Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі расказалі, колькі зброі выявілі на мяжы зь Беларусьсю


Украінскі памежны пункт у Чарнігаўскй вобласьці на мяжы зь Беларусьсю
Украінскі памежны пункт у Чарнігаўскй вобласьці на мяжы зь Беларусьсю

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне заявілі пра зьмяншэньне ў 2021 годзе колькасьці спроб незаконнага перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

«Цягам мінулага году кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь працягвала спробы абвінаваціць Украіну ў нелегальным распаўсюджаньні і перамяшчэньні празь мяжу вялікай колькасьці зброі. Аднак, як сьведчыць статыстыка, на мяжы зь Беларусьсю ў 2021 годзе выявілі 38 адзінак зброі, пераважна халоднай і паляўнічай», — паведамілі Свабодзе ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Украінскія памежнікі сьцьвярджаюць, што цягам апошніх некалькіх гадоў назіраецца тэндэнцыя па зьмяншэньні спробаў кантрабанды зброі, хаця пагроза такіх выпадкаў застаецца высокай, улічваючы маштабныя незаконныя пастаўкі зброі з Расеі на часова акупаваныя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей.

Паводле статыстыкі, у 2021 годзе на ўсіх участках дзяржаўнай мяжы Ўкраіны выявілі спробу перавезьці 630 адзінак зброі, сярод якой 55% складала халодная зброя, 23% — пнэўматычная. «частка выяўленай агнястрэльнай зброі склала 5%», — удакладнілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

У 2020 годзе на мяжы зь Беларусьсю было выяўлена 10 адзінак зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG