Падчас сваёй паездкі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак “аб жорсткай адказнасьці” за няякасную ўборку і нясвоечасовую сяўбу. Ён назваў злачынствам нізкую якасьць уборкі ўраджаю.
"Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”, – падкрэсьліў Лукашэнка.
Як паставіліся да заявы кіраўніка дзяржавы вяскоўцы, якія жывуць на працілеглым баку краіны – у вёсцы Залаты Рог Веткаўскага раёну?
Спадар: “За што ж вяскоўца саджаць? Ён жа й так за дарма працуе! Калі ён атрымлівае 150-200 тысяч, працуе ад цямна да цямна – ды яшчэ й садзіць? Ён і так на катарзе! Зарабіць у вёсцы – не заробіш, бо нізкія цэны на сельгаспрадукцыю. Гэта раз. Па-другое, гэтыя эканамісты робяць, каб менш заплаціць”.
Спадарыня: “Вунь у брыгаду ходзяць людзі – капейкі атрымліваюць. Капейкі! А ў краме цэны – самі разумееце, якія. Калі б добры заробак быў, кожны чалавек стараўся б і трымаўся б за сваё месца”.
Спадарыня: “Па-мойму, няправільна: пакуль не пасадзіш, працаваць ня будзе. Хаця прэзыдэнту нашаму, магчыма, відней. А як па мне, то – не. Стварыць умовы чалавеку больш складана, чым пасадзіць”.
Спадарыня: “Каб у вёсцы працавалі, трэба да нас добра ставіцца, трэба плаціць людзям. Каб заробак быў добры, нікуды ніхто не паехаў бы”.
Спадарыня: “Садзіць? Ня ведаю, як гэта. Нашы людзі працалюбівыя. Працавалі ўсё жыцьцё і цяпер працуюць”.
Спадар: “Хто браў машынамі, той і бярэ. А хто кіляграм, той – сядзіць”.
Спадар: “У суседняй вёсцы Хальч дырэктар “адмазаўся”, а запраўшчыка пасадзілі, і ён сядзіць”.
Спадар: “Навошта чалавека садзіць.? Трэба ўмовы стварыць, працоўныя месцы. У нашым саўгасе маладым няма дзе працаваць. Тут толькі даяркі й цялятніцы. Школа, дзіцячы сад – за чатыры кілямэтры, у Старым Сяле. Дзеці туды езьдзяць. Хацелася б, каб дзеці былі ў сваёй вёсцы. У нас жа толькі крама. Нават мэдпункта няма”.
Спадарыня: “Працы ў вёсцы шмат, і працуюць людзі нармальна. І праблем хапае. Вось я хаджу і шукаю вэтэрынара, каб аказаў дапамогу хвораму парасяці. У конезавода, да якога мы адносімся, няма транспарту. Трэба наняць машыну, паехаць туды і прывезьці вэтэрынара, а потым адвезьці яго назад. Старшыня райвыканкаму гаварыў, што дапамагае людзям вырашаць праблемы. Добра, каб дапамог і гэтую праблему вырашыць”.
Спадарыня: “Вясковец і так добра працуе, яго ня трэба прымушаць. У нас за дзесяць тон надоенага малака заробак – 450 тысяч беларускіх рублёў. Гэта нізкі заробак. Праца ў нас ручная, летам – у бачкі доім”.