франц Жылка. І млын ажыў. Гаворыць Алег Мізула.
Алег: “Тут пад дарогай канал, чуеце, як вада шуміць? Там кола круціцца…”
Карэспандэнт: “Гэта ніякі не экспанат? Гэта сапраўдны…”
Алег: “Дзеючы млын. Людзі працуюць. Прыяжджаюць. Мелем тут. Чалавек хацеў пабудаваць яшчэ мукамольнае прадпрыемства. Але вырашылі ўлады, што гэта складзе канкурэнцыю Лідзкаму камбінату. Забаранілі”.
Карэспандэнт:”А каму ж малоць? Здаецца, усе хлеб купляюць у крамах”.
Алег: “Купляюць, але ў нас людзі сеюць сваё зерне. Камбайн заўжды прыходзіць, людзям зьбірае гэтае зерне. Ну а куды яшчэ ехаць малоць? На месцы. Прыцягнуў на тачцы, два-тры мяшкі змалоў, і ўсё.”
Карэспандэнт: “Фантастыка”.
Пасьля добрай вячэры ў Мізулы, пад чарку і Алегавы песьні, я заснуў. А Мізула сеў пісаць гісторыю Жодзішак. Алег занатоўвае ўсё цікавае, што чуў ад людзей. Пра даваеннае габрэйства, пра баі паміж савецкімі партызанамі і Арміяй Краёвай, пра пасьляваенныя рэпрэсіі. Упэўнены, што гэта будзе вельмі цікавая і праўдзівая кніга. Шкада толькі, што такіх летапісцаў, як Алег, няма ў кожным беларускім мястэчку.