Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага ды іншых герояў Эўрамайдану


Памятная акцыя ў Кіеве, 22 студзеня 2022
Памятная акцыя ў Кіеве, 22 студзеня 2022

У Кіеве прайшло памятнае шэсьце і паніхіда ў гонар першых Герояў Нябеснай Сотні, якія загінулі ў студзені 2014 году – Сяргея Нігаяна, Міхаіла Жызьнеўскага, Рамана Сеніка, Юрыя Вярбіцкага, Аляксандра Бадэра і Багдана Каліняка.

Людзі прынесьлі кветкі, запалілі сьвечкі і памаліліся ля мэмарыяльных дошак першым ахвярам Майдану.

22 студзеня 2014 году падчас рэвалюцыйных падзеяў у Кіеве ад агнястрэльных ран памерлі 20-гадовы грамадзянін Украіны армянскага паходжаньня Сяргей Нігаян і 25-гадовы беларус Міхаіл Жызьнеўскі.

У той жа дзень 45-гадовы ўраджэнец Львова Раман Сенік быў сьмяротна паранены і праз тры дні памёр. Акрамя таго, 22 студзеня ў лесе пад Кіевам было знойдзена цела выкрадзенага напярэдадні львоўскага навукоўца Юрыя Вярбіцкага.

Раней дзяржаўнае бюро расьследаваньняў Украіны сьцьвярджала, што Нігаян, Жызьнеўскі і Сенік загінулі ў выніку дзеяньняў сілавікоў. Тагачаснае кіраўніцтва міліцыі запэўнівала, што МУС да іх гібелі ня мае дачыненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG