Рашэньне расейскага прэзыдэнта абмяркоўвалася на нарадзе міністра абароны ЗША, кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў і камандуючага сіламі ЗША ў Эўропе.
У выніку паветранага нападу расейскіх войскаў на аэрапорт Гастомель пад Кіевам спалены адзін з самых вялікіх і магутных самалётаў у сьвеце — АН-225 «Мрія» ўкраінскай вытворчасьці .
Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада прынялі рашэньне замарозіць рэзэрвы Банку Расеі, паведаміла ў нядзелю кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Першыя дні вайны, абвешчанай Крамлём Украіне, паказваюць на адсутнасьць перавагі расейскай авіяцыі ў паветры і рост раздражненьня сіл РФ з прычыны жорсткага супраціву, лічыць Пэнтагон.
ЗША, Канада і ключавыя краіны Эўразьвязу, уключаючы Нямеччыну, Францыю і Італію, узгаднілі выключэньне з сыстэмы міжбанкаўскіх плацяжоў SWIFT расейскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі.
Перамовы прапанавалі праводзіць у Беларусі, якая дазволіла расейскім войскам выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Ўкраіну.
Расказваем пра прадпрыемствы, кампаніі і асобаў, якія трапілі пад чарговыя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Пэнтагон паведаміў, што войскі адправяцца ў найбліжэйшыя дні.
«Мы ясна далі зразумець Беларусі, што выкарыстаньне яе тэрыторыі для вайны з Украінай будзе мець наступствы новага ўзроўню».
У Белым доме абураныя паведамленьнямі аб захопе Чарнобылю.
Ролю Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну пракамэнтаваў Свабодзе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра фармаваньне «антыпуцінскай кааліцыі».
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен робіць тэрміновую заяву ў сувязі з абвяшчэньнем Расеяй спэцапэрацыі на Данбасе. Блінкен заявіў, што ЗША ўводзяць жорсткія санкцыі супраць Расеі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з экстраным зваротам у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 23 лютага абвясьціў, што даў інструкцыі сваёй адміністрацыі ўвесьці санкцыі супраць кампаніі Nord Stream 2 AG, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2» з Расеі ў Нямеччыну, і супраць яе кіраўніцтва.
Падчас візыту ў Вільню амэрыканскія сэнатары выказаліся аб тым, ці можна зараз лічыць Беларусь незалежнай дзяржавай, а Лукашэнку — незалежным палітыкам.
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна — прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхэн 1938 году — капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Амэрыканскі чыноўнік заявіў, што цяпер у сустрэчы з кіраўніком расейскага МЗС няма ніякага сэнсу.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 22 лютага ў сувязі з крызісам вакол Украіны і прызнаньнем Масквой незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР», што ЗША ўводзяць першы пакет новых санкцыяў супраць Расеі.
Сямёра амэрыканскіх кангрэсмэнаў наведалі Вільню, дзе вялі перамовы з кіраўніцтвам Літвы, каб выказаць гэтай краіне сваю падтрымку на фоне пагрозы ўзброенага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Радыё Свабода пагаварыла зь імі пра іх бачаньне сытуацыі ў Беларусі.
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя «рэспублікі» і калі так, дык калі? Калі расейскія войскі выведуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля была ня самай жорсткай з магчымых?
Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася ў 2014 годзе з акупацыі Крыму і часткова Данецкай і Луганскай абласьцей. Дыпляматычныя перамовы зьнізілі градус баёў. У 2022 годзе пасьля ўказу прэзыдэнта Расеі Пуціна аб прызнаньні незалежнымі самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР» агрэсія ўзмацнілася.
Пасяджэньне Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый доўжылася 90 хвілін. Амэрыканская прадстаўніца назвала лухтой словы Пуціна пра міратворчую місію і паабяцала, што за 22 лютага Вашынгтон прыме чарговыя захады.
У Злучаных Штатах ня лічаць дзьве самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Ўкраіны самастойнымі і падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Гандаль з двума прарасейскімі ўтварэньнямі па-за законам.
Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін не павінны нічога вырашаць пра Ўкраіну безь яе ўдзелу.
Вашынгтон накіраваў ААН ліст, у якім паведаміў аб складаньні Расеяй сьпісу жыхароў Украіны, свабода і жыцьцё якіх будзе знаходзіцца ў небясьпецы ў выпадку ваеннай эскаляцыі канфлікту.
Амбасада ЗША ў Маскве апублікавала папярэджаньне для амэрыканскіх грамадзян аб пагрозах тэрактаў у грамадзкіх месцах на тэрыторыі Расеі.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала праект санкцый супраць Масквы, якія забараняюць карэспандэнцкія адносіны банкаў ЗША і Расеі — гэта не дазволіць ім ажыцьцяўляць міжнародныя транзакцыі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папярэдне пагадзіліся на правядзеньне саміту для абмеркаваньня сытуацыі вакол Украіны, паведамілі ў нядзелю прадстаўнікі Элізэйскага палаца.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, заявіў, што хоць вучэньні закончыліся, тым ня менш расейкія войскі застануцца ў Беларусі. На няпэўны тэрмін.
Прэзыдэнты Расеі і Францыі Ўладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі тэлефонныя перамовы і абмеркавалі сытуацыю вакол Украіны. Званок доўжыўся адну гадзіну 45 хвілін. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на паведамленьне Елісейскага палаца.
Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што гэтае рашэньне сур’ёзна паўплывае на сытуацыю ў сфэры бясьпекі.
Расейскія заявы аб генацыдзе на Данбасе абсалютна няслушныя і абразьлівыя. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрвію тэлеканалу «Дождь».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з новай заявай па сытуацыі вакол Украіны. Тэлеканал «Настоящее время» вёў жывую трансьляцыю.
Злучаныя Штаты атрымалі зьвесткі ад разьведвальных службаў, што Расея падрыхтавала сьпісы людзей, якія маюць быць арыштаваныя ці забітыя ў выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
«Калегі, гэта найбольш значная вайсковая мабілізацыя ў Эўропе ад часу Другой сусьветнай вайны».
Амбасада ЗША ў Менску абвясьціла, што перастала аказваць усе візавыя паслугі з 15 лютага ў сувязі крытычным недахопам пэрсаналу, выкліканым патрабаваньнямі з боку ўладаў Беларусі скараціць колькасьць супрацоўнікаў.
Выведка ЗША лічыць заявы расейскага Міністэрства абароны пра адвод войскаў ад мяжы з Украінай наўмыснай хітрасьцю, каб увесьці ў зман Злучаныя Штаты і іншыя дзяржавы. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
130 нямецкіх вайскоўцаў прыбылі ў Літву ва ўмовах пагаршэньня сытуацыі вакол Украіны.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў на пасяджэнні Рады Бясьпекі ААН, прысьвечаным Украіне.
Як краіны NATO дапамагаюць Украіне ў супрацьстаяньні з Расеяй.
Кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі Ліз Трас ня бачыць прыкметаў скарачэньня расейскай вайсковай прысутнасьці каля межаў з Украінай. У канцы тыдня яна наведае Ўкраіну і Польшчу, каб прадэманстраваць салідарнасьць з Кіевам.
Да Ўкраіны з Расеі рухаецца дадатковая бранятэхніка, верталёты і палявы шпіталь, паведамляе брытанская выведка. ЗША заяўляюць аб перакідваньні да мяжы яшчэ 7000 расейскіх салдат.
Высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі назваў сьцьвярджэньні Масквы аб адводзе войскаў «хлусьнёй».
ЗША і іх саюзьнікі ў ЭЗ і NATO лічаць, што пасьпяховым вырашэньнем крызісу ў адносінах паміж Захадам і Расеяй у сувязі з нарошчваньнем вайсковай моцы ля ўкраінскай мяжы стане толькі поўнамаштабная дээскаляцыя сытуацыі з боку Масквы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з заявай па сытуацыі вакол Украіны. Тэлеканал «Настоящее время» вёў жывую трансьляцыю.
За апошнія некалькі дзён прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павялічыў вайсковы патэнцыял уздоўж мяжы з Украінай, у тым ліку і ў Беларусі. Пра гэта на брыфінгу заявіў прэс-сакратар Пэнтагона Джон Кірбі.
Чаму заходнія краіны эвакуююць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў з Кіева? Чаму амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што Расея выйграе вайну ва Ўкраіне за 72 гадзіны? Якімі могуць быць палітычныя наступствы гіпатэтычнай вайны, калі яна адбудзецца?
Бюро консульскіх дачыненьняў Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў раіць грамадзянам ня ехаць у Беларусь. А тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, просяць неадкладна пакінуць краіну.
Польскае старшынства ў АБСЭ паведаміла, што ў адказ на запыт Украіны ў рамках Венскага дакумэнту склікае сустрэчу з удзелам Расеі ў аўторак, 15 лютага.
Загрузіць яшчэ