Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным, калі не адбудзецца расейскага ўварваньня ва Ўкраіну


Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін
Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папярэдне пагадзіліся на правядзеньне саміту для абмеркаваньня сытуацыі вакол Украіны, паведамілі ў нядзелю прадстаўнікі Элізэйскага палаца.

У афіцыйнай заяве канцылярыі прэзыдэнта Францыі, зробленай пасьля тэлефонных размоў Эманюэля Макрона з Уладзімірам Пуціным і Джо Байдэнам, гаворыцца аб гатоўнасьці прэзыдэнтаў ЗША і Расеі правесьці сустрэчу. Аднак сустрэча адбудзецца толькі «калі Расея не ўварвецца ва Ўкраіну», гаворыцца ў заяве.

Прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі пацьвердзіла наяўнасьць папярэдняй дамоўленасьці.

«Мы заўсёды гатовыя да дыпляматыі. Мы таксама гатовыя да неадкладнага і жорсткага адказу, калі Расея замест гэтага выбера вайну. У гэты момант, мяркуючы па ўсім, Расея працягвае падрыхтоўку да поўнамаштабнага нападу на Ўкраіну, які можа адбыцца вельмі хутка».

З Масквы камэнтароў пакуль няма.

Парадак дня магчымай сустрэчы падрыхтуюць дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на папярэдне заплянаванай сустрэчы 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG