Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў Менску: «Беларусь усё больш „растае“ ў наратывах і задумах Крамля»


Ігар Кізім
Ігар Кізім

Ігар Кізім адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Ўкраіну. Ён назваў заявы прапаганды пра нібыта пагрозу з украінскага боку лухтой.

Свае думкі адносна апошніх заяваў Лукашэнкі 28 студзеня амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім выказаў у сваім Facebook. Асаблівую ўвагу ён зьвярнуў на дзьве заявы Аляксандра Лукашэнкі: «Мы вернем нашу Ўкраіну ва ўлоньне нашага славянства» і «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны».

«Калі „мы“— гэта Беларусь, то відавочна, што зь беларусамі мы і ёсьць тое самае „ўлоньне славянства“ (дарэчы, і палякі там, і баўгары, і славакі ды інш.) і нам туды вяртацца ня трэба, мы яго не пакідалі. Калі „мы“— гэта А.Лукашэнка і У.Пуцін, а „ўлоньне НАШАГА славянства“ — гэта саюз Беларусі з РФ, то гаварыць пра Расею як пра „славянскую“ дзяржаву неўзабаве наогул будзе складана, а вяртацца ва „ўлоньне“ (ці, правільней, у саюз), дзе ёсьць краіна, якая захапіла ўкраінскі Крым, разьвязала і працягвае вайну на Данбасе, ахвярамі якой сталі дзясяткі тысяч славянаў, не захоча яшчэ не адно пакаленьне ўкраінцаў».

Калі б Украіна сапраўды рыхтавалася да вайны, як пра тое кажа Лукашэнка, яна б не падпісвала Будапэшцкі мэмарандум. Словы ж пра пагрозу Беларусі з боку Ўкраіны Ігар Кізім назваў лухтой.

«Сумна назіраць, як Беларусь усё больш „растае“ ў наратывах і задумах Крамля, накіраваных супраць Украіны. Думаю, гэта не на карысьць беларускаму сувэрэнітэту і дзяржаўнасьці і тым больш сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў. Бо „задума“ Крамля добра вядомая — адрадзіць імпэрыю. А там ня будзе месца для па-сапраўднаму незалежных Украіны і Беларусі. Думаю, нам пра гэта трэба памятаць», — дадаў украінскі дыплямат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG