Пра гэта ў аўторак, 25 студзеня, паведаміў МЗС у Атаве, патлумачыўшы, што такое рашэньне прынята на фоне «працягу нарошчваньня расейскай вайсковай прысутнасьці і дэстабілізацыйных дзеяньняў ва Ўкраіне і вакол яе».
Гэтае рашэньне распаўсюджваецца на дзяцей супрацоўнікаў канадзкага пасольства ва ўзросьце да 18 гадоў і членаў семʼяў дыпляматаў.
«Бясьпека канадцаў, нашага пэрсаналу і іх семʼяў у дыпмісіях за мяжой зьяўляецца нашым прыярытэтам», — гаворыцца ў заяве.
У той жа час прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў тонкасьцю складанай дыпляматычнай гульні тое, што некаторыя краіны адклікаюць з Украіны частку супрацоўнікаў сваіх дыппрадстаўніцтваў, і гэта не азначае непазьбежнай эскаляцыі.