Сацыёлягі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, які дасьледавалі рэлігійную ідэнтыфікацыю ўкраінцаў, канстатавалі, што ў сьвядомасьці ўкраінскіх грамадзян праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату істотна страціла прыхільнікаў праз асацыяцыю з расейскім агрэсарам.
Створаная днямі ў Расеі «Група для расьсьледаваньня антырасейскіх дзеяньняў» (ГРАД) у сфэры культуры склала сьпіс «агентаў замежнага ўплыву» і іхных «памагатых» у дзяржаўных структурах. Ініцыятарам ідэі выступіла партыя «Справядлівая Расія — За праўду».
Тры судны з кукурузай пакінулі ўкраінскія парты і накіроўваюцца ў бок марскога гуманітарнага калідора, піша BBC са спасылкай на дадзеныя сэрвісу MarineTraffic.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі раскрытыкаваў новую справаздачу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, у якой гаворыцца, што ўкраінскае войска стварае базы і разьмяшчае вайсковую тэхніку ў жылых раёнах, падстаўляючы пад небясьпеку цывільнае насельніцтва.
У выведцы ЗША заявілі аб спробе Расеі сфабрыкаваць доказы аб зьнішчэньні палонных украінцаў у Аленаўцы, а галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджаюць, што калёнію замінавалі вагнэраўцы.
Асноўныя падзеі на франтах расейскай вайны супраць Украіны па стане на 4 жніўня.
Як заявіў генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, з просьбай аб правядзеньні такога расьсьледаваньня да ААН зьвярталіся і Расея, і Ўкраіна.
Урад Украіны ўхваліў пастанову аб дэнансацыі міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое было падпісана ў Менску 5 лютага 1998 году.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў аб адсутнасьці ілюзій наконт Беларусі пасьля прадастаўленьня яе тэрыторыі Расеі для ўварваньня ва Ўкраіну.
Асноўныя падзеі на франтах расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны па стане на 3 жніўня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адказаў на пэтыцыю, ініцыяваную грамадзкасьцю аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны апублікавала сьпіс расейскіх тапонімаў, рэкамэндаваных да перайменаваньня ў першую чаргу. У пералік увайшлі дзесяць найбольш распаўсюджаных ва ўкраінскай тапаніміцы прозьвішчаў расейскіх дзеячоў.
Праваахоўныя органы Ўкраіны арыштавалі актывы прыватнай кампаніі «Санта Холод Україна», зарэгістраваную на кіпрскую кампанію «Ньюрайд Сервісес Лімітед». Яе ўласьніцай зьяўляецца Яна Машэнская.
У ноч з 1 на 2 жніўня паветраную трывогу абвяшчалі ў Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Сумскай, Адэскай і Кіраваградзкай абласьцях. Ад абстрэлаў найбольш пацярпеў Мікалаеў.
На Данбасе ёсьць участкі фронту, дзе ўкраінскім вайскоўцам павольна, але ўсё ж удаецца адцясьняць расейскія войскі. І там, дзе былі акопы расейскіх вайскоўцаў, іх пазыцыі займаюць ужо ўкраінцы.
Краіны Захаду вырашылі пакуль ня ўводзіць забарону на страхаваньне марскіх перавозак расейскай нафты і дазволілі некаторыя міжнародныя пастаўкі на фоне боязі росту цэн на нафту і разьвіцьця энэргетычнага крызісу.
Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі, які працуе пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, падлічыў, што з пачатку вайны Расея ў 60 разоў часьцей абстрэльвала цывільныя, чым вайсковыя аб’екты.
Улады Польшчы заяўляюць, што, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, маюць намер стварыць найбуйнейшае сухапутнае войска ў ЭЗ. Адна з навін апошніх дзён — падпісаньне самай маштабнай у найноўшай польскай гісторыі зброевай угоды паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй.
Першым стартуе сухагруз RAZONI пад сьцягам Сьера-Леонэ накіроўваецца ў порт Трыпалі ў Лібане з 26 тысячамі тон украінскай кукурузы.
Амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк заявіла аб недапушчальнасьці абстрэлу калёніі ў Аленаўцы, дзе знаходзіліся ўкраінскія ваеннапалонныя.
Украінскія СМІ паведамілі ў нядзелю пра некалькі выбухаў у Адэсе.
Заснавальнік украінскай аграрнай кампаніі «Нібулон» і адзін з найбагацейшых украінцаў Аляксей Вадатурскі і яго жонка загінулі ў выніку абстрэлу Мікалаева расейскімі вайскоўцамі ў ноч на 31 ліпеня.
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі будынка турмы ў акупаванай Аленаўцы Данецкай вобласьці, дзе ўтрымлівалі ўкраінскіх ваеннапалонных, да і пасьля выбухаў, пацьвярджаюць, што гэта быў зроблены Расеяй тэракт.
У палку Каліноўскага адбылася цырымонія разьвітаньня з байцом батальёну «Волат», які загінуў падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне 28 ліпеня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, акрэдытаванымі ва Ўкраіне, паглядзелі на загрузку ўкраінскага збожжа на сухагруз для далейшай пастаўкі з Украіны на замежны рынак праз Чорнае мора.
Служба бясьпекі Ўкраіна завяршыла расьсьледаваньне і накіравала ў суд справу супраць двух расейскіх экспэртаў, аўтараў «дэнацыфікацыі Ўкраіны» – Армэна Гаспар'яна і Цімафея Сяргейцава.
Украінская армія адказала чарговым зьнішчэньнем складоў з боепрыпасамі. На раніцу 29 ліпеня пра новыя выпадкі абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі вядома не было.
Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў беларусаў, якія там знаходзіліся, перасталі прымаць дакумэнты на падаўжэньне дазволу на жыхарства.
Першае ў гісторыі адзначэньне новага дзяржаўнага сьвята адбываецца на фоне ракетных абстрэлаў усёй тэрыторыі Ўкраіны і баёў на Данбасе ды Херсоншчыне.
Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце свае веды.
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынг».
Намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыла Цімашэнка апублікаваў у сваім Тэлеграм-канале фота з украінска-беларускай мяжы ў Валынскай вобласьці Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак сказала, што яе краіна будзе і надалей дапамагаць Украіне ўзбраеньнямі і аказваць іншую дапамогу, нават калі Расея цалкам спыніць пастаўкі свайго газу ў Эўропу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пагадзілася з прапановай прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага прызначыць новым генэральным пракурорам Андрэя Косьціна.
Міністэрства абароны навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Украіны супольна зь Дзяржаўнай экалягічнай інспэкцыяй і грамадзкімі арганізацыямі задакумэнтавалі больш як 2 тысячы экалягічных злачынстваў расейскай арміі ў выніку ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Міжнародны валютны фонд заявіў, што сусьветная эканоміка сутыкнулася зь некалькімі шокамі, у тым ліку праз вайну ва Ўкраіне.
Расея з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну страціла каля 40 070 сваіх вайскоўцаў, паведаміў Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны раніцай 27 ліпеня.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведаміла, што раскрыла інфарматара, які перадаваў беларускім спэцслужбам інфармацыю аб разьмяшчэньні блёк-пастоў, дысьлякацыі і перамяшчэньні ўкраінскіх войскаў і тэхнікі на тэрыторыі заходняй Украіны.
Па стане на раніцу 26 ліпеня, паводле зьвестак Генштабу УСУ, сярод расейскіх страт было 189 верталётаў (гэта дадзеныя з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну).
У Дзярждуму РФ унесены законапраект аб прызнаньні Ўкраіны «тэрарыстычнай дзяржавай», паведаміла 26 ліпеня агенцтва ТАСС са спасылкай на кіраўніка думскай фракцыі «Справедливая Россия – За правду» Сяргея Міронава. Менавіта гэтая фракцыя распрацавала дакумэнт, піша расейская служба Радыё Свабода.
Ва Ўкраіне некалькі тэлеграм-каналаў, якія адсочваюць страты расейскай арміі ў вайне ва Ўкраіне, паведамілі пра гібель расейскага лётчыка Рамана Гровіча, які нарадзіўся ў Кобрыне Берасьцейскай вобласьці ў 1974 годзе і да вайны пражываў у Растове-на-Доне.
Грамадзянка Беларусі вымушаная была з Украіны праз Польшчу паехаць у Беларусь, каб абмяняць пашпарт у сувязі з дасягненьнем 45-гадовага ўзросту.
Грамадзян Кіргізстану, як і іншых краін Цэнтральнай Азіі, прыцягваюць для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне на баку Расеі.
Паводле сацыёлягаў, да анэксіі Крыму і часткі Данбасу ў 2014-м Расеяй па-расейску штодня размаўлялі каля 40% украінцаў. Але з таго часу ідзе няўхільнае павелічэньне колькасьці тых, хто перайшоў на ўкраінскую, бо расейская стала сымбалем акупацыі і масавых забойстваў.
Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава і Мінабароны Расеі пракамэнтавалі суботні ракетны ўдар па порце Адэсы, які выклікаў у сьвеце вялікі рэзананс і абвінавачаньні на адрас Расеі ў падрыве пагадненьняў аб вывазе з порта ўкраінскага збожжа.
Яна ўдзельнічала ў нацыянальна-вызвольнай барацьбе ўкраінцаў супраць Масквы, крытыкавала савецкі лад, удзельнічала ў лягерным паўстаньні.
У ведамстве сярод іншага адзначылі, што Рэспубліка Беларусь ня лічыць Украіну праціўнікам, а Міністэрства абароны прымала і будзе прымаць меры стрымальнага характару ў мэтах недапушчэньня распаўсюджваньня канфлікту.
Ці мусіць апазыцыя дамагацца падтрымкі большасьці? Якія дзеяньні могуць наблізіць перамены? Ці магчыма «сшыць» раскол у беларускім грамадзтве? Ці павінна апазыцыя адстойваць праэўрапейскі выбар?
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк мяркуе, што Ўладзіміру Пуціну патрэбны «другі фронт» зь Беларусі, каб замазаць Аляксандра Лукашэнку крывёю.
Загрузіць яшчэ