Канчатковае рашэньне застаецца за Варшавай, заявіла на брыфінгу 7 сакавіка прэс-сакратар Белага дому Джэн Сакі.
«Мы працуем з Польшчай у гэтым пытаньні і кансультуемся з астатнімі нашымі саюзьнікамі па NATO. Гэта сувэрэннае рашэньне Польшчы. Мы ні ў якім разе ня супраць таго, каб Польшча перадала самалёты Ўкраіне... Ёсьць шэраг складаных практычных пытаньняў, у тым ліку — як самалёты будуць перакідацца з Польшчы ва Ўкраіну, адкуль яны будуць узьлятаць, дзе прызямляцца. Усё гэта вельмі важныя пытаньні», — сказала Сакі.
Яна дадала, што перадача ў Польшчу амэрыканскіх самалётаў замест савецкіх, якія Варшава можа перадаць Украіне, зойме шмат часу.
Адказваючы на пытаньне, ці зьяўляецца перашкодай толькі пытаньне лягістыкі, а не заклапочанасьць прэзыдэнта Байдэна тым, што пастаўкі Польшчы гэтых самалётаў могуць абвастрыць канфлікт з Расеяй, Сакі адказала: «У Польшчы ёсьць авіябаза, якая зьяўляецца авіябазай NATO. Калі ёсьць пляны — самалёты ўзьлятаюць адтуль — гэта можа быць складанай акалічнасьцю».