Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. У размове абмяркоўвалася сытуацыя вакол Украіны. Пра гэта інфармуе агенцтва Associated Press са спасылкай на паведамленьне Белага дома.
У бліжэйшыя дні ЗША накіруюць у Польшчу дадатковы ваенны кантынгент, каб супакоіць саюзьнікаў па NATO
Спадарожнікавыя здымкі паказалі новае разгортваньне расейскіх войскаў у Крыме і ў іншых месцах каля мяжы Ўкраіны
Паводле словаў кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі, уварваньне Расеі ва Ўкраіну можа адбыцца «ў любы момант».
Краіны NATO пісьмова ўзгаднілі разьмяшчэньне сёлета вясной міжнародных сіл у Румыніі, Славаччыне і Баўгарыі.
Два самыя маштабныя сцэнары ўварваньня прадугледжваюць адначасовую атаку зь некалькіх бакоў, манэўр вядомы як «абцугі».
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што адпраўка амэрыканскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну магла б прывесьці да сусьветнай вайны.
Reuters са спасылкай на прэсавую службу міністэрства абароны ЗША паведамляе, што сёньня Старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі сёньня меў гутарку са сваім беларускім калегам
Грамадзянін ЗША і Расеі Ільля Ліхтэнштэйн і яго жонка амэрыканка Хізэр Морган арыштаваныя ў Нью-Ёрку па абвінавачаньні ў адмываньні чатырох з паловай мільярдаў даляраў у крыптавалюце (па сёньняшнім курсе) пасьля ўзлому біржы Bitfinex у 2016 годзе.
Спэцпасланьніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр падчас прэс-канфэрэнцыі беларускім СМІ адказала на пытаньні Радыё Свабода наконт працы амэрыканскага дыппрадстаўніцтва ў Менску і прысутнасьці расейскага войска ў Беларусі.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў абверг публікацыю газэты Financial Times пра ўгоду ў справе зьніжэньня напружанасьці вакол Украіны, якую нібыта заключылі лідэры Расеі і Францыі Ўладзімір Пуцін і Эманюэль Макрон.
У Маскве завяршыліся перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Францыі Уладзіміра Пуціна і Эманюэля Макрона, якія доўжыліся больш за пяць гадзін. Пераважна яны былі прысьвечаныя сытуацыі вакол Украіны і запатрабаваным Масквой гарантыям бясьпекі з боку NATO.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц сустрэліся ў Вашынгтоне 7 лютага, каб абмеркаваць нарастаньне агрэсіі Расеі супраць Украіны, паведамляе агенцтва AFP.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў перамовы ў Маскве, а канцлер Нямеччыны Оляф Шольц — у Вашынгтоне, з мэтай каардынацыі сумесных дзеяньняў на фоне ўзмацненьня асьцярогаў з нагоды расейскага ўварваньня ва Ўкраіну
Ва ўрадзе Расеі на мінулым тыдні пачаліся нарады, на якіх абмяркоўваецца гатоўнасьць расейскай эканомікі да магчымага ўвядзеньня ЗША і іх саюзьнікамі новых санкцый.
Вядомы чачэнскі палітык, кіраўнік ураду Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў, які жыве ў палітычнай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі, у інтэрвію блогу «Фейгин. Live», выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 7 лютага прыяжджае ў Маскву, каб абмеркаваць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным крызіс вакол Украіны. У аўторак францускі лідэр накіруецца зь візытам у Кіеў.
Джэйкаб Салівэн выказаўся пра магчымыя дзеяньні Расеі ў канфлікце вакол Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн загадаў разгарнуць у балтыйскім рэгіёне яшчэ 2 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў.
Пакет фінансавых і эканамічных санкцый уключае закрыцьцё доступу РФ да замежнага капіталу і меры па «Паўночным патоку — 2», паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен.
Лідэры Францыі і Нямеччыны Эманюэль Макрон і Оляф Шольц неўзабаве наведаюць Маскву і Кіеў, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам Расеі і Ўкраіны апошняе абвастрэньне расейска-ўкраінскага канфлікту.
Пагадненьне дазволіць ЗША пашырыць вайсковую прысутнасьць у Славаччыне, у прыватнасьці шляхам мадэрнізацыі двух вайсковых аэрадромаў. Крытыкі кажуць, што дамова можа прывесьці да страты сувэрэнітэту краіны.
Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд таксама мяркуе, што выцек канфідэнцыйнага адказу ЗША на патрабаваньні Расеі ў гішпанскую газэту El País арганізавала Расея.
Расея зьбіраецца выкарыстоўваць фальшывае відэа з ахвярамі сярод мірнага расейскамоўнага насельніцтва ўсходу Ўкраіны ў якасьці падставы для ўварваньня.
ЗША папярэдзілі ўлады ў Менску аб наступствах у выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і зноў заклікалі вызваліць палітвязьняў.
Каля 1700 вайскоўцаў накіравалі ў Польшчу, яшчэ 300 дэсантнікаў разьмесьцяцца ў Нямеччыне, паведаміў прадстаўнік Арміі ЗША.
Лідэр тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Ібрагім аль-Хашэмі аль-Курашы забіты ў баі ў Сырыі амэрыканскім спэцназам у ноч на чацьвер. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Белы дом заявіў, што больш ня будзе называць патэнцыйнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну «навіслай пагрозай уварваньня» (imminent invasion), даўшы зразумець, што гэты выраз пасылаў непажаданы сыгнал, калі афіцыйныя асобы выкарыстоўвалі яго на мінулым тыдні.
Сама меней 12 чалавек загінулі ў выніку атакі. Кааліцыя заяўляе аб працягу зьнішчэньня лідэраў джыхадыстаў. Праўдападобна, гэта найбуйнейшая апэрацыя за тры гады.
Сэнатары аднагалосна прынялі двухпартыйную рэзалюцыю Шагін – Уікера, якая пацьвярджае падтрымку Злучанымі Штатамі беларускага дэмакратычнага руху.
У краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы ў найбліжэйшым часе будуць накіраваныя 2000 амэрыканскіх вайскоўцаў — для ўмацаваньня бясьпекі краінаў NATO ў сувязі з пагрозай расейскага збройнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Якое заўгодна пытаньне сяброўства ў NATO непасрэдна зьвязана з канкрэтнай краінай і самім Паўночнаатлянтычным альянсам. Масква ня мае права загадваць, лічаць у абаронным ведамстве ЗША.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы пытаньні бясьпекі. Дзяржсакратар падкрэсьліў гатоўнасьць ЗША працягваць абмен думкамі з Расеяй па пытаньнях узаемнай бясьпекі.
Эвакуацыя сем’яў супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі адбудзецца праз магчымую эскаляцыю напружаньня вакол Украіны.
Крыніцы Свабоды ў Менску паведамілі, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства.
Эўропа павінна дывэрсыфікаваць свае пастаўкі энэргарэсурсаў, заявіў кіраўнік NATO пасьля таго, як Вялікая Брытанія папярэдзіла, што «вельмі верагодна», што Расея, найбуйнейшы пастаўшчык прыроднага газу на кантынэнце, уварвецца ва Ўкраіну.
Масква рыхтуе розныя варыянты рэакцыі на адказы ЗША і NATO, канчатковае рашэньне прыме Пуцін, паведаміў кіраўнік МЗС РФ.
Маючая адбыцца сустрэча Рады Бясьпекі ААН стане магчымасьцю «выкрыць» паводзіны Масквы і «ізаляваць» Расею на сусьветнай арэне, заявіла сталая прадстаўніца ЗША ў ААН.
Джо Байдэн зноў падкрэсьліў прыхільнасьць ЗША сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Расею чакаюць «маштабныя наступствы», калі яна абярэ «шлях агрэсіі» супраць Украіны.
Майкл Карпэнтэр, сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЭ, заклікаў беларускія ўлады ўступіць у сапраўдны дыялёг з дэмакратычнай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю, які прывядзе да новых свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраньнем.
Сьвятлана Ціханоўская накіравала прэзыдэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу самалёта двое людзей — Раман Пратасевіч і Сафія Сапега — у закладніках.
Агенцтва dpa са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка спэцслужбаў паведаміла, што на дадзены момант каля ўкраінскай мяжы знаходзяцца да 120 тысяч расейскіх вайскоўцаў, працэс сьцягваньня сіл працягваецца.
ЗША ў адказах Маскве аб гарантыях бясьпекі, перададзеных расейскаму боку напярэдадні, прапанавалі дамовіцца аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў.
Улады ЗША вырашылі пакуль ня ўводзіць пэрсанальныя санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBS.
Улады Беларусі папярэджаныя аб наступствах у тым выпадку, калі Менск нейкім чынам будзе датычны да расейскай агрэсіі супраць Украіны, заявіў 25 студзеня афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
«Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца за кошт незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі».
Таксама амэрыканская дыпляматычная місія просіць грамадзян ЗША трымаць свае дакумэнты ў парадку і ўважлівей сачыць за навінамі Беларусі. Тым часам Дзярждэпартамэнт дазволіў эвакуацыю часткі пэрсаналу амбасады ЗША ва Ўкраіне.
На думку Зянона Пазьняка, пагроза Ўкраіне — манэўр Расеі для адцягненьня міжнароднай увагі ад анэксіі Беларусі.
Загрузіць яшчэ