Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, гэта касуе праект Е40


На водным шляху з Украіны ў Беларусь
На водным шляху з Украіны ў Беларусь

Урад Украіны ўхваліў пастанову аб дэнансацыі міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое было падпісана ў Менску 5 лютага 1998 году.

Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове, урад дэнансаваў пагадненьне «ў сувязі з прынцыповай зьменай абставін».

Урад Украіны даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны ў вызначаным парадку паведаміць беларускаму ўраду аб ухваленым рашэньні. Пагадненьне застанецца дзейным цягам 90 дзён ад дня, калі адзін з бакоў паведаміць праз дыпляматычныя каналы пра яго дэнансацыю. Урад ухваліў такое рашэньне 29 ліпеня.

Пагадненьне аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое падпісвалася на неабмежаваны час, вызначала парадак і ўмовы плаваньня караблёў і сухагрузаў, якія ажыцьцяўлялі пасажырскія і грузавыя перавозкі.

У межах гэтага пагадненьня Ўкраіна і Беларусь дамаўляліся аб захадах па аднаўленьні воднага шляху Е40, а таксама некалькі апошніх гадоў ажыцьцяўлялі перавозку грузаў, найперш нафтапрадуктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG